• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.02.2021 | Замежжа

«Саша, чаго табе не хапае?» На беларускую актрысу Борціч напалі Кісялёў і Міхалкоў

Дзмітрый Кісялёў на канале «Расія 1» адзначыў «заклікі да бунту», якія, па яго думку, выказвае беларуская актрыса Саша Борціч. У тэлевізійным сюжэце вядучы заручыўся віртуальнай падтрымкай рэжысёра Мікіты Міхалкова. Новы Час нагадвае, што ў верасні ён ужо выказваўся на тэму пратэстаў: тады рэжысёр заўважыў, што беларускія акцыі — кампутарная графіка.



У пачатку сюжэту на канале «Расія 1» прагучала, што актрыса Саша Борціч «кліча да бунту», хоць у самой нават «і адукацыі ніякай няма, а галоўнай школай жыцця з’яўляецца праца афіцыянткай у рок-бары», піша TUT.BY. Пасля гэтага гледачам паказалі кадры з інтэрв’ю актрысы YouTube-каналу «Пяшчотны рэдактар», якое выйшла два гады таму. Там Борціч сказала фразу «можа быць, я і х ... я актрыса, але афіцыянтка я п...я».

— Папулярная Саша Борціч запрашае народ выходзіць на незаконныя вулічныя пратэсты ў падтрымку Аляксея Навальнага, відавочна не цямячы, пра што кажа, — працягнуў Кісялёў. Пасля гэтага на экране паказалі відэазварот Сашы Борціч, у якім яна заклікае «пайсці гуляць», калі «мы хочам жыць у краіне, дзе паважаюць чалавечае права».

— Ніякага сэнсу. Проста выходзіце за права і закон. Дык хто ж супраць права і закона? — дадаў вядучы «Расіі 1».

Далей Кісялёў заўважыў, што Мікіта Міхалкоў на сваім YouTube-канале «Бесагон ТВ» ужо звяртаўся да Сашы Борціч, як да «адной з некалькіх такіх жа».

— Навошта ты прымушаеш іх бунтаваць супраць той краіны, якая прыняла цябе, якая цябе палюбіла? — задаўся пытаннем Міхалкоў. — У якой ты за адзін здымачны дзень зарабляеш 200 тысяч рублёў (7012 беларускіх рублёў па курсе НБ РБ на 22 лютага 2021). Саша, чаго табе не хапае? Хто цябе абрабаваў? Ты хочаш быць у трэндзе? Поціскам рукі?

Адзначым, што крыніца інфармацыі аб даходзе актрысы ў відэа Мікіты Міхалкова не пазначаная.

Дзмітрый Кісялёў жа сказаў, што абмяжуецца прыкладам Сашы Борціч, якая «сапраўды ў парадку, запатрабаваная на здымачных пляцоўках». Таксама вядучы паказаў на тое, што муж актрысы раней працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта РФ, а цяпер — «у паспяховым бізнэсе, развівае курс прамоўніцкага мастацтва».

— Сама актрыса, праўда, курсу там відавочна не праходзіла, але ўсё ж лічыць сябе гатовай да настаўніцтва і грамадскай дзейнасці, нібы яна Вера Камісаржэўская (актрыса, якая ўдзельнічала ў расійскім рэвалюцыйным руху пачатку XX стагоддзя), або Марыя Андрэева (маецца на ўвазе, мабыць, грамадзянская жонка Максіма Горкага). Але ж несупаставімыя велічыні, — сказаў Кісялёў у перадачы.

Саша Борціч — 26-гадовая беларуская актрыса, якая стала здымацца ў кіно з 2014 года і ў апошні час стала папулярная ў Расіі. Дзяўчыну не раз запрашалі ў якасці госця на шоу «Вячэрні Ургант», яна станавілася героем інтэрв’ю на YouTube-канале Юрыя Дудзя. Борціч іграла ў фільмах «Я худнею» (2018), «Правадыр» (2018), «Халоп» (2019) і іншых.

Новы Час

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM