Смачныя публікацыі на нашым сайце працягваюцца! Сёння ў нас літара "Л", а раней ужо былі "А", "Б", "В", "Г", "Д", "Е" і "Ж","З","І" і "К".
На кухні мы звычайна робім амаль усё: размаўляем і спрачаемся, завіхаемся і гатуем свае ўлюбёныя стравы: рашчыняем цеста, выпякаем, смажым і варым.
Якім начыннем карыстаемся? Разнастайнымі рондалямі і патэльнямі, міскамі і таркамі. Што збіраем на стол? Талеркі, паўміскі, відэльцы і лыжкі, шклянкі ці келіхі, кубкі і сподкі. Што мы ладзім на кухні? Доўгія нядзельныя сняданкі ды цёплыя сяброўскія бяседы.
А як гэта ўсё апісаць па-нашаму? Аўтары старанна сабралі адказы на гэта пад назвай "Слоўнік для кухні".
Слоўнік раскажа, што хлеб не рэжуць, а крояць, а яйкі ўсё-ткі лупяць. І хоць аўтары сабралі дужа шмат словаў, мы ўпэўненыя, што ён яшчэ не канчатковы. Таму прапануем дапаўняць яго супольна і дасылаць тыя словы, якіх вы не знайшлі, на pryshyvalka@gmail.com.
Аўтар слоўніка – Аляксандр Прышывалка, рэдактар – Юрась Пацюпа.
Літара "Л"
лаёвы са́льный; см. лоевы
ла́са нареч. с аппети́том; жа́дно
ла́савацца несов. ла́комиться
ла́саваць несов. 1. есть с аппетитом; 2. угоща́ть (корми́ть) ла́комствами, ла́комить
ласаванне ср. лакомление ср.; см. ласавацца
ла́савацца несов. ла́комиться
ласу́н, -на́ м., ла́комка, сластёна, сладко́ежка
ласу́нак, -нку м. (преимущественно о сластях) ла́комство ср.
ласу́нкі (ед. ласу́нак, -нку м.) ла́комства, сла́дости, сла́сти
ласу́ха ж. ла́комка, сластёна, сладко́ежка
ла́сы 1. (на што і да чаго) ла́комый (до чего), па́дкий; 2. ла́комый, сла́дкий; л. кава́лак ла́комый кусо́к; л. як кот на каўба́сы погов. слю́нки теку́т (у кого)
ле́йка ж. воро́нка ж.
лёк (род. лёку) м. рассо́л м. (селёдочный)
ле́тні (о воде) теплова́тый, ко́мнатной температу́ры; подогре́тый
лікёрны ликёрный; ~нае напаўне́нне ликёрная начи́нка; л. кілі́шак ликёрная рю́мка
лі́нуць сов. 1. (брызнуть, вылить) плесну́ть; 2. (политься с силой) хлы́нуть, поли́ться; хлестну́ть
лі́поўка ж. (бочонок, выдолбленный из липового дерева) ли́повка ж.
ліццё ср. литьё ср.
ліць несов., в разн. знач. лить; (струёй – ещё) хлеста́ть
ло́евы са́льный
лой (род. ло́ю) м. нутряно́й говя́жий (бара́ний) жир; аве́чы лой бара́ний жир; барано́вы лой бара́ний жир
луза́нне ср. 1. луще́ние ср.; 2. щёлканье ср., луще́ние ср.; см. лузаць
лу́заны 1. прич. лущённый; очи́щенный; см.; 2. прил. лущёный, чи́щеный
луза́ць несов. 1. лущи́ть; очища́ть (от скорлупы, кожуры); 2. (есть, разгрызая) грызть, щёлкать
лузга́нне ср. 1. луще́ние ср.; 2. щёлканье ср.; см. лузга́ць
лу́зганне ср. щёлканье ср.; см. лу́згаць
лу́зганы 1. прич. лущённый; очи́щенный; см.; 2. прил. лущёный, чи́щеный; см. лузганы
лу́згаць несов. (издавать звук, разгрызая орехи, семечки) щёлкать; см. лузаць
лузга́ць несов., 1. лущи́ть; очища́ть (от скорлупы, кожуры); 2. (есть, разгрызая) грызть, щёлкать; см. лузаць
лупі́на ж. 1. скорлупа́ ж., кожура́ ж.; 2. только мн. очи́стки
лупі́ць несов. (скорлупу) чистить, лупи́ть; (снимать кожу) обдира́ть; л. барана́ обдира́ть бара́на
лупле́нне ср. обдира́ние ср.; лупле́ние ср.; см. лупі́ць
лу́плены обо́дранный; лу́пленный; см. лупіць
луска́ ж. чешуя́ ж.
лу́ста ж. (преимущественно о хлебе) ломо́ть м.; сравн. скіба
лушпа́йка ж., см. лупіна
лушпі́на ж., см. лупіна
лу́шчаны 1. прич., в разн. знач. лущённый; чи́щенный; 2. прил. (очищенный от скорлупы, кожицы, шелухи) лущёный, чи́щеный
лу́шчыцца несов. 1. (о коже) шелуши́ться; 2. (о бобах, фасоле и т.п.) тре́скаться; см. лушчыць
лу́шчыць несов. 1. (очищать от скорлупы, кожицы, шелухи) лущи́ть, чи́стить; шелуши́ть; 2. (есть, разгрызая) грызть, щёлкать, лущи́ть
лушчэ́нне ср. 1. луще́ние ср., чи́стка ж., шелуше́ние ср.; 2. щёлканье ср., луще́ние ср.; см. лушчыць
лы́жачка ж. 1. уменьш. ло́жечка ж.; 2. ложка ж. (чайная)
лы́жка ж. ло́жка ж. (обычно столовая)
лыч м. ры́ло ср. (свиньи)
любі́вае ср. мясна́я просло́йка (в са́ле); сала з ~ым са́ло с просло́йкой
любо́вае ср.; см. любівае
лядо́ўнік м., см. лядоўня
лядо́ўня ж. (погреб со льдом) ле́дник м.; холодильник м.
Працяг будзе...