• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.06.2018 | Літаратура

«Русалкі клічуць», і гэта рэальна страшна

Бачыла ў фэйсбуку водгук Антона Рудака на аповесць Зараславы Камінскай, якая сёлета выйграла прэмію «Дэбют». Водгук быў настолькі няўхвальны, што вырашыла і не марнаваць часу на тых «Русалак». Даўно ўжо нічога добрага і свежага не чакаю ад беларускай літаратуры, ні ў плане сюжэта, ні ў плане мовы ды стылю. Святлана Курс маўчыць, Віктар Шукеловіч маўчыць. Вось хіба Валер Гапееў апублікаваў у фэйсбуку ўрывак з будучага рамана, сімпатычны, але калі яшчэ той раман.

Выпадкова пабачыла «Русалкі клічуць» у «Акадэмкнізе». Закарцела глянуць, што ж так узлавала майго любімага беларускага паэта. Адкрыла — дзіўлюся: пачатак добры. Спакойны, але дае прадчуванне развіцця падзей. Прагартала — і нішто не разанула, наадварот. Ужо дачытаўшы «Русалак», зразумела для сябе: Антон Рудак геніяльны паэт, але як да мастацкага крытыка, бадай, прыслухоўвацца да яго больш не буду.

Магчыма, хтосьці чакаў ад кнігі гістарычнага асэнсавання жыцця беларусаў 1920—40-х на фоне біяграфіі Алены Кіш. Гэта, канечне, і блізка не яно. Зараслава Камінская напісала вельмі цэльны твор, выключна мастацкую прозу з мінімумам самарэфлексій (якіх са страхам чакаеш сустрэць у беларускіх кнігах). У гэтай кнізе ўсё да месца. Чытаючы «Русалак», не прыходзіцца рабіць скідку на тое, што твор беларускі (нашым аўтарам можна многае дараваць проста за тое, што яны ёсць).

Сюжэты тонка, прыгожа закальцоўваюцца. Мова кніжкі простая, але жывая. Метафар няшмат, але ўсе харошыя.

Канечне, месцамі адчуваецца, што ў аўтара гэта кніга першая. Можа быць, трохі не хапае распрацоўкі персанажаў. Можа быць, не ўсе стадыі аповеду аднолькава ўдалыя. Але за ўсім гэтым вялікі патэнцыял, і

«Русалкі» — яўна адзін з найлепшых узораў беларускай прозы апошніх гадоў.

Гэта, бадай, досыць жаночая, нават дзявочая літаратура, але ў гэтым хутчэй плюс: нішавых твораў у нас вобмаль. Дзве паралельныя сюжэтныя лініі, адна ў нашым часе, другая ў паваенныя гады.

Галоўныя гераіні — маладая манікюрніца, якая нічога не чакае ад жыцця, і таго ж веку калгасніца, якая жыве самотным жыццём і сябруе хіба з суседскай бабуляй. У жыццё абедзвюх уплеценае знаёмства з наіўнай мастачкай, аўтаркай маляваных дываноў Аленай Кіш. З гэтага знаёмства ў аповесці пачынаецца Караткевіч, «Вій» і Эдгар По.

Атмасфера створаная па-майстэрску. Кніга ператвараецца ў дэтэктыў, трылер, трымценнік незаўважна, але выразна. Дачытаўшы, прыслухалася да сябе: сэрца тухкае, святло выключаць страшна. Даўно ўжо не чытала нашай прозы з такім захапленнем.

Відаць, кніга для аўтаркі пачалася з мастацтва Алены Кіш. Яе дываны прасякнутыя нейкай незямной энергіяй. Мо нават злавеснай. На іх няўтульна глядзець, але цяжка адарвацца.

У час чытання, бывае, здаецца, нібы ўся апісаная гісторыя насамрэч прамалявана на палатне, у чырвона-жоўтай гаме, трывожная і прыцягальная.

Хто яго знае, можа, наша жыццё — гэта таксама проста малюнак на чорным на дыване ў даўно закінутай хаце? Самотная мастачка нешта знала. А Зараслава Камінская паспрабавала адчуць услед за ёй.

Кніжка невялікая, старонак на сто. Гэтага, канечне, мала. Хочацца, каб Зараслава напісала нам раман. Камінская цалкам можа стаць нашай, беларускай, Донай Тарт. Або Джаан Харыс. Або кім захоча.

Паўліна Скурко, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM