• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.10.2016 | Грамадства Адукацыя

Сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі і свеце: Семінар у Мінску

16 лістапада 2016 года ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ў Мінску пройдзе семінар “Сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі і свеце”.

social_businnes

Запрашаюцца: дзейныя прадпрымальнікі і бізнесоўцы, студэнты эканамічных спецыяльнасцей, прадпрымальнікі-пачаткоўцы.

На семінары можна пазнаёміцца з беларускімі і замежнымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі і дабрачыннымі праектамі, далучыцца да сумеснай працы (атрымаць магчымасць прайсці стажыроўку, прапанаваць валанцёрскую дапамогу, інш.). Таксама можна ўбачыць прадукцыю сацыяльных прадпрыемстваў.

Вядоўцы семінару:

Герд Юнэ (Нідэрланды) – старшыня Рады фонда анлайн-навучання The Network University (TNU), працаваў у Амстэрдамскім і Нью-Ёркскім універсітэтах, кіраваў даследчыцкімі праектамі ААН, ФАО, МАП, Еўразвяза, Фонда Фальксвагена, Інстытута Ратэнау, парламента Германіі, шэрагу міністэрстваў Нідэрландаў. Эксперт у пытаннях навучання праз усё жыццё, распрацоўшчык інавацыйных адукацыйных праграм. Пачаў ствараць праграмы анлан-навучання прадпрымальнікаў, бо быў занепакоены высокім узроўнем беспрацоўя сярод моладзі ў многіх краінах. Растлумачыць асноўныя трэнды ў развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Галандыі і ў свеце.

Ганна Чаракова (Нідэрланды) – сацыяльная прадпрымальніца, сузаснавальніца Bin Bang, крэатыўная дырэктарка Crowd Effect, сузаснавальніца і трэнерка школы Waste Away Challenge (адукацыйныя праграмы ў галіне прадпрымальніцтва і рэсайклінгу).

Распавядзе гісторыю стварэння сваіх сацыяльных прадпрыемстваў у Галандыі.

 

Кацярына Каўрова (Беларусь) – cацыяльная прадпрымальніца, кіраўніца Сямейнага цэнтра Кацярыны Каўровай (Мінск), сацыяльнай майстэрні па вытворчасці фігур з гіпсу “Нашы майстры” для рэабілітацыі алказалежных людзей.

Распавядзе пра гісторыю стварэння сацыяльнай майстэрні і асаблівасці сацыяльнага бізнесу.

 

 

Павал Данейка (Беларусь) – беларускі бізнесовец, адзін з заснавальнікаў Інстытута прыватызацыі і менеджменту (Мінск), працаваў у назіральных радах Silvano Fashion Group, ЗАТ “Milavitsa“, ЗАТ “Uniter” (Беларусь), CASE (Украiна). Спецыялізуецца на рэструктурызацыі прадпрыемстваў, стратэгічным менеджменце, трансфармацыйнай эканоміцы, карпаратыўным кіраванні, навучанні топ-менеджменту.

 

Алёна Ліс – старэйшы праграмны менеджэр ОДБ Брусель (Бельгія), каардынатарка праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва“. Распавядзе разам з Максімам Падбярозкіным пра актуальныя магчымасці для сацыяльных прадпрымальнікаў у Беларусі.

 

 

 

Максім Падбярозкін – каардынатар праграм ОДБ Брусель (Бельгія) у Беларусі.

 

 

 

 

Арганізатары: ОДБ Брусель (Бельгія), Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі. Семінар арганізаваны ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі (GEW) – глабальнага мерапрыемства для наватараў і наймальнікаў, якія запускаюць стартапы, увасабляюць ідэі ў жыццё, распрацоўваюць праекты, што вядуць да росту эканомікі і паляпшэння дабрабыту.

Мерапрыемства пройдзе з 10:00 да 14:00.

Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары “Сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі і свеце”, неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Дэдлайн – 9 лістапада 2016 года. Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая. Колькасць месцаў абмежаваная. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: Maksim@odb-office.eu (спадар Максім Падбярозкін).

Даведка: Герд Юнэ і Ганна Чаракова ўдзельнічаюць у семінары ў межах міжнароднай праграмы па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву ў Беларусі, якую ладзіць ОДБ Брусель у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды), беларускім моладзевым грамадскім аб’яднаннем “New Faces” і міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” пры падтрымцы Еўразвязу.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM