• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.11.2018 | Гісторыя

Слуцкае паўстанне: хто пайшоў супраць бальшавікоў?

Гадавіну Слуцкага збройнага чыну адзначаюць 27 лістапада, калі ў 1920-м годзе пачаліся баі з чырвонаармаейцамі. Выбух Слуцкага паўстання найчасцей тлумачаць палітычнымі фактарамі, але ёсць іншыя значныя чыннікі.

14-15 лістапада адбыўся Першы беларускі з’езд Слуцка і Случчыны, на якім абраная Беларуская Рада. Ёй было даручана рыхтаваць узброены супраціў Чырвонай арміі. Рада Случчыны выдала Дэкларацыю, у якой абвяшчала, што «Беларусь павінна быць вольнай незалежнай Народнай Рэспублікай у яе этнаграфічных межах». Яшчэ ў кастрычніку 1920 года ў Слуцку былі паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі БНР.

Асноўнай сілай Слуцкага збройнага чыну стала сялянства.

Заможныя гаспадары

Сярод прычын, чаму паўстанне выбухнула менавіта на Случчыне, звычайна называюць траплянне яе ў нейтральную зону: калі польскія войскі адышлі, пакідаючы тэрыторыю, што па прэлімінарнай Рыжскай мірнай дамове ад 12 кастрычніка трапляла пад савецкі ўплыў, Чырвоная армія яшчэ не наступіла. Істотны фактар таксама — дзейнасць на Случчыне беларускіх нацыянальных арганізацый, гімназіі.
Выбранцы «ў старых куртках» (пазнака фатографа). Лучнікі (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Выбранцы «ў старых куртках» (пазнака фатографа). Лучнікі (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Як адну з перадумоў Слуцкага збройнага чыну гісторыкі Захар Шыбека і Уладзімір Ляхоўскі называюць вялікую колькасць заможных гаспадароў на Случчыне. Напужаныя палітыкай ваеннага камунізму, сяляне гатовыя былі бараніць сваю маёмасць са зброяй. Случчыну мала закранула бежанства падчас Першай сусветнай вайны. У 1920-м гэта быў, бадай, самы заможны рэгіён Беларусі. Палякі пісалі пра Случчыну: «Гэта беларуская Галандыя па ўзроўні аграноміі».
Выбранкі з Лучнікоў (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Выбранкі з Лучнікоў (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Заможнасць слуцкіх сялян абумоўленая не толькі гісторыяй пачатку ХХ стагоддзя. Тут заўсёды былі вельмі ўрадлівыя землі, бадай што самыя ўрадлівыя ва ўсёй Беларусі да меліярацыі Палесся. Этнограф Віктар Цітоў выдзяляў Слуцка-Нясвіжскі падрэгіён Цэнтральнай Беларусі па гэтай прыкмеце. Урадлівасць земляў Случчыны была «ўзорнай» для ўсёй краіны. Фларыян Чарнышэвіч у рамане «Надберазінцы», апісваючы побыт мястэчка Бабруйскага павета ў 1911-м годзе, адзначае: «палі ўраджайныя, амаль як слуцкія».

Выбранецкае права

Да таго ж на Случчыне жылі выбранцы, што не ведалі прыгону, мелі вопыт ваеннай службы і незалежны характар. Выбранцы — гэта салдаты, якіх выбіралі (адсюль і назва) у каралеўскае ці магнацкія войскі. Гэта былі рослыя, фізічна моцныя, ахвочыя да вайсковай службы хлопцы. У Вялікім Княстве Літоўскім выбранцы з’явіліся ў 1595 годзе. Слуцкі князь падбіраў для сваіх першых выбранцаў нявест з ліку рослых прыгожых дзяўчат, і да пачатку ХХ стагоддзя выбранцы жаніліся толькі з выбранкамі. За сваю службу выбранцы ды ix нашчадкі вызваляліся ад падаткаў ды павіннасцей, атрымлівалі прывілеі («выбранецкае права») і зямлю ў вечнае валоданне.
Дзяўчынкі-выбранкі у хустках, завязаных «карунай». Лучнікі (Слуцкі павет). Фатограф Самір Юхнін, 1908 г.

Дзяўчынкі-выбранкі у хустках, завязаных «карунай». Лучнікі (Слуцкі павет). Фатограф Самір Юхнін, 1908 г.

Ужо ў другой палове XVII стагоддзя выбранцы засталіся толькі на Случчыне. Іх вёскі — Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзёры, Сярагі — адрозніваліся ад навакольных сялянскіх. Гэтыя адрозненні адзначыў этнограф Ісак Сербаў у паездцы па Палессі ўлетку 1912 года: «Выбранцы выдзяляюцца сярод навакольнага насельніцтва сваім прадстаўнічым вонкавым выглядам, але па гаворцы, нораву і звычаях яны нічым не адрозніваюцца ад дрыгавіцкіх палян. Бачна, што гэта выбраныя людзі з мясцовых дрыгавічоў, якія ў даўніну неслі розную службу ў Княстве. Назвы іх паселішчаў пэўным чынам паказваюць тыя спецыяльныя абавязкі, якія былі на іх ускладзеныя. Так, напрыклад, Лучнікі нарыхтоўвалі лукі, Сярагі — суконныя курткі шэрага колеру, а Бранавічы — браныя даспехі і сёдлы. Агароднікі дастаўлялі агародніну, а Падзеры – піва, мёд і воск; Варкавічы неслі вартаўнічую службу на заставах».

Досвед змагання

У выбранцаў быў вопыт змагання за свае правы: калі ў 1808-м годзе князь Дамінік Радзівіл паспрабаваў перавесці іх на паншчыну, то яны ўзнялі бунт, потым судзіліся. Справа скончылася толькі ў 1871-м, калі выбранцы перайшлі на выкупныя плацяжы. Уявіце сабе, як успрынялі такія гаспадары ды іх суседзі бальшавісцкую харчразвёрстку! У апавяданні Васіля Быкава «На чорных лядах» салдат Аўстрыяк, які толькі нядаўна вярнуўся з аўстрыйскага палону, за што і атрымаў мянушку, меў намер спакойна гаспадарыць. Але падаўся ў паўстанцы менавіта пасля таго, як па харчразвёрстцы з яго варыўні выграблі ўсю збажыну.
Выбранцы. Стараста з сям’ёй. Варкавічы (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Выбранцы. Стараста з сям’ёй. Варкавічы (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Хоць марксісцкія ідэі цяпер і не ў модзе, у выпадку Слуцкага збройнага чыну нельга адмаўляць эканамічны складнік, хоць ён быў, вядома ж, не адзіным.
Алена Ляшкевіч, Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM