• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.11.2017 | Cult Fiction

Рэвалюцыя: эвалюцыя

“Шу-бі-ду-ваў-ваў, шу-бі-ду-ваў-ваў…” Першае знаёмства з запаволеным бітлоўскім зонгам пра рэвалюцыю (што трапіў на славуты “белы” альбом) аказалася для мяне — нармальнага савецкага цінэйджара — рэальным шокам. Чаму так ціха? Чаму так сумна?

Рэвалюцыя ж — свята прыгнечаных! Золак глабальнага шчасця! Легенды Вялікага Кастрычніка ўжо тады, на пачатку 1970-х, важылі няшмат. Бо слаба сумяшчаліся з панурай штодзённасцю імперыі часоў заняпаду. Аднак тая несумяшчальнасць была надзвычай прывабнай. Рэвалюцыя фарбавала шэрых чырвоным. Камсамольскімі песенькамі з кожнага праса, баявымі чэкісцкімі серыяламі, плакатамі з натхнёным Іллічом і кіно пра сакратароў райкамаў. Рэвалюцыя папраўляла рэчаіснасць. І той у прынцыпе падабалася быць папраўленай. Трапіў у заапарк — кайфуй з банана.

Чаму Кастрычнік дагэтуль жыве і перамагае ў нашай сінявокай? Прасцей за ўсё спаслацца на інерцыйны палітычны рэжым і традыцыі савецкага аўтарытарызму. Маўляў, гэта ўсё танныя гульні начальнікаў, якія дагэтуль не здолелі вырабіць нам нацыянальную ідэю. Таму мусім перахапіць ініцыятыву і казаць праўду пра катастрафічна трагічнае мінулае. Перабіць шкодную агітацыю карыснай.

Што тут муляе вока? Сама ідэя чарговай ідэйнай інтэрвенцыі.

Рэвалюцыя — не спакушэнне электарату дэсантам харызматыкаў, а рэзананс масавых настрояў. Правадыры прыходзяць да тых, хто гатовы да правадыроў. І чакае адказаў на свае пытанні. Ці, прынамсі, таго, што падаецца адказам. Нармальны Чалавек Рэвалюцыі — шалёны дызайнер новых часоў і генератар ідэяў, авантурыст і імправізатар, сацыяльны планіроўшчык і лекар-забойца ў адным флаконе. А яшчэ — адвечны закладнік сваіх мрояў і агент “адзінага праўдзівага вучэння”. Змагарскай іконай яго робіць супадзенне публічнай рыторыкі з “рэвалюцыйным несвядомым” пакрыўджанай ды разгубленай большасці. Якая натхнёна аддае камандзёрам права руліць працэсам.

Рэвалюцыйны марш мільёнаў — вектар татальнай згоды з альтэрнатыўным сцэнаром агульнай будучыні. У нашым выпадку будучыня скончылася. А вось згода збольшага засталася. Бо цягам таго рэвалюцыйнага маршу ацалелі толькі згодныя.

Класічны варыянт: трыумф, тэрор, стагнацыя.

Пераможныя рэвалюцыі пакідаюць пасля сябе стосы адпрацаванага чалавечага матэрыялу — і радыкальна перабудаванае грамадства з новымі вымярэннямі падпарадкавання ды залежнасці. Бо здабыткі новых элітаў трэба замацоўваць і абараняць. Так за эпохай крывавага джазу надыходзіць час урачыстых паседжанняў. Новы парадак. Камуністычнае свята агульнай (нібыта) свабоды ў гістарычнай перспектыве аказалася школкай ціхай згоды і салідарнага канфармізму. Кажучы пра “ідэйнасць і духоўнасць”, насамрэч агучвалі (і агучваюць дагэтуль) правілы выжывання ў краіне прымусовага аднадумства.

Самы востры ўспамін з дзяцінства: спартовыя рэпетыцыі з нагоды чарговага чырвонага свята. Нас здымалі з заняткаў і цягнулі ў парк Горкага — адпрацоўваць сінхронныя рухі  шчаслівых савецкіх дзетак. У канцы частавалі шакаладкамі. А каб лепш працавалася, паміж шэрагамі лёталі назіральнікі з дубцамі.

Ці ёсць сёння ў кагосьці па-за межамі фрык-фан-клуба чырвонай ідэі сантыменты да 7 лістапада? Падобна, няма. Ёсць абыякавасць. Натуральны вынік сацыяльнай дрэсуры — шматгадовага шчыравання камуністычнай бюракратыі, ідэалагічнай цэнзуры, хлуслівай адукацыі, смеццевай прапаганды і рытуальнай лаяльнасці. Прайшоўся з кветкамі, адзначыўся ў спісе — і ляці сабе бухаць! Альбо нікуды не хадзі, проста не адсвечвай.

Жыве не рэвалюцыя, а спарахнелы комікс. Рэха былых лозунгаў і цені пераможных сцягоў. Фантомная праўда савецкага ладу — існавання на дзве праўды: цукерачна-піянерскую і прымусова-дысцыплінарную. Першую любіць было лёгка. Другую — немагчыма.

Савецкія — скрозь пакалечаныя рамантыкі. Ампутаваныя аптымісты імені падвоенай свядомасці. Таму так дзіўна выглядала сёлетняе 7 лістапада: не трыумф волі, а прабел у падзеях. Дзень адсутнасці.

Што абараняюць маўклівыя? Не “вялікі Акцябр”. Не дзіцячыя сантыменты. Не дзядулю Леніна. Сваё права на ахвярнасць. Права маўчаць далей. Бо савецкае адчуванне дзяржаўнага ціску нікуды не знікла. А новага комікса замест савецкага неяк не склалася.

Таму сумнаваценька. Таму зверху і знізу пракручваюцца шаблоны пазамінулай эпохі. Эфекту няма. Бо ён насамрэч нікому не патрэбны: зменаў зверху ніхто не прапаноўвае. А знізу ніхто й не чакае. Хай сабе гэтыя — умоўна адказныя ўмоўна галоўныя — гундзяць на сваіх канферэнцыях, скачуць у правінцыйных тэатрах у камісарскіх скуранках ды чырвоных хустачках, штампуюць марачкі ў гонар стагоддзя з пачатку шматахвярнага эксперыменту. Іх справа. Нас не турбуе.

На нізавым узроўні побач з ціхай згодай на Кастрычнік жыве ціхая стомленасць ад Кастрычніка.

Ну, стаіць абрыдлы гіпсавы ідал. Асыпаецца сабе паціху. Прыбралі б? Але загаду не было. А як без загаду? Дый даўно ўжо стаіць, не замінае. Амаль свой. Прызвычаіліся. Мо тады пафарбаваць? Вось якраз зялёненькая засталася.

 

Максім Жбанкоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM