Беларуская мытня не прапусціла за заходнюю мяжу раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя», піша Еўрарадыё. У інтэрнэт-краме knihi.by кажуць, што за мінулую восень было пяць выпадкаў, калі пасылкі з «Рэвалюцыяй» проста не выпускалі з краіны. Праўда, выпадкаў, калі раман Марціновіча ўсё ж трапляў да пакупнікоў, было ўдвая больш.
Кніга Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» / symbal.by
Пра такую ж праблему з пасылкамі за мяжу ад symbal.by расказаў на пачатку прадпрымальнік Павел Белавус. У яго мытня за тры месяцы без тлумачэння прычын затрымала каля 200 пасылак.
Чым мытні не спадабаўся раман Віктар Марціновіча «Рэвалюцыя», зразумець цяжка. Хіба што назвай. У самой жа кнізе дзеянне адбываецца ў Маскве і да беларускіх падзеяў 2020 года не мае аніякага дачынення.