• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.04.2016 | Адукацыя

Школа «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння»

Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка” і альманахам «Гарадскія тактыкі» запрашае на адукацыйную праграму «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння».

Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння

Школа накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма школы будзе будавацца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў. Праца школы будзе арыентавана на некалькі прынцыпаў і установак:

  • шырокае і сістэмнае ўяўленне пра горад як пэўную арганізацыю сучаснага жыцця, у якую ўваходзяць самыя розныя вымярэнні – ад матэрыяльна-прасторавага і тэхналагічнага да антрапалагічнага і палітычнага;
  • прадстаўленне розных падыходаў і спосабаў мыслення, прэзентацыя розных установак і ідэалагічных падстаў, уцягнутых у рашэнне гарадскіх праблем; дыскусійнасць і праблемнасць ў разглядзе розных тэм гарадскога развіцця;
  • пераход ад экалагічнага і гарадскога актывізму да праектавання і арганізацыі практыкі шырокага маштабу, якая патрабуе сістэмных ведаў.

Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння

Праграма школы арганізавана ў тры этапы:

  • Адукацыйны інтэнсіў (красавік – чэрвень) – 6 сесій, якія ўключаюць у сябе розныя фарматы працы: лекцыі, дыскусіі экспертаў, самастойная праца слухачоў. У рамках гэтага этапу будуць прадстаўлены розныя праблемы і падыходы ў сучасным гарадскім развіцці: ад генезісу ідэі горада і розных падыходаў да распрацовак стратэгіі гарадскога развіцця да пытанняў сучасных тэхналагічных рашэнняў і праграмы адаптацыі да кліматычных змен.
  • Даследчая практыка (ліпень – жнівень), на працягу якой удзельнікі школы пад кіраўніцтвам куратараў будуць праводзіць даследаванні гарадскога асяроддзя па абраных тэмах і праблемах.
  • Заключны семінар – 3 дні (Беларусь), дзе будуць падводзіцца вынікі практыкі, а таксама распрацоўвацца праекты далейшых практычных накарункаў развіцця даследаваных тэм.

Вынікі працы школы –вынікі даследчай практыкі, артыкулы, матэрыялы лекцый – стануць падставай для публікацый.

Больш падрабязнае апісанне і праграму школы можна прачытаць тут.

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Батаеў, Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іван Сухій, Ганна Пазняк, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Зьміцер Гаўрусік, Яраслаў Бекіш, Юрась Меляшкевіч, Таццяна Вадалажская, Зміцер Бабіцкі і іншыя.

Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі і актывісты экалагічнага і урбаністычнага руху, якія маюць досвед працы і зацікаўленыя ў развіцці сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна запоўніць заяўку да 15 красавіка. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 18 красавіка.

Заняткі школы пачнуцца з 23 красавіка 2016 года.

Заняткі будуць праходзіць у Мінску. Для іншагародніх удзельнікаў прадугледжана магчымасць кампенсаваць выдаткі на праезд і пражыванне.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на flyuniby@gmail.com з пазнакай “Школа Горад”.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM