• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.09.2018 | Літаратура

«Шмат багоў — гэта больш вытанчана і прыгожа, чым адзін»

Навіны беларускіх неапаганцаў рэдка з’яўляюцца ў СМІ, іх не дужа абмяркоўваюць у сацыяльных сетках, але такія ёсць. Год таму мы ўжо пісалі пра запачаткаванне альманаха «Свайкста» (слова ў старапрускай значыла «святло»). Цяпер жа гэтыя самыя энтузіясты на чале з Алесем Мікусам пачынаюць кніжную серыю. Першае выданне мае назву «Пра паганства і балтаў».

Наклад невялікі — усяго 200 асобнікаў. Выданне мае простую структуру: тры раздзелы пра «жыццё ў тутэйшай веры», «балцкую спадчыну» і «прабацькоўскую веру вакол нас».

Артыкулы ў кнізе нявялікія. Такія, якія можна прачытаць за пару прыпынкаў у метро, а то і меней. Ужо першай публікацыяй спрабуецца даць адказ на пытанне, як правільна называць «паганства». Аўтары выдання сцвярджаюць, што «паганец» — пагардлівае слова, яно прыйшло з лацінскай мовы і нейкі час было сугучна сучаснаму «калхозніку».

У Расіі, Украіне і Польшчы часцей ужываюць выраз «родная вера», альбо «прыродная». Існуе яшчэ назва «Старалітва». «Гэтак на захадзе сучаснай Беларусі каталіцкія візітатары абазначалі ідэнтычнасць групы, якая трымалася даўнейшых паганскіх звычаяў», — пішацца ў кнізе.

І ўрэшце, існуе слова Druvis, якое ў старапрускай мове азначала «веру». Аўтар мяркуе, што ўсе назвы маюць права на існаванне, кожная адлюстроўвае нешта сваё.

Зусім правакатыўную назву мае артыкул «Адзінабожжа — дэградаваная форма рэлігіі». «Нашто, маўляў, шанаваць «тварынаў», калі можна шанаваць «творцу»? Не ўшаноўвайце зямлі і агню, ушаноўвайце таго, хто іх стварыў. Знаёма? Дык гэта і ёсць дэградацыя», — адзначаецца ў кнізе. Маўляў, «з’яў і дзеяў многа, у гэтым складанасць», а да адзінага бога звяртацца нашмат прасцей.

Цікавы артыкул пра мінскую магію. Напрыклад, гэта адзіная, апроч Масквы, сталіцы Еўропы, якая ўзятая ў кола аўтадарогай, а яшчэ Нацыянальная бібліятэка будавалася ў форме «дрэва, перагорнутага карэньмі ўгару».

У кнізе можна знайсці адказы і на іншыя пытанні. Чаму на Каляды кладзем пад абрус сена? Ці мусім улічваць голас нябачных лясных жыхароў? Якія балтызмы сустракаюцца ў гаворках беларусаў з Косава?

Падтрымаць выданне кнігі «Пра паганства і балтаў» можна на сайце talaka.by.

Наша Ніва

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

"Грай, Дудар": Ганна Севярынец пра Алеся Дудара

Да 115–годдзя Алеся Дудара А калісьці ніводнае беларускае свята не абыходзілася без дудароў. Дудар — не проста музыка, а міфалагічны голас лёсу — сустракаў новага чалавека на яго хрэсьбінах, вітаў пераход...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі

Пісьменнік Віктар Марціновіч абураны, што ў сюжэце тэлеканала АНТ пра намінацыю беларускага кароткаметражнага мастацкага фільма "Возера радасці" на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі пра...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як Кастусь і Марыя правы баранілі

Прыўкрасная Беларусь будучыні... Усе праблемы вырашаныя, а з нашых часоў засталася толькі шчырая любоў да подпісаў пад кожнай галапаперкай ды некалькі інстытуцый... Але нягледзячы на поўную...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць

Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, пісьменнік Алег Лойка (1931-2008) вельмі любіў творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, дзень нараджэння...

Апошнія навіны

    Літаратура
    "Грай, Дудар": Ганна Севярынец пра Алеся Дудара
    Грамадства
    Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    Маё права
    Як Кастусь і Марыя правы баранілі
    Літаратура
    Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць
    Грамадства
    У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна
    Музыка
    20 гадоў прыгодаў “Старога Ольсы”: падборка малавядомых фактаў да Каляднага Фэста
    Маё права
    Як не стаць ахвярай
    Грамадства
    Генерал па-за дабром і злом
    Беларусы свету
    Як беларусы свету пратэставалі супраць інтэграцыі
    Грамадства
    Габрэйскае надмагілле як элемент альпійскай горкі? Нечаканая знаходка ў Горадні
    Літаратура
    «Магу і выстраліць». Беларускі крытык пра літаратуру і графаманію
    Літаратура
    Па слядах аднаго здымка
    Мастацтва
    Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты
    Замежжа
    Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй
    Тэатр
    «Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў
  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!
  • 12.12 20:00Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra прэзентуюць альбом "Стрэчанне"

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM