• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.02.2017 | Літаратура

Што цікавага на Міжнароднай выставе-кірмашы? (шмат фота)

Сёння ў «БелЭкспа» распачала сваю работу XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

На выставе сабраліся выдаўцы, паліграфісты і распаўсюджвальнікі літаратуры з 26 краін свету. Ганаровы госць XXІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Галоўнай тэмай форуму стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і юбілеі беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Што ж цікавага можна пабачыць падчас выставы.

Стэнд ганаровага госця, Вялікабрытаніі, будзе акцэнтаваны на трох асноўных тэматыках: брытанскі выдавецкі бізнэс, вывучэнне ангельскай мовы і адукацыйныя магчымасці Вялікабрытаніі. Гасцям кірмашу распавядуць пра сучасную брытанскую літаратуру, вывучэнне і выкладанне ангельскай мовы, стыпендыі на навучанне ў каралеўстве і пра шматлікія іншыя цікавыя тэмы.

Выступ амбасадара Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёны Гіб на адкрыцці выставы

Выступ амбасадара Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёны Гіб на адкрыцці выставы

Выступ беларускага ваеннага аркестра разам з калегамі з Вялікабрытаніі

Выступ беларускага ваеннага аркестра разам з калегамі з Вялікабрытаніі

У Мінск на выставу прыехалі аўтары кніг, прадстаўнікі брытанскіх ВНУ, выдавецтваў, Бібліятэкі Францыска Скарыны ў Лондане, Брытанскай Рады. Сярод іх Эндру Дыксан, аўтар кнігі «Іншыя светы: вакол святла з Шэкспірам»; Джо Данторн, малады пісьменнік, паэт і журналіст з Уэльса; Жак Тестар, заснавальнік выдавецтва Fitzcarraldo Editions (Лондан), які выпусціў ангельскі пераклад кнігі Святланы Аляксіевіч «Час сэканд-хэнд».

11 лютага на цэнтральнай пляцоўцы адбудзецца цэлы шэраг мерапрыемстваў, звязаны з культурным беларуска-брытанскім супрацоўніцтвам.

А 12-й гадзіне прэзентацыя перакладу кнігі Ніла Геймана «Кораліна» (Neil Gaiman, Coraline) на беларускую мову з удзелам аўтара перакладу Дар’і Вашкевіч.

У 12.45 – прэзентацыя перакладу кнігі Клайва С. Люіса «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» (Clive S.Lewis, The Lion, the Witch and the Wardrobe) на беларускую мову з удзелам Андрэя Кіма.

У 13.30 — прэзентацыя перакладу кнігі Льюіса Кэрала «Аліса ў Краіне Цудаў» (Lewis Carroll, Alice in Wonderland) на беларускую мову з удзелам прадстаўнікоў выдавецкага дому «Галіяфы».

А 14-й гадзіне — прэзентацыя лонданскай бібліятэкі імя Францыска Скарыны з удзелам прадстаўніка бібліятэкі Ігарам Івановым.

На стэндзе амбасады ЗША можна атрымаць бясплатны доступ да электроннай бібліятэцы eBook Library, дзе прадстаўлены кнігі як на англійскай і рускай мовах (падрабязней даведацца можна на прэзентацыі 9 лютага ў 10:30 на стэндзе). Зарэгістраваўшыся ў бібліятэце на стэндзе ЗША вы ўдзельнічаеце ў розыгрышы больш чым 20 кніжных падарункаў ад амбасады.

На стэндзе амбасады Польшчы Амбасада Рэспублікі Польшча разам з Польскім Інстытутам у Мінску можна набыць кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову. Таксама можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах і прэзентацыях.

10 лютага з 16 да 17 гадзін адбудзецца прэзентацыя беларускамоўнага выдання легендарнага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар».

А для дзетак 12 лютага з 12 да 13.30 на дзіцячай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі адбудзецца сустрэча з польскай ілюстратаркай дзіцячых кніг Монікай Хануляк і мастацкім майстар-класам для дзетак (6-12 гадоў).

Прымаюць удзел у выставе і незалежныя выдавецтвы. Так, выдавецтва «Галіяфы» (размясцілася побач са стэндам Амбасады Вялікабрытаніі) 11 лютага з 13:30 да 14:00 правядзе прэзентацыю кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».

Правядзе выдавецтва і шэраг аўтограф сесій, у якіх прымуць удзел Ігар Мельнікаў (9.02, 16:00), Алёна Трацякова і Наталля Зенька (бел.-англ. слоўнік у малюнках «Наш дом»; 11.02, 11:00), Вольга Гапеева  (11.02,  16:00), Янін Пінчук (11.02, 17:00).

Выдавецтва «Янушкевіч» прадстаўляе свае навінкі – «Надбярэзінцы» (польскі рамана Фларыяна Чарнышэвіча пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах), «Таямнічы свет» (А. Шаланда; пра шляхецкую геральдыку Вялікага Княства Літоўскага), «1813» (У. Садоўскі; першы беларускі зомбі-хорар, галоўныя героі — кампазітар і палітык Міхал Клеафас Агінскі і зомбі-мерцвякі, у якіх ператварыліся загінуўшыя пад Бярэзінай французскія жаўнеры з арміі Напалеона), «Дагератып» (Л. Рублеўская; гісторыка-прыгодніцкі раман, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму).

11 лютага а 11-й гадзіне на стэндзе выдавецтва «Янушкевіч» адбудзецца аўтограф-сесія з Людмілай Рублеўскай.

Завяршае работу выстава-кірмаш 12 лютага а 15-й гадзіне ўручэннем Дыпломаў за лепшыя экспазіцыі.

Алег Грушэцкі, Новы Час

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM