• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.01.2021 | Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі.



Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай супраціву рэжыму. Сімвалам пратэсту. Вось рэжым з гэтымі прыкметамі і сімваламі і змагаецца.

Калі стадыя палітычных спрэчак пераходзіць у стадыю сутыкненняў, сімволіка заўсёды гуляе вялікую ролю. Пад ёй людзі змагаюцца ў любой рэвалюцыі і ў любой вайне. Зараз сімвалам пратэсту стаў бел-чырвона-белы сцяг, а таму рэжым вырашыў, што ён небяспечны.

РР: А ці законна караць людзей вялізнымі штрафамі за бел-чырвона-белыя сцяжкі на балконах уласных кватэр альбо за штаны з бел-чырвона-белымі палоскамі?

Алег Трусаў: Натуральна, што сітуацыю даводзяць да абсурду, але, як ужо казаў, такім чынам рэжым змагаецца з любымі праявамі супраціву. Таму нават сцяжок на балконе прыраўнялі да несанкцыянаванага пікета. Пікет у любой краіне — супраціў, але ж у нашым выпадку ён — абсалютна мірны. Чалавек проста выказвае сваю пазіцыю.

Зараз пачалося тое, што было ў гісторыі і раней. У гады акупацыі, калі чалавек вывешваў чырвоны сцяг, фашысты маглі забіць гэтага чалавека, бо лічылі яго партызанам.

Зараз бел-чырвона-белую сімволіку быццам і не забараняюць, але яе выкарыстанне прыраўноўваюць да парушэння закона.

РР: Прапаганда называе бел-чырвона-белы сцяг фашысцкім...

Алег Трусаў: Можна ўспомніць, што ў часы перабудовы ворагі беларускага Адраджэння таксама называлі гэты сцяг фашысцкім. А нацыянальныя сімвалы бальшавікі забаранілі ў БССР яшчэ да вайны. Іх хацелі вярнуць, але, калі пачаліся сталінскія рэпрэсіі, то любая сімволіка за выключэннем савецкай стала варожай.

Таму зараз прапагандысты нічога іншага не прыдумалі, як дастаць з шафы старыя страшылкі пра бел-чырвона-белы сцяг, якія былі прыдуманы ўжо даўно. Нічога новага тут няма.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM