• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.06.2018 | Грамадства Музыка

Што такое “нізкі мастацкі ўзровень”? Прамоўтары патрабуюць адказу ад чыноўнікаў

З нагоды “нізкага мастацкага ўзроўню” артыстаў у Мінску за апошнія некалькі месяцаў было забаронена каля 10 канцэртаў – паведамляе Еўрарадыё. Прычым, не змаглі выступіць у сталіцы абсалютна розныя выканаўцы: ад расійскіх рэпераў Face і Элджэя да сусветна вядомага гурта Die Antwoord. Канцэртным прамоўтарам сітуацыя надакучыла, і яны напісалі адкрыты ліст у Мінгарвыканкам.

Я з гэтым сам сутыкнуўся — мне не далі гастрольку на правядзенне канцэрта расійскага гурта “Эхо прокуренных подъездов” акурат з-за “нізкага мастацкага ўзроўню”, — кажа Павел Юрцэвіч, уладальнік бара ili, ініцыятар звароту. — Я вычытаў усе тэксты, выслухаў усе песні. Нічога нідзе няма. Звычайная музыка маладых людзей… Здзіўляюць незразумелыя фармулёўкі. Калі ёсць закон, там канкрэтна прапісана што можна, а чаго нельга. А падобныя фармулёўкі кшталту “нізкі мастацкі ўзровень” — гэта ні пра што. Паколькі фармулёўку сталі прымяняць часцей, то хацелася праясніць сітуацыю”.

На думку Юрцэвіча, працягваць “праглынаць” адмовы сэнсу няма — варта ўступаць у дыялог з уладамі.

“Мы настроеныя мірна: хочам разабрацца, бо гэта канкрэтна перашкаджае нам працаваць і выконваць абавязкі, якія мы на сябе ўзялі, адкрыўшы камерцыйныя структуры”, — кажа Павел. Акрамя Юрцэвіча сярод тых, хто хоча яснасці ад чыноўнікаў, — Сяргей Будкін, Макс Старцаў, Уладзімір Плавінскі, Аляксандр Багданаў, Іван Селішчаў і іншыя арганізатары.

У лісце арганізатары просяць патлумачыць, якімі нарматыўнымі дакументамі рэгламентаваны тэрмін “нізкі мастацкі ўзровень”. Таксама цікавяцца, якіх тэм варта пазбягаць у тэкстах песень, якіх слову, словазлучэнняў, рыфмаў не павінна быць, якіх гукавых альбо інструментальных сугуччаў трэба пазбягаць, якія тэмпы, рытмы, метры, гарманічныя абароты і меладычныя лініі падпадаюць пад вызначэнне “нізкі мастацкі ўзровень”?

Сяргей Будкін,фота budzma.by

“Я маю досвед вырашэння гэтага пытання ў судзе, — каментуе ліст адзін з падпісантаў, журналіст Сяргей Будкін. У свой час  ён судзіўся з Мінгарвыканкамам з-за адмены канцэртаў Алеся Дзянісава, але суддзя яго не падтрымаў. — Натуральна, трэба казаць пра гэтую ненармальную сітуацыю, таму што мастацкія камісіі апошнім часам перавысілі ўсе магчымыя і немагчымыя дапушчэнні. Мы маем справу з чыстай цэнзурай і дзясяткамі адмен канцэртаў, прычым, незразумела па якіх крытэрыях”.

Будкін мяркуе, што пры еднасці арганізатараў магчыма дасягнуць нейкіх вынікаў. Але яго калега, дырэктар BoPromo Аляксандр Багданаў у хуткае вырашэнне пытання не верыць: маўляў, адказ чыноўнікаў стане пачаткам доўгага шляху.

“Я не разумею забароны АИГЕЛ у Беларусі. Я рабіў ім першы канцэрт у Мінску ў “Корпусе”. Гастролька падавалася з тэкстамі песень першага альбома. Там ёсць моманты, да якіх, тэарэтычна, можна прыдрацца, хоць і  вельмі нацягнута. Але гастрольку далі, — разважае Багданаў. — А цяпер канцэрт забаранілі. Гастролькі падаваліся некалькі разоў. Не толькі мной. Правяралі, ці няма чорнай меткі на арганізатары. Не. Справа ў гурце. Хаця ў апошнім альбоме, які гурт мусіў прэзентаваць у Мінску, нічога няма. Увогуле нічога. Там няма нічога пра турму, ніякай “жэсці”, ніякіх мацюкоў. Магчыма, псіхадэлічная электроніка закранула тонкі слых некага з камісіі”.

Цікава, каго менавіта: кіраўніка шоу-балета “Феерыя”, кіраўнікоў “Мінскканцэрта”, “Тэатра эстрады” і “Моладзевага тэатра” ці трох чыноўнікаў Мінгарвыканкама, якія ўваходзяць у высокую камісію?

Па словах Багданава тэрмін “нізкі мастацкі ўзровень” непрымальны ў прынцыпе, тым больш, у юрыдычных фармулёўках, бо “нізкі мастацкі ўзровень” — гэта ўражанне, якое залежыць ад настрою, эмоцый, погляду аднаго чалавека.

Па законе аб зваротах грамадзян, Мінгарвыканкам мусіць адказаць арганізатарам канцэртаў цягам 15 працоўных дзён. Чакаем.

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM