• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.05.2012 | Adnak!

Шукайце сэнс у мыле!

Фестываль рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы кампаніі “Шляхетныя вырабы” (гандлёвая марка KARALI) абвясціла конкурс “У мыле сэнс”.

Лазня была заўжды любімай шляхетнай забаўкай. Лазня без мыла – што свята без гасцей. Мыла ў даўнейшыя часы было адзінкавым, эксклюзіўным вырабам. Мыла замаўлялі ў найлепшых майстроў, а тыя варылі яго з найлепшых складнікаў з выкарыстаннем таго, што далі прырода і Бог.

Сёння старадаўнія традыцыі варэння мыла адраджаюцца. Увасабленнем гэтага з’яўляецца мыла KARALI, якое робіцца ТАА “Шляхетныя вырабы” ў Беларусі. Па ініцыятыве гэтай кампаніі ў межах Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ладзіцца конкурс на лепшую назву і запакоўку для мыла “У мыле сэнс”.

“Мэта нашай кампаніі – стварэнне адметных, сэнсоўных, выразнабеларускіх прадуктаў высокай якасці, здольных канкураваць як у Беларусі, так і за яе межамі. Прадуктаў, якія не проста выконваюць сваю функцыю, а маюць сэнс, распавядаюць гісторыю, ствараюць адчуванні. Мы чакаем, што ў выніку гэтага конкурсу народзяцца дзьве новыя такія гісторыі, якія прыйдуцца да спадобы беларусам і не толькі”, — заснавальнік і кіраўнік ТАА “Шляхетныя вырабы” Галіна Яшчанка.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прыдумаць назву і дызайн запакоўкі для новых гатункаў мыла. Адзін з іх будзе створаны адмыслова для мужчын, другі – для шырокай аўдыторыі і павінен адлюстроўваць значны культурны ці гістарычны беларускі фенамен.

Спецыфічныя ўмовы конкурсу глядзіце ў яго апісанні.

Кожны ўдзельнік конкурсу мусіць зарэгістравацца на сайце ў якасці ўдзельніка Фестывалю і запампаваць сваю работу ў раздзеле «Падаць работу». Назву мыла можна пазначаць у полі назва работы, а дызайн запакоўкі далучыць да заяўкі.

Работы трэба даслаць да 11 чэрвеня. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў пройдзе 5 ліпеня падчас Вялікага фестывальнага дня. Яны атрымаюць узнагароды ад аргкамітэту фестывалю і адмысловыя прызы ад KARALI.

Работы, дасланыя на конкурс, будуць выкарыстаныя кампаніяй “Шляхетныя вырабы” і неўзабаве разам з мылам з’явяцца ў продажы.

Інфармацыя пра партнёра:

ТАА “Шляхетныя вырабы” спецыялізуецца на вытворчасці якасных прадуктаў сегменту Luxury, якія з’яўляюцца выразна беларускімі. На дадзены момант кампаніяй вырабляецца Шляхетнае мыла ручнога вырабу KARALI шасьці гатункаў: Панна Нясвіжа, Віленскае барока, Валошкі, Папараць, Чырвоныя парэчкі і Цуд на каляды. Увосень плануецца запуск новага якаснага ўласнабеларускага прадукту.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM