• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.02.2018 | Гісторыя

#Рэспубліка100: выходзіць экранізацыя «архіваў беларускай незалежнасці»

Два важкія тамы «Архіваў БНР» Сяргей Шупа выдаў у 1998-м. Гэта быў вынік шасцігадовай працы ў віленскім архіве, які пачаўся цікавасцю да таямнічага ліставання Ластоўскага з Луцкевічам.

Image result for БНР

Ліставанне аказалася памылкай у апісанні архіўнай справы. Але ў выніку з’явіліся «два з паловай кілаграмы беларускай гісторыі». Яны спакваля сталі легендарнымі; праз іх Шупа трапіў «у гістарычную энцыклапедыю, у бібліяграфічныя спісы студэнтаў-гісторыкаў».

Аб гэтым беларускі журналіст і перакладчык расказвае ў першым выпуску свайго відэацыклу «Падарожжа ў БНР». Зусім невялікія ролікі, заснаваныя на дакументах з «Архіваў», ён робіць разам з рэжысёркай Аленай Радкевіч.

Здаецца, ужо няма вялікай нястачы ў дакументальных фільмах пра беларускую мінуўшчыну. Вось і на АНТ адносна нядаўна пачаўся яшчэ адзін серыял. Багата парабіў на Белсаце Алесь Краўцэвіч, і ці мала хто дзе чаго здымаў? Складзеныя нават спісы для пачаткоўцаў, чарнавы праект якой-колечы «Belarusian History for Dummies».

Але цыкл Шупы і Радкевіч адметны ад таго, што з’яўлялася раней. Адметны маштабам, драматургіяй і стрыманасцю. Гэта карпарацыйны густ «Нашае Нівы» з тае часіны, калі віленская газета друкавала пераклады з Борхеса і гутаркі з Лёнікам Тарасэвічам. Нават палітычныя спасылкі Шупа робіць з неназольным спакоем.

Менавіта адсутнасць палітычнага надрыву, традыцыйнага беларускага пафасу ўражвае найбольш. Ягоную функцыю «Падарожжа ў БНР» як бы пераносіць на сістэмны досвед архіўнай работы. Шупа знаецца на матэрыяле, і цікава пазіраць, як сам матэрыял, у якім ёсць унутранае адзінства, дужэе і пачынае кіраваць даследчыкам.

«Архівы БНР» «можна чытаць проста як вялікі постмадэрнісцкі раман», заўважае вядоўца. І столькі ў гэтай нібыта збыткоўнай характарыстыцы сучаснай гуманітарнай навукі, ейнага клопату і тэхнікі, колькі хіба ніколі не было ў «Гісторыі пад знакам «Пагоні» ці нават у «Альбарутэніі».

Ясная рэч, не выпадае чакаць ад Шупы і ад дакументальнага відэацыклу метадычнай паслядоўнасці ці сістэматычнага падыходу. Але нават рэдкія ўказанні, спантанныя супадзенні з дыскурс-аналізам ці «чытаннем зблізу» захапляюць.

Напрыклад, у другой серыі Шупа чытае лютаўскую Устаўную грамату. Ён спыняецца на прынцыпе суверэнітэту, які яна абвяшчае: улада ў Беларусі перадаецца «тым народам, якія на ёй жывуць». «Не народу», — асобна падкрэслівае вядоўца.

Пасля гэтай заўвагі Шупа расказвае, што Смоліч (Шупа агаворваецца і называе яго «народным камісарам асветы») зачытваў грамату на пасяджэнні менскае думы, у якую Смоліч уваходзіў (быў выбраны ў ліпені 1917 года). Гэта, можа, яшчэ не «поўны Фуко», але кірунак немагчыма не пазнаць.

Тут з асаблівай выразнасцю відно, што драматычнай музыкай, спецэфектамі і астатнім мантажом немагчыма замяніць звычку да работы з тэкстамі і практычны досвед такой работы.

Можа, апошняе. У «Падарожжах» амаль няма відэа. Гэта моцна адрознівае спадчыну БНР ад украінскага першаўзору. Серыял Шупы і Радкевіч увесь — пра чытанне ўголас: устаўныя граматы, пратаколы пасяджэнняў. У выпуску «Зваротнага адліку», прысвечаным беларускім падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі, — тое самае, з даданнем акцёрскай рэканструкцыі.

Усебеларускі з’езд, падзел Менска паміж беларускім палком і палякамі 18 лютага 1918 года, чытанне граматы ў менскай думе, — трывожныя і драматычныя падзеі.

Яны дайшлі да нас выключна ў выглядзе тэкстаў. У лепшым, нячастым выпадку — фотаздымкі; пераважная ж большасць матэрыялу — гэта пратаколы пасяджэнняў, службовае ліставанне, дзённікі.

А вось у фільме «100 гадоў украінскай рэвалюцыі: як пачынала Цэнтральная рада» (серыял «Машына часу») — рэгулярная відэахроніка, у тым ліку з Грушэўскім і Пятлюрам. Гэта паказвае, што БНР і УНР можна параўнаць не толькі праз мабілізацыю прыхільнікаў. Гэта была таксама мабілізацыя рэсурсаў, якая залежала ў немалой ступені ад залучанасці краіны ў мадэрнасць. Што казаць, калі «Беларусьфільм» займеў сваю сталую пляцоўку ў Ленінградзе ў 1928-м — а кінастудыя ў Адэсе працавала з 1900-х гадоў.

* * *

Вобраз «Архіваў БНР» як рамана інтрыгуе. Даследчая інтуіцыя робіць увесь відэацыкл недарэмным задоўга да фіналу. Набліжэнне «беларускае палітычнае фарментацыі» апісвае штодзённасць, практыкі, таварыскія і канкурэнтныя дачыненні.

Сам Шупа расказвае пра сваё здзіўленне яшчэ ў 1990-х: БНР аказалася зусім не такой, якой яна паўставала з савецкай гістарыяграфіі — і «не зусім такой», як у традыцыі дыяспары.

Гэта самае каштоўнае, што можа паведаміць гісторыя. «The past is a foreign country»; іначай кажучы, мінуўшчына заўсёды — падарожжа.

Відэацыкл будзе выходзіць штотыдзень, у праграме «Зона свабоды», ажно да таго самага сакавіка.

Антон Лявіцкі, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно

Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?

valiancina_shauchenka
Грамадства

Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы

Новы Час асвятляе топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы. Топчык на мяжы вар’яцтва, але ж, як ёсць. За апошнія паўгода былі затрыманыя больш за 32 тысячы беларусаў....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года

Беларусам, якія па палітычных матывах хочуць з’ехаць з краіны, прасцей за ўсё абраць Польшчу. У гэтай краіне па гуманітарнай візе можна легальна працаваць. Таму ў 2020 годзе туды з’ехалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»

26 студзеня раніцай супрацоўнікі КДК прыйшлі да выдаўца, а таксама дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль», піша TUT.BY. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэрах адбываюцца агляды...

Апошнія навіны

    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM