• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.08.2016 | Адукацыя

Што паспрыяе развіццю сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі? Законы, адукацыя ці жаданне змяніць свет?

ОДБ Брусель працягвае вывучаць прыклады сацыяльнага прадпрымальніцтва ў свеце і ў Беларусі, і сёння мы размаўляем з Марыяй Чараковай, нашай зямлячкай, якая жыве і працуе ў Нідэрландах, пра асяроддзе, якое мусіць спрыяць развіццю сацыяльнага прадпрымальніцтва. У красавіку гэтага года на 3-м Рэспубліканскім сацыяльным форуме Марыя зладзіла прэзентацыю вынікаў даследавання ўмоў развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі, зробленага на падставе аналізу адкрытых крыніц і інтэрв’ю з прадпрымальнікамі.  З асноўнымі вынікамі даследавання і яго поўным тэкстам вы можаце пазнаёміцца на нашым сайце.

ОДБ: Маша, Вы разам з калегай Вольгай Капачэняй зладзілі даследаванне “Экасістэма сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі”. Не магла б ты сказаць некалькі слоў пра гэта? Як да вас прыйшла гэта ідэя? Хто былі вашы мэтавыя групы, i што такое “экасістэма сацыяльнага прадпрымальніцтва”, бо само слова “эка” звычайна звязваюць з пытаннями навакольнага асяроддзя?

М.Ч.:  Пасля таго, як тры гады таму сумесна з Дзянісам Кандратовічам мы заснавалі адукацыйную праграму для сацыяльных прадпрымальнікаў Socstarter Belarus, стала зразумела, што адной толькі адукацыі, каб дапамагчы тым, хто імкнецца стаць сацыяльным бізнесменам, недастаткова. Патрэбна развіваць усё асяроддзе, у якім сацыяльныя прадпрымальнікі існуюць. Разумееце, усё гэта асяроддзе, ў якім працуюць сацыяльныя прадпрымальнікі, – гэта дынамічная, самарэгуляваная сетка са шматлікімі рознымі тыпамі суб’ектаў – і завецца экасістэмай.

Марыя Чаракова ў Мінску на фестывалі па эканоміцы і прадпрымальніцтву для моладзі “Лесвіца поспеху 2016”

Паглядзім, напрыклад, на суб’ектаў у фінансавым сектары. Атрымаць фінансавую падтрымку сацыяльнаму прадпрымальніку не вельмі лёгка (бадай што немагчыма), таму што фінансавая сістэма – банкі, інвестары і г.д. – ацэньваюць рызыкі і глядзяць толькі на будучыя фінансавыя вынікі дзейнасці прадпрыемства. Гэта азначае, што нават калі сацыяльны прадпрымальнік ці прадпрымальніца маюць адукацыю і гатовыя пачаць свой бізнес, дык могуць і не атрымаць патрэбную падтрымку, бо фінансавы сектар папросту не падтрыхтаваны да новай з’явы. У той час, калі класічны бізнес глядзіць толькі на паказчыкі эканамічнай эфектыўнасці, расце колькасць так званых “інвестараў у сацыяльныя змены”, для якіх важнымі з’яўляюцца не толькі фінансавыя, але і сацыяльныя, і экалагічныя выгоды, што можа прыносіць прадпрымальніцкая дзейнасць. Такіх сацыяльных інвестараў трэба заахвочваць і падтрымліваць, калі мы хочам развіваць здаровую экасістэму сацыяльнага прадпрымальніцтва. Прычым гэта толькі адзін прыклад суб’екта, які адыгрывае важную ролю ў экасістэме. А насамрэч элементаў значна больш.  Гэта і культура стаўлення да сацыяльнага прадпрымальніцтва ў грамадстве, і дзяржаўнае рэгуляванне і льготы, суб’екты бізнесу і школы. Сама ідэя экасістэмы палягае ў тым, што ўсе “арганізмы” ў асяроддзі звязаныя паміж сабой, як у прыродзе. Гэта біялогія! – вось адкуль слова “эка”.

ОДБ: А што для цябе с калегай было самым вялікім адкрыццём і якія найбольш важныя вынікі вы атрымалі? І, паколькі ў асноўным ты жывеш і працуеш у Нідэрландах, якія істотныя адрозненні заўважыла паміж сацыяльнымі прадпрыемствамі ў Галандыі і Беларусі?

М.Ч.: Самай першай высновай, у якой, аднак, не было нічога нечаканага, стала тое, што ў Беларусі для сацыяльных прадпрымальнікаў не існуе, бадай, ніякай экасістэмы. І хоць для прадпрымальнікаў у цэлым створана нейкае асяроддзе, але ж менавіта сацыяльнае прадпрымальніцтва не падтрымліваецца і не прызнаецца. Няхай сабе гэта і вельмі сумнае адкрыццё, Беларусь тут краіна не ўнікальная. У Нідэрландах сацыяльнае прадпрымальніцтва пачало актыўна развівацца толькі зусім нядаўна і нават да гэтага часу не вельмі стымулюецца многімі суб’ектамі. Напрыклад, у Нідэрландах не створана асобнага тыпу юрыдычнай асобы для сацыяльных прадпрымальнікаў, таму яны павінны рэгістравацца як камерцыйныя арганізацыі і не маюць ніякіх ільгот ці пераваг перад звычайнымі прадпрыемствамі. Аднак універсітэты і іншыя адукацыйныя ўстановы намагаюцца даць сацыяльным прадпрымальнікам адукацыю і фінансавую падтрымку, таму можна казаць, што экасістэма сацыяльнага прадпрымальніцтва паволі развіваецца ў Нідэрландах, але і тут трэба яшчэ шмат чаго зрабіць.

ОДБ: На тваю думку, што для беларускіх сацыяльных прадпрымальнікаў з’яўляецца самай вялікай праблемай, якую вы выявілі падчас даследавання ці якую яны называюць самі?

М.Ч.: Тое, што зараз найбольш патрэбна, – гэта прапанаваць сацыяльным прадпрымальнікам-пачаткоўцам правільную адукацыю і інструменты для стварэння прыбытковага сацыяльнага прадпрыемства. Найбольшы выклік тут – адукаваць сацыяльных прадпрымальнікаў у сферах продажаў ды маркетынгу. Вельмі часта ў іх ёсць запал, разуменне і імкненне стварыць сацыяльны бізнес, але ніякага ўяўлення пра тое, як яго “прадаваць”. Так што ў гэтым і задача – забяспечыць сацыяльных прадпрымальнікаў патрэбнымі ім навыкамі: як пазіцыянаваць і прадаваць свае тавары і паслугі. Больш складаная задача звязана з верай сацыяльных прадпрымальнікаў у свой прадукт. Нават калі іх асноўная матывацыя часта заключаецца ў тым, каб дапамагчы людзям у складаным становішчы альбо навакольнаму асяроддзю, нярэдка яны забываюцца на тое, што ім адначасова трэба прадаць высакаякасны прадукт ці паслугу. Яны вераць, што іх сацыяльная гісторыя переканае кліента набыць прадукт сама па сабе. У гэтым, на маю думку, і ёсць самы вялікі выклік – навучыць сацыяльных прадпрымальнікаў спачатку стварыць вартыя прадукты і паслугі, а далей прадаць іх, выкарыстоўваючы для таго не толькі сваю гісторыю.

Думаю, што сацыяльныя прадпрымальнікі таксама ведаюць пра гэту праблему, але я не ўпэўнена, ці яны да канца ўсведамляюць вялікую патрэбу ў навыках маркетынгу і продажы для сябе. Пераканаць іх у гэтым і будзе добрым пачаткам.

ОДБ: Адзін з крытэраў для сацыяльнага прадпрымальніцва ў Еўрасаюзе – гэта інавацыі, але беларускія сацыяльныя прадпрыемствы наўрад ці можна назваць інавацыйнымі. Наколькі важнымі з’яўляюцца інавацыі для сацыяльных прадпрыемстваў?

М.Ч.:  Так, інавацыя – гэта адна з галоўных рыс знакамітых сацыяльных прадпрымальнікаў. Як і з выключна камерцыйным бізнесам Сціва Джобса і Ціма Кука, сацыяльныя прадпрымальнікі, якія ўводзяць інавацыі, атрымліваюць шмат увагі. (Заўвага ОДБ: Да сацыяльных прадпрымальнікаў-інаватараў можна аднесці, напрыклад, Мухамеда Юнуса – банкіра, эканаміста і аднаго з лідараў грамадзянскай супольнасці ў Бангладэш, які быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру за заснаванне Банку Грамін і развіццё канцэпцыі мікракрэдытаў і мікрафінансавання).

 

Нягледзячы на тое, што інавацыі для сацыяльных прадпрымальнікаў з’яўляюцца вельмі важным элементам, безумоўна, гэты элемент не вырашальны. Вызначэнне тэрміну “сацыяльнага прадпрымальнік” гучыць як: “Сацыяльныя прадпрымальнікі – гэта людзі з інавацыйнымі рашэннямі найбольш вострых сацыяльных праблем у грамадстве. Яны амбіцыйныя і настойлівыя, займаюцца вырашэннем асноўных грамадскіх праблем і прапаноўваюць новыя ідэі для шырокамасштабных змен”. Гэта азначае, што сацыяльныя прадпрымальнікі павінны з дапамогай сваіх новых і інавацыйных ідэй вырашаць надзённыя сацыяльныя праблемы. Калі мы будзем прытрымлівацца гэтага вызначэння, атрымаецца, што ў кожнай краіне ёсць толькі жменька сацыяльных прадпрымальнікаў. Я лічу, што любое рашэнне, якое прапаноўваюць сацыяльныя прадпрымальнікі, у некаторай ступені прыводзіць да інавацый. Бо асноўная канцэпцыя сацыяльных прадпрымальнікаў – у тым, каб прапанаваць рашэнне праблемы, якую не можа вырашыць дзяржава або класічны бізнес, таму гэта рашэнне будзе новым і інавацыйным. Калі ж мы будзем надаваць занадта шмат увагі стварэнню інавацый, мы адштурхнем шмат патэнцыйных сацыяльных прадпрымальнікаў, якія не лічаць сябе празарліўцамі і не маюць на мэце змяніць увесь свет.

ОДБ: Якія адрозненні, на тваю думку, заснаваны на эканамічнай мадэлі, якая дзейнічае сёння ў Беларусі, а якія маюць больш глыбокія карані ў ментальнасці? Ці можна сёння назваць беларусаў прадпрымальніцкай нацыяй? Ці сутыкаліся прадпрымальнікі ў Нідэрландах з цяжкасцямі, падобнымі да тых, што адчуваюць іх беларускія калегі, і як дапамагала экасістэма ў іх вырашэнні?

М.Ч.:  Прадпрымальніцтва – частка галандскай культуры і менталітэту. Натуральна ж, гэта звязана з галандскай гандлёвай гісторыяй, якая і да гэтага часу прысутнічае ў прадпрымальніцтве краіны. На маю думку, экасістэма для прадпрымальнікаў у Нідэрландах так добра развіта менавіта дзякуючы гэтай аснове. З Беларуссю ж, гісторыя трохі іншая. У беларусаў у апошнія дзесяцігоддзі не было моцнай культуры гандлю ці прадпрымальніцтва. Ва ўсялякім разе, яна не была адкрытай. З гэтай прычыны адсутнічае вельмі важны элемент экасістэмы – культура падтрымкі прадпрымальніцтва. У Нідэрландах да прадпрымальнікаў і бізнесменаў ставяцца як да людзей, якія натхняюць, як да станоўчых прыкладаў. Экасістэма там дапамагла спарадзіць моцны прадпрымальніцкі дух. Напрыклад, адкрытая культура прадпрымальніцтва мае вялікае прызнанне і з’яўляецца стымулам для таго, каб людзі ў Нідэрландах хацелі станавіцца прадпрымальнікамі. Нярэдка можна пачуць гісторыі пра прадпрымальнікаў, якія стварылі кампанію, таму што ў іх знаёмага гэта добра атрымалася. Яшчэ адзін прыклад – гэта тое, як галандскія сродкі масавай інфармацыі распавядаюць пра прадпрымальніцтва: гісторыі поспеху бізнесаў, доўгія інтэрв’ю – усё гэта асвятляецца ў пазітыўным ключы. Ёсць таксама і фінансавыя стымулы, і вялікі бізнес часта падтрымлівае малых і сярэдніх прадпрымальнікаў.

ОДБ: Што патрэбна зрабіць, каб беларусы пераадолелі свой страх і станавіліся прадпрымальнікамі? Ці можна даць рэкамендацыі па двух ці нават больш накірунках: для грамадства, урада, сродкаў масавай інфармацыі, вялікіх камерцыйных кампаній, бліжэйшага асяроддзя – такога, як сям’я і сябры, – і, натуральна, самім прадпрымальнікам? Якія практычныя парады ты магла б даць?

М.Ч.: Я ўпэўнена, што ўсё пачынаецца з добрага прыкладу. Калі невялічкая група прадпрымальнікаў паспяхова стварае бізнес, гэта неабходна падтрымліваць, гэтым мусяць ганарыцца ўсе суб’екты ў экасістэме. Яны павінны быць прыкладам для іншых прадпрымальнікаў. Пра іх павінны пісаць сродкі масавай інфармацыі. Універсітэты павінны запрашаць іх чытаць лекцыі, чыноўнікі павінны іх згадваць у сваіх выступах, ну вы разумееце, пра што я. Вазьміце, напрыклад, “Viber” і “Wargaming”, ці сацыяльнае прадпрыемства MaeSens і ўзвядзіце на п’едэстал. У сваю чаргу, гэтыя арганізацыі павінны ўзяць на сябе адказнасць за тое, каб накіроўваць іншых прадпрымальнікаў. Дзяліцеся іх гісторыямі, станавіцеся ментарамі і выкарыстоўвайце поспехі прадпрымальнікаў, каб развіваць гэтую сферу далей! Я пераканана, што калі мы пачнем ганарыцца добрымі прыкладамі, будзе мацнець і расці прадпрымальніцкі дух.

ОДБ: У раздзеле “Рэкамендацыі” вашага даследавання вы кажаце, што трэба пачынаць навучанне сацыяльнаму прадпрымальніцтву яшчэ ў школах, коледжах ды ўніверсітэтах. Але ж як менавіта патрэбна вучыць маладых беларусаў, каб заахвоціць іх стаць паспяховымі прадпрымальнікамі? Сёння існуе шмат курсаў па прадпрымальніцтве ў коледжах і школах, але іх фармальнае ўключэнне ў школьныя праграмы можа і не вырашыць гэтай праблемы. Што можна зрабіць адносна гэтага? Якім быў досвед Нідэрландаў і ці бачылі вы паспяховыя мадэлі такіх курсаў у Беларусі, як у фармальнай, так і ў нефармальнай адукацыі?

М.Ч.: Школы павінны мець магчымасць адукоўваць сваіх вучняў у пытаннях (сацыяльнага) прадпрымальніцтва і дапамагаць стварэнню культуры прадпрымальніцтва. Гэта ў асноўным змены на ўзроўні ўрада, для якіх патрэбна, каб Міністэрства адукацыі супрацоўнічала з арганізацыямі адукацыі прадпрымальнікаў і сумесна развівала навучальныя планы. Адукатары маглі б творча ўзмацняць гэтыя ўрокі, напрыклад, праз арганізацыю спаборніцтваў, у якіх вучням даецца магчымасць прэзентаваць свае бізнес-планы групе экспертаў, якія дасягнулі значных поспехаў як прадпрымальнікі. Гэтыя тыпы міжшкольных падзей могуць добра матываваць і ствараць камандны дух як паміж вучнямі, так і паміж выкладчыкамі.

На ўзроўні сярэдняй школы не менш важна адукаваць настаўнікаў у пытаннях (сацыяльнага) прадпрымальніцтва. Адным з варыянтаў можа стаць арганізацыя семінараў па гэтай тэме. На ўзроўні ўніверсітэтаў мэта ўжо больш канкрэтная: заахвоціць большую колькасць студэнтаў ствараць уласныя кампаніі і даць веды і дапамагчы сфарміраваць патрэбныя для таго навыкі. З гэтай мэтай больш універсітэтаў маглі б прапаноўваць спецыяльнасці і спецыялізацыі, звязаныя з прадпрымальніцтвам, дзе вывучаюцца такія тэмы, як планаванне бізнесу, рашэнне праблем, кіраванне праектамі, кіраванне рызыкамі, фінансы і бухгалтарскі ўлік. Тут у праграме могуць быць невялікія спецыялізаваныя семінары, на якіх студэнты ў цесным супрацоўніцтве з выкладчыкам ствараюць бізнес-план і напрыканцы семестра прэзентуюць яго “анёлам”-інвестарам ці фірмам венчурнага капіталу. Атрымаць выгаду з такіх курсаў могуць нават тыя студэнты, якія не займаюцца па спецыяльнасці “прадпрымальніцтва”. Маючы гэта на ўвазе, універсітэты маглі б разгледзець пытанне змены патрабаванняў да  некаторых існуючых спецыяльнасцей (напрыклад, бізнес і інжынерная справа), каб увесці ў іх некалькі курсаў, звязаных з прадпрымальніцтвам (падобна да таго, як, напрыклад, абавязковым для выпускнікоў у сферы бізнесу з’яўляецца курс этыкі). Па-за сценамі аўдыторый універсітэты маглі б даваць падтрымку прадпрымальніцкім клубам, дзе выкладчыкі, бізнес-менеджэры ці дзейныя прадпрымальнікі дзяліліся б сваім досведам і ведамі.

ОДБ: Дзякуй. Акрамя гэтага, ці павінны тыя, хто стварае ўмовы для сацыяльных прадпрымальнікаў і адукатары ў гэтай сферы, канцэнтравацца толькі на маладым пакаленні? Ці ёсць у вас прыклады, калі сацыяльнае прадпрыемства было створана і паспяхова працавала пад кіраўніцтвам людзей сталага веку?

М.Ч.: З майго досведу, сацыяльныя прадпрымальнікі – гэта ў асноўным людзі ва ўзросце 25-45 гадоў. Аднак я ўпэунена, што ёсць добрыя прыклады больш сталых людзей, якія ствараюць сацыяльнае прадпрыемства. Нягледзячы на тое, што да людзей сталага веку часта ставяцца як да мэтавай групы, якая патрабуе падтрымкі, я пераканана, што тых, хто мае столькі досведу, ведаў, часу і энергіі, трэба успрымаць не як частку праблемы, а як частку яе вырашэння!

ОДБ: На тваю думку, ці важна мець адмысловыя законы, якія рэгулююць дзейнасць сацыяльнага прадпрыемства?

М.Ч.: Я думаю, што ў цэлым вельмі важна, каб існавалі спецыяльныя заканадаўчыя акты, якія ствараюць спрыяльныя ўмовы для сацыяльных прадпрымальнікаў, напрыклад, спецыяльны тып юрыдычнай асобы ці нейкія падатковыя ільготы. Аднак я лічу, што гэта доўгі працэс, які, спадзяюся, рэалізуецца, калі будзе дастатковая колькасць сацыяльных прадпрымальнікаў, якім гэтыя ільготы будуць патрэбныя. Я мяркую, што сацыяльныя прадпрымальнікі павінны ў кароткатэрміновай перспектыве сканцэнтравацца на тым, каб пачаць сацыяльны бізнес і стаць незалежнымі і паспяховымі.

ОДБ: Калі б у цябе была магчымасць сустрэцца з прэм’ер-міністрам, што б ты сказала, каб пераканаць яго ў тым, што ў Беларусі неабходна падтрымліваць развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва?

М. Ч.: Не ўпэўнена, што майго стандартнага адказу было б дастаткова, каб пераканаць прэм’ер-міністра, – стварыць умовы для таго, каб людзі маглі дамагацца зменаў у сваіх супольнасцях і браць на сябе адказнасць за сваю будучыню. Таму я б сказала, што  лідары ва ўрадзе павінны супрацоўнічаць з сацыяльнымі прадпрымальнікамі, каб эфектыўна выкарыстоўваць дзяржаўныя і прыватныя рэсурсы і знаходзіць прагрэсіўныя эканамічныя вырашэнні для самых складаных сацыяльных праблем, якія стаяць перад краінай.

ОДБ: І, нарэшце, якую параду ты дала б патэнцыйным сацыяльным прадпрымальнікам у Беларусі?

М.Ч.: Трымайцеся Вашай ідэі, шукайце людзей у гэтай галіне, якія ўжо нешта робяць ці хацелі б нешта рабіць, і самае галоўнае – атрымлівайце веды! У лістападзе гэтага года мы пачнем праграму навучання для сацыяльных прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў. Гэта можа стаць добрай магчымасцю атрымаць адукацыю, папрацаваць з ментарамі і іншымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі. У кастрычніку мы пачнем прыём заявак, так што сачыце за аб’явамі на сайце ОДБ і партнёраў праграмы Моладзевай арганізацыі “Новыя твары” і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”!

Поўны тэкст даследавання экасістэмы сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. “Сацыяльнае прадпрымальніцтва. Беларускі сцэнар” (руск. мова)

Аўтары: Марыя Чаракова і Вольга Капачэня. Пераклад з ангельскай мовы: ОДБ Брусель

Даведка:

Марыя Чаракова (Нідэрланды) – кансультантка ОДБ па пытаннях сацыяльнага прадпрымальніцтва, сузаснавальніца “Гэта Беларусь, дзетка!”, пісьменніца, смм-менеджэрка галандскага стартапа ў галіне экалогіі і пераапрацоўкі адкідаў Bin-Bang, кансультантка праекта Edgeryders, працавала кансультанткай па інавацыях ПРААН у Беларусі, з’яўляецца сузаснавальніцай міжнароднай трэнінгавай праграмы для сацыяльных прадпрымальнікаў Socstarter Belarus.

ОДБ Брусель

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM