• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.10.2017 | Грамадства

Сірочы лёс: ці патрэбна дзецям татальная апека дзяржавы

У нашай краіне толькі 2% дзяцей штогод вяртаюцца ў свае біялагічныя сем’і — вось такія асаблівасці мае беларуская сістэма, што не арыентуецца на рэінтэграцыю сям’і, а мае характар, блізкі да пенітэнцыярнага.

Якія дзеці часцей трапляюць у інтэрнаты, як паменшыць колькасць сірот і падтрымаць сем’і, што апынуліся ў цяжкім становішчы, высветліў даследчы цэнтр “CASE Belarus”.

Каля 35 тысяч дзяцей (2%) у Беларусі з’яўляюцца поўнымі ці сацыяльнымі сіротамі. Яшчэ 25 тысяч дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, то бок патэнцыйна могуць страціць апеку бацькоў.

— Штогод да трох тысяч дзяцей трапляюць у катэгорыю сіротаў. Больш за 80% з іх — сацыяльныя сіроты,— адзначае Зміцер Бабіцкі, аўтар даследавання «Становішча дзяцей-сіротаў і сем’яў групы рызыкі ў Беларусі».

Падрыхтавана “CASE Belarus”

Амаль палова дзяцей пасля пазбаўлення апекі бацькоў застаецца са сваякамі, якія афармляюць апякунства. Астатнія дзеці трапляюць у інтэрнаты, прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ці іх усынаўляюць. У краіне адсутнічаюць такія формы, як апека рэлігійнымі арганізацыямі і мясцовымі супольнасцямі.

Часцей у фостэрныя і прыёмныя сем’і трапляюць дзяўчынкі. У выніку амаль 70% дзяцей, якія жывуць у інтэрнатах, хлопчыкі.

— Лічыцца, што хлопчыкі больш праблемныя, тым больш, што людзі ўсё яшчэ мяркуюць, што паводзіны чалавека вызначаюцца генамі. Таму хлопчыкаў не так ахвотна бяруць на сямейную форму выхавання, — тлумачыць даследчык “CASE Belarus”.

Падрыхтавана “CASE Belarus”

Як сведчаць апошнія дадзеныя, праблема сіроцтва ў краіне не пагаршаецца, колькасць дзяцей-сірот зніжаецца як у абсалютным вымярэнні, так і ў адносным. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што колькасць жанчын фертыльнага ўзросту памяншаецца, а таксама з дзяржаўнай палітыкай па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва і ахове дзяцінства.

— Калі казаць пра альтэрнатыўную апеку і палітыку аховы дзяцінства, то беларуская сістэма даволі распрацаваная. Яна ставіць Беларусь у адзін шэраг з Польшчай ці Літвой, — кажа эксперт.

Большая частка дзяцей-сірот у краіне мае ўзрост больш за 10 гадоў. І параўнанне дадзеных за розныя гады сведчыць аб тым, што сярэдні ўзрост сірот расце.

— Колькасць выяўленых сірот можа зніжацца за кошт таго, што дзеці сталеюць і выходзяць з гэтай катэгорыі, а новых сірот з’яўляецца менш, чым раней, — патлумачыў “Заўтра тваёй краіны” Зміцер Бабіцкі.

 

Падрыхтавана CASE Belarus

Галоўнае дасягненне палітыкі ў сферы аховы дзяцінства ў тым, што дзяцей, якія трапляюць на інстытуцыянальную апеку ў інтэрнатныя ўстановы, даволі мала, кажа эксперт. Але разам з тым толькі 2% дзяцей штогод вяртаюцца ў свае біялагічныя сем’і. Гэта характарызуе асаблівасці беларускай сістэмы, якая не арыентуецца на рэінтэграцыю сям’і, а мае характар, блізкі да пенітэнцыярнага: бацькі нясуць фінансавыя абавязкі па ўтрыманні дзяцей, якіх у іх адабралі. За ўхіленне ад працы і выплат прадугледжваецца такое пакаранне, як зняволенне. Зараз такіх пакараных налічваецца больш за 2 тысячы чалавек.

— На Захадзе людзей не пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, а даюць час, каб яны маглі рэабілітавацца ў сацыяльным плане, і сям’я магла ўз’яднацца, — кажа Зміцер Бабіцкі.

Адна з праблем, якую давядзецца вырашыць, палягае ў тым, што дзеці-сіроты да трох гадоў знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Міністэрства аховы здароўя і ўтрымліваюцца ва ўстановах медычнага тыпу, дзе, за рэдкім выключэннем, адсутнічае педагагічны персанал. Гэта прыводзіць да праблемаў у псіха-фізічным развіцці дзяцей, вызначае аўтар даследавання.

Сярод іншых рэчаў, якія можна палепшыць і зрабіць больш эфектыўнымі, эксперт называе дадатковыя меры па прафілактыцы сіроцтва, удасканаленне працы з бацькамі, правы якіх, як і інтарэсы сям’і, адыходзяць на другі план. Як вынік сістэма значна пагаршае магчымасці сям’і на рэінтэграцыю.

Актуальнай лічыць даследчык і працу па дэінстытуалізацыі: хоць у інтэрнатных установах у матэрыяльным плане дзеці часам утрымліваюцца лепш, чым жывуць многія дзеці не сіроты, але сацыяльны і псіхалагічны кантэкст у іх адмоўны з-за закрытасці структур і з-за таго, што дзеці жывуць у вялікіх групах, таму пазбаўленыя асобнай прасторы, падпарадкаваныя строгаму парадку, не маюць магчымасці самастойна выбіраць ні свой рацыён, ні чым займацца ў вольны час.

Патрабуе пэўных змен і палітыка ў постінтэрнатнай і постапекунскай працы. Сітуацыя з выдзяленнем сіротам жылля на безумоўнай аснове спрыяе іх безадказнаму станаўленню да маёмасці, лічыць эксперт. Дзеці часта абмежаваныя ў выбары прафесіі і месцы вучобы. З-за таго, што ўзровень адукацыі ў сірот ніжэйшы за сярэдні па краіне, большасць атрымлівае сярэднюю спецыяльную ці прафесійна-тэхнічную адукацыю. Навучанне ў вышэйшых установах дасягальнае толькі для шостай часткі сірот.

 Заўтра тваёй краіны

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM