Пачаў працу сайт-генератар скаргаў, паведамляе Еўрарадыё. Як адзначае тэлеграм-канал @rada_vision, skarga.help — «новы інструмент мірнага пратэсту».
Як напісаць скаргу / pixabay.com
Карыстальніку трэба выбраць парушэнні са спісу, які прапануецца для прагляду, а алгарытм дае спасылкі на адпаведныя артыкулы беларускага заканадаўства, якія былі парушаныя. У выніку застаецца толькі адаслаць скаргу ў адпаведны дзяржаўны орган.
Вядома, што праект распрацаваны пры падтрымцы Каардынацыйнай рады і хабу «Перамен».