Святлана Ціханоўская трапіла ў топ-50 людзей 2020 года па версіі Bloomberg, амерыканскага дзелавога часопіса, паведамляе Еўрарадыё.
Беларускаму апазіцыйнаму палітыку прысвечаны цэлы раздзел. У ім расказваецца яе неверагодная гісторыя, як «неспадзяваная кампанія ператварылася ў самы вялікі выклік за ўсю гісторыю даўняга дыктатара Аляксандра Лукашэнкі». Адзначаецца, што з лета 2020-га Ціханоўская вымушана знаходзіцца за мяжой.
У топ-50 трапілі не толькі палітыкі, але і прадстаўнікі бізнесу, фінансавага сектару, навукі і г. д. Bloomberg звярнуў увагу на людзей, «дасягненні якіх заслугоўваюць прызнання».