• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.09.2018 | Літаратура

Школа крэатыўнага пісьма Адама Глобуса запрашае падлеткаў ад 15 да 18 гадоў. Дэдлайн – 30 верасня

З кастрычніка 2018 года распачынае сваю працу Школа крэатыўнага пісьма Адама Глобуса “Літара” пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Школа скіраваная на падлеткавую аўдыторыю.

shkola_hlobusa

У праграме Школы – азнаямленне, вывучэнне і практыкаванне ў формах літаратурных мініяцюр (дзённікавы запіс, хоку, грэгерыя) на прыкладзе класікаў сусветнай і беларускай літаратуры: Сэй-Сёнагон, Янкі Брыля, Басё, Рамона Гомэса дэ ля Сэрны і іншых.

Чытанне і пісанне тэкстаў навучыць маладых людзей больш сур’ёзнаму стаўленню да літаратуры і творчасці агулам, дапаможа лепей зразумець сябе і людзей наўкола, асэнсавана падыходзіць да выбару жыццёвых шляхоў.

Заняткі ў Школе будуць адбывацца ад першай паловы кастрычніка 2018 года да канца траўня 2019 года ў Мінску. Перыядычнасць: чатыры разы на месяц па выходных у першай палове дня. Іх працягласць складзе 2 акадэмічныя гадзіны (90 хв.). Раз на месяц (замест класічных заняткаў) навучэнцы будуць удзельнічаць у літаратурных імпрэзах і фэстах, наведваць музеі і выставы, вандраваць па літаратурных мясцінах нашай сталіцы.

Навучанне ў Школе бясплатнае.

Плануецца, што група складзе каля 20 чалавек. Працоўнымі мовамі на занятках будуць беларуская і руская.

Да навучання ў Школе запрашаем дзяўчат і хлопцаў ад 15 да 18 гадоў уключна. Свае заяўкі просім дасылаць на электронную скрыню: shkola.litara@gmail.com да 30 верасня 2018 года.

У заяўцы неабходна:

1) напісаць крыху пра сябе і сваіх бацькоў – не забудзьце пазначыць таксама свае год і месца нараджэння, свае кантакты (электронны адрас, мабільны тэлефон, старонка ў сац.сетках);

2) прадставіць 1 ці 2 аўтарскія тэксты невялікага аб’ёму (апавяданне, эсэ, верш, сачыненне);

3) адказаць на пытанне, чаго вы чакаеце ад заняткаў у Школе.

Пасля 30 верасня маладыя людзі разам са сваімі бацькамі будуць запрошаныя на сумоўе, па выніках якога і адбудзецца адбор у Школу.

Пра выкладчыка:

Адам Глобус – беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. Нарадзіўся ў 1958 годзе. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Доўгі час выкладаў у Беларускім Калегіюме. Як пісьменнік працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 годзе. Аўтар амаль дваццаці кніг прозы, паэзіі і публіцыстыкі. Яго вершы і апавяданні перакладзеныя на асноўныя мовы свету. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Паводле арганізатараў

Глядзіце таксама:

Працягваецца прыём заявак у Школу маладога пісьменніка! Дэдлайн – 21 верасня

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM