• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.10.2018 | Грамадства

Самы стары вяз у Беларусі сохне, пакуль людзі разбіраюцца з дакументамі

Падобна на тое, што гэта найстарэйшы вяз у Еўропе. Фота Аляксандра Манцэвіча

У вёсцы Верхнія Талуі Маркаўскага сельсавета на Маладзечаншчыне расце дрэва, роўнага якому няма ні ў Беларусі, ні ў бліжэйшых краінах. Эксперты называюць розныя даты яго ўзросту — аж да 700 год.

Атрымліваецца, гэты вяз мог бачыць вялікіх князёў літоўскіх, шматлікія войны, жыццё мясцовых пры самых розных эпохах, што змяняліся адна за адной. Аднак жывы ўнікальны помнік можа загінуць, калі яму не дапамагчы.

Дупло пачало зацягвацца

Вядомасць вяз з Талуёў набыў, калі ў 2013 годзе пра яго ў «РГ» напісаў краязнаўца Міхась Міхалевіч. У артыкуле ён распавёў аб тым, што з вышыні вяза відаць Смаргонь, Маладзечна і Вілейка, якія гістарычныя падзеі разгортваліся вакол і колькі ўдачлівых выпадкаў павінны былі скласціся, каб дрэва захавалася праз стагоддзі.

Міхалевіч заўважыў, што падчас засух 2015 і сёлетняга года вадаём каля дрэва пачаў высыхаць, а затым сохнуць пачало і дрэва.

— Можа, гэта рэакцыя на тое, што зачапілі карані, калі ставілі плот вакол у 2016 годзе. Галоўнае, каб была не грыбковая «галандская хвароба вязаў». Мне нават шкада, што праз свой артыкул надаў дрэву папулярнасць. Часам для прыроды лепшая ахова — невядомасць ад людзей. Спадзяваўся, што пасля артыкула адпаведныя службы зробяць усё магчымае, каб захаваць дрэва-гонар Павілля.

Краязнаўца дадае, што ў папулярнасці ёсць і станоўчы бок. Пасля публікацыі вакол дрэва прыбралі, а ў дупло перасталі кідаць смецце і попел, адарвалі аполкі, а пад шатамі больш нічога не складаюць.

— За гэта вялікі дзякуй Івану Дурэйку. Ён даглядае старажытнае дрэва. А дупло пачало зацягвацца, — кажа Міхалевіч.

Іван Дурэйка каля вяза.

Памералі, што дрэву 700 год

Іван Дурэйка пасля пенсіі вярнуўся ў бацькоўскі дом, каб жыць на прыродзе. Расказаў, што пасля артыкула ў «РГ» зразумеў, наколькі велічнае дрэва расце побач і стаў яго даглядаць. Летась заўважыў, што з’явіліся сухія сукі. У той жа час высыхаў вадаём.

— У 2016 годзе прыязджалі з інспекцыі аховы прыроды, сельвыканкама — прыбіралі, кусты павыразалі, паставілі плот і шыльду «Вяз гладкаствольны 14-15 стагоддзя». У 2017-м лазерам мералі з Акадэміі навук, сказалі, яму 700 год.

Але вяз усё сохне. Трэба ратаваць дрэва.

Дрэву трэба надаць статус помніка прыроды

Галоўны спецыяліст Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў Сяргей Танана расказаў, што вырашаецца пытанне аб тым, каб надаць вязу статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

— Вяз — не вельмі распаўсюджанае дрэва для Маладзечаншчыны. Вядома, што ў краіне сярод зарэгістраваных настолькі старых няма. Але афіцыйна ён пакуль не абвешчаны помнікам прыроды.

Уратаваць дрэва каштуе 1500 рублёў

Старшыня Маркаўскага сельвыканкама Іван Мацэвіч патлумачыў, што дрэву не хапае вільгаці, таму што ў вадаёме шмат глею. Яго трэба пачысціць. Каб ацаніць маштаб работ, на месца запрашалі кіраўніка меліярацыйнай станцыі.

Ацанілі, што трэба тры дні працы са спецтэхнікай, і абыдзецца праца каля 1500 рублёў.

Для такіх работ патрэбны заказчык, у якасці якога не можа выступіць сельвыканкам.

— Статус помніка прыроды дапамог бы хутчэй і прасцей вырашаць гэтыя пытанні. Я за добрую справу, дрэву трэба дапамагчы.

Раз дупло зацягнулася, дрэва жыве

Вязу ў Талуях не адно стагоддзе, пацвердзіла старшы навуковы супрацоўнік, кандыдат біялагічных навук Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Ірына Вазнячук. Дакладны ўзрост спецыяліст не назвала, але адзначыла, што ў Беларусі няма зарэгістраваных дрэў узростам 700 год.

Па меркаванні Вазнячук, менавіта сажалка магла быць прычынай, чаму дрэва жыве так доўга. А змяненне грунтавых вод можа быць адной з найважнейшых прычын, чаму пачало сохнуць — парушыўся рэжым сілкавання вільгаццю.

Добрым знакам для дрэва спецыяліст назвала тое, што дупло зацягваецца:

— Гэта як ранка ў чалавека. Калі дрэва ў стане спраўляцца з хібамі, гэта сведчыць пра нармальны стан.

Падобна на тое, што гэта найстарэйшы вяз у Еўропе

На абследаванні 2017 года начальніку маладзечанскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіславу Чарнову назвалі папярэднія лічбы — 700 год і сем метраў у акружнасці. Аднак канчатковае навуковае апісанне ён не атрымаў.

— Падобна на тое, што гэта найстарэйшы вяз у Еўропе. Уявіце, якая гэта гісторыя, чаго там толькі не было — можа, якая-небудзь князёўна замураваная, — наганяе легендарнасці Чарноў.

Статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння абароніць дрэва ад вырубкі, за яго догляд будзе адказны землекарыстальнік — Маркаўскі сельвыканкам. Гэты статус надае Міністэрства прыроды, а пакет неабходных дакументаў яму перадае Акадэмія навук, сказаў начальнік інспекцыі.

На момант публікацыі атрымаць дакументальнае пацвярджэнне ўзросту дрэва не атрымалася. На зварот «РГ» у Мінпрыроды ведамства адказала, што дакументы аб наданні вязу статуса помніка прыроды не паступалі.

Вяз, з вышыні якога бачныя адразу тры гарады — Маладзечна, Вілейку і Смаргонь

Зоя Хруцкая, Рэгіянальная газета

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM