• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.03.2018 | Гісторыя Літаратура Крылы БНР

«Шляхамі БНР»: гісторыкі сабралі пад адной вокладкай адрасы БНР з усёй краіны

У Мінску прэзентавалі кнігу «Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі». Кніга дае магчымасць, прыехаўшы ў любы абласны беларускі горад (і некаторыя раённыя), ісці ад адраса да адраса, успамінаючы падзеі стогадовай даўніны і імёны аўтараў беларускай незалежнасці.

Бо дзеячы БНР — гэта ж не толькі Мінск. Не толькі Рада з славутага фота. Гэта сотні людзей па ўсёй краіне — палітыкаў, святароў, настаўнікаў, сялян, салдатаў… Гэта дзякуючы іх ахвярам і працы Беларусь змагла «выруліць» урэшце ў незалежнасць пры канцы ХХ стагоддзя.

«Шляхамі БНР» склалі дзевяць гісторыкаў з усёй краіны. Кожны з іх даследаваў сляды і адрасы Беларускай Народнай Рэспублікі ў пэўным рэгіёне. Гэта калектыўны ўнёсак выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і яшчэ шэрагу навукоўцаў у святкаванне стагоддзя БНР.

Адкрывае ж кнігу артыкул замежнага цяпер гісторыка Захара Шыбекі, які жыве ў Ізраілі. Даследчык спрабуе адказаць на пытанне, якое часта ўзнікае ў сувязі з БНР: чаму сталіцай стаў Менск, а не Вільня?

Мы занураемся ў складанасці беларуска-літоўскіх узаемадачыненняў у 1918-19 г.

Пра сталіцу Беларусі піша знаўца Мінска Сяргей Харэўскі. Цуд, але ў Мінску, адзначае ён, нягледзячы на ваенныя разбурэнні і «мірнае руйнаванне», захаваліся амаль усе адрасы БНР — нават будынак, дзе была абвешчаная Незалежнасць.

Гарадзенец Андрэй Чарнякевіч пісаў пра другую сталіцу БНР — Гродна. Сюды пераехаў урад, калі ў Менск зайшлі бальшавікі. Яго тэкст найбольш паслядоўна вытрыманы ў стылістыцы пуцяводніка для разгорнутай экскурсіі па Гродне 1918—19-га.

Магілёўскія гісторыкі Аляксандр Агееў і Ігар Пушкін з гонарам распавялі, што самую масавую падтрымку Беларуская Народная Рэспубліка мела ў іх родным горадзе: 31 сакавіка 1918, падчас гарадскога сходу ў Магілёве 400 дэлегатаў прагаласавалі за незалежнасць. Ігар Пушкін эмацыйна даводзіў, што Магілёў спрадвеку быў адным з самых беларускіх гарадоў — у 1916-м беларусамі ў ім запісалася 20% насельніцтва. У той час ні Мінск, ні Гродна такім пахваліцца не маглі. У Магілёве нават патомная радавітая шляхта запісвалася беларусамі, а роднай мовай пазначала беларускую.

І менавіта за падтрымку БНР, адзначыў даследчык, Магілёў з прыходам бальшавікоў у 1919-м з губернскага зрабіўся павятовым горадам. (Магілёўская вобласць была наноў утвораная толькі ў 1938-м.)

Доктар мастацтвазнаўства з Брэста Ірына Лаўроўская ўпісала ў кнігу берасцейскія адрасы Аляксандра Цвікевіча і генерала Булак-Балаховіча.

Ёсць меркаванне, што менавіта з берасцейскіх Граеўскіх казармаў вайсковае злучэнне Балаховіча выйшла ўжо Беларускай народнай арміяй.

Сюды з Гродна перасяліліся дзеячы БНР Лукаш Дзекуць-Малей, перакладчык Евангелля на беларускую мову, і Адам Трыпус.

Гарадзенка Іна Соркіна прысвяціла свой тэкст слуцка-капыльскаму рэгіёну.

Слуцкае паўстанне 1920-га немагчыма не згадаць: яно было прыкладам масавага ўзброенага змагання за незалежнасць.

Нават у Гомелі, перададзеным немцамі Украіне, былі спробы стварыць інстытут камісара БНР. Гомельшчына звязаная з такімі імёнамі, як Палута Бадунова, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Язэп Няцецкі, Яўсей Канчар. Пра гэта расказала гісторык Валянціна Лебедзева.

Гісторык Юрась Бачышча цытуе невядомыя раней дакументы з архіваў Музея памяці ахвяр генацыду ў Вільні, якія тычацца беларускіх дзеячаў пачатку ХХ ст. — ксяндза Адама Станкевіча і выкладчыцы Віленскай беларускай гімназіі Алены Лекант.

Пры канцы кнігі — ілюстраваны дадатак на сорак старонак.

Набыць выданне можна будзе ў кнігараспаўсюднікаў.

СМ, фота Вольгі Афіцэравай, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM