• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.01.2021 | Музыка

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому 12 студзеня споўнілася б 80 гадоў

Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў 1941 у Свярдлоўску (цяпер Екацерынбург, Расія), вучыўся ў мясцовым музычным вучылішчы, працаваў у сібірскіх філармоніях. Цікавыя факты з жыцця музыкі ўзгадвае Наша Ніва.



У 1963 запрошаны ў Белдзяржфілармонію. У 1968 заснаваў пры ёй ансамбль «Лявоны», які ў 1970 стаў «Песнярамі».

Вывучыў беларускую мову, каб працаваць з народнай песняй. Дзякуючы «Песнярам» беларускі фальклор і класічная паэзія (Купала, Колас, Багдановіч, Танк) сталі вядомыя на ўвесь СССР. Сабраў залаты склад музыкаў: Місевіч, Барткевіч, Кашапараў, Тышко, Дзямешка, Дайнэка, Палівода.

У 2002 Мулявін трапіў у жорсткую аўтааварыю і 26 студзеня 2003 памёр ад атрыманых траўмаў у шпіталі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

«Песняры» застаюцца адным з найбольшых культурных дасягненняў Беларусі ў ХХ стагоддзі.

Продкі Уладзіміра Мулявіна былі заможнымі сібірскімі купцамі 

Яны мелі свае магазіны, былі адукаванымі. Савецкая ўлада рэпрэсавала іх. І ўжо бацька Уладзіміра, Георгій Мулявін, быў простым рабочым на заводзе «Уралмаш». Ён быў музычна адораным, добра іграў на гітары. Георгій сышоў з сям’і да іншай жанчыны, пакінуўшы жонку з трыма дзецьмі.

Мулявін не меў скончанай музычнай адукацыі, бо яго адлічылі з другога курса 

Яго першым настаўнікам музыкі быў палітвязень Аляксандр Наўроцкі.

Як расказваў Мулявін, гэты выпускнік Харкаўскага інстытута культуры і былы вязень сталінскіх лагераў быў незвычайна таленавітым музыкам-педагогам. Ён першым разглядзеў у Мулявіну не толькі талент, але і каласальную працаздольнасць. Наўроцкі займаўся са сваім выхаванцам па шэсць-сем гадзін у суткі, і ў выніку Мулявін паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча. Ён вучыўся на аддзяленні народных інструментаў, а самастойна асвоіў гітару, фартэпіяна і стварыў джаз-бэнд.

Мулявін не меў скончанай музычнай адукацыі, бо яго адлічылі з другога курса за «нізкапаклонства перад заходняй музыкай».

Рваў уласныя ноты Патрабавальнасць Мулявіна да сябе пераходзіла усякія межы. Калі на першым выкананні песні публіка рэагавала вяла, Мулявін пасля канцэрта рваў уласныя ноты, і песня больш не выконвалася.

Песні пісаў на досвітку між 4-й і 9-й гадзінамі раніцы.

Прымаючы на працу ў «Песняры», Мулявін прасіў кандыдата праспяваць куплет з «Белавежскай пушчы». Калі прэтэндэнт браў верхнія ноты, ён мог разлічваць на ўваход у склад групы.

Тры жонкі, чацвёра дзяцей У 1959 18-гадовы Уладзімір Мулявін ажаніўся з артысткай Лідзіяй Кармальскай, якая выступала ў рэдкім жанры мастацкага свісту. У 1961 у іх нарадзілася дачка Марына, а ў 1975 — сын Уладзімір.

У тым самым 1975 шлюб з Кармальскай распаўся, і Мулявін ажаніўся з Святланай Слізскай. У 1976 у іх нарадзілася дачка Вольга.

Другі шлюб пратрымаўся да 1981, калі Мулявін, развёўшыся, ажаніўся з акцёркай Святланай Пенкінай. (Пазнаёміў іх калега па «Песнярах» Уладзіслаў Місевіч.) У 1982 ва Уладзіміра і Святланы нарадзіўся сын Валерый.

Брата забілі, сын загінуў ад наркотыкаў Смерць брата Уладзіміра, Валерыя Мулявіна, так і не была расследаваная. Ён загінуў у Ялце ў 1973-м, пасля канцэрта. Пракуратура і міліцыя адразу агучылі версію: упаў на парапет і разбіўся. Але «пясняр» Уладзіслаў Місевіч сцвярджаў у інтэрв’ю, што Валерыя забілі крымінальнікі. «Яго прайгралі ў карты. Прычым, імаверна, злачынцы паставілі на кон Валодзю. Але не вельмі разабраліся, хто з братоў хто, а можа, вырашылі, што кіраўнік — той, хто старэйшы».

У дзень смерці брата Мулявін з «Песнярамі» быў вымушаны адспяваць два канцэрты. Чыноўнікі не дазволілі адмяніць іх. Крымінальную справу закрылі «за адсутнасцю доказаў». Валерый Мулявін пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Трагічнай была і смерць сына Уладзіміра Мулявіна — таксама Уладзіміра. Як дзве кроплі вады падобны на бацьку, ён таксама быў музыкам і нават супрацоўнічаў з дзяржаўнымі «Песнярамі». Пасля быў асуджаны за распаўсюд наркотыкаў на турэмны тэрмін і ў 2006 сканаў у зняволенні. Прычынай смерці, як паведамлялася, было працяглае ўжыванне наркотыкаў.

Што датычыць самога Мулявіна, то яго пад канец жыцця былыя калегі звінавацілі ў злоўжыванні алкаголем. З гэтага і пачаліся расколы ў ансамблі, калі з’явіліся «Беларускія песняры» і іншыя асколкі былой велічы.

Архіўны матэрыял, упершыню надрукаваны ў 2016 годзе.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM