• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.04.2018 | Грамадства

Спадчына як рэстаран, альбо Ці месца дзіцячаму садку ў палацы?

Якім будзе лёс гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі ў бліжэйшыя 20 гадоў, хто яго будзе вырашаць, і якія найбольш балючыя кропкі існуюць у сферы яе аховы?

Пра гэта разважалі падчас круглага стала «Захаванне і рэстаўрацыя ў Беларусі: Новае пакаленне ўздымае галаву», які арганізаваў Беларускі камітэт па ахове помнікаў ICOMOS.

Імпрэза заяўлялася як спроба даць голас маладым прафесіяналам, што працуюць са спадчынай, і акрэсліць партрэт новага пакалення — тых, ад каго ўжо ў недалёкай будучыні будзе залежыць прыняцце рашэнняў аб лёсе нашых помнікаў.

— Маладое пакаленне — гэта прафесіяналы, якім +/- 30 гадоў. У нас ужо ёсць пэўныя дасягненні ды расчараванні, і тое, што мы сёння думаем пра спадчыну, будзе праграмавць сітуацыю на наступныя 20—30 гадоў, — патлумачыў старшыня праўлення Беларускага камітэта ICOMOS, культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка.

Сцяпан Стурэйка

Па яго словах, спадчына — месца сутыкнення розных інтарэсаў. Таму ў гутарцы ўдзельнічалі носьбіты розных прафесійных ідэнтычнасцяў: рэстаўратары, дызайнеры, даследчыкі, культурныя менеджары, гісторыкі, экскурсаводы. У кожнага з іх — свой шлях да гістарычных каштоўнасцяў і сваё бачанне іх захавання.

— З самага пачатку ахоўнай дзейнасці мы хапаліся за ўсё, што балела: абаранялі і помнікі, і беларускую мову. Першы яркі досвед: ехалі з сябрамі аўтаспынам і каля Ракава ўбачылі бульдозер на праваслаўных могілках. І тады сябры проста сталі перад гэтым бульдозерам, рабочыя аслупянелі. Літаральна за 5 дзён мы падрыхтавалі дакументы на ўнясенне могілак у Спіс гісторыка-культурнах каштоўнасцяў, хоць тады яшчэ ні ў чым не разбіраліся і не ведалі, што для гэтага трэба. Цяпер ракаўскія могілкі маюць тую ж катэгорыю, што і Крэўскі замак. Пасля гэтага мы з рыдлёўкамі стаялі ў раскопе на Савецкай плошчы ў Гродна і сачылі, каб не быў парушаны фундамент палаца Радзівілаў, — узгадаў сябра праўлення ICOMOS гісторык Цімафей Акудовіч.

Цімафей Акудовіч

Цімафей Акудовіч

На яго думку, праз тое, што ў Беларусі няма структуры ўзаемасувязі паміж грамадскімі арганізацыямі ў сферы аховы помнікаў, існуе разгубленасць і неразуменне таго, што трэба рабіць. Ніводная арганізацыя, якая працуе з аховай помнікаў у нашай краіне, па словах гісторыка, не выйшла на сістэмны ўзровень працы са спадчынай. Часцей за ўсё гэтым займаюцца грамадскія аб’яднанні і валанцёры. У Беларусі, у адрозненне ад многіх краін, няма пасады інспектара па ахове спадчыны. А ён мог бы значна палепшыць сітуацыю, мяркуюць удзельнікі круглага стала.

Яшчэ адна сябра праўлення беларускага ICOMOS Нэлі Дарашкевіч мяркуе, што разбурэнне спадчыны адбываецца не толькі на матэрыяльным узроўні, але і на ідэалагічным.

— Ва Украіне, Літве тое, што засталося, выкарыстоўвалася, няхай нават палац аддавалі пад дзіцячы садок. А ў нас гэта не счытваецца новымі пакаленнямі, гэта нікому не патрэбна. Страшна падыходзіць да спадчыны. Адчуваеш, што гэты масіў немагчыма падняць нікому.

Нэлі Дарашкевіч і Андрэй Лары

Яна пераканана, што бессэнсоўна хацець поўнай рэстаўрацыі таго, што ў руінах, трэба перастаць баяцца помнікаў і пачаць выкарыстоўваць іх. Аднак пытанне ў тым, якім мусіць быць гэтае выкарыстанне, наколькі магчымая інтэрвенцыя ў спадчыну, каб яна заставалася спадчынай? І тут пакуль што не атрымліваецца прыйсці да агульнай думкі.

— Працуючы ў коле розных супольнасцяў, я зразумеў, што каштоўнасці ва ўсіх абсалютна розныя і нават супрацьлеглыя, праз гэта немагчыма прыйсці да адзінства. Таму пачаць трэба з таго, каб вызначыць агульныя мэты для ўсіх, — выказаўся дызайнер Андрэй Лары.

— Спадчына — гэта сфера, дзе не хапае разумення, сінергія тут працуе, хутчэй, на «ядзерны выбух», —пагадзіўся з ім Сцяпан Стурэйка. — Наша спадчына сёння змяшчае занадта шмат слядоў познесавецкага пратэстнага краязнаўства. Гэты рух у пэўны момант нашай гісторыі адыграў важную ролю напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў. Але сёння гэты грамадзянскі парыў прыводзіць толькі да выпрацоўкі новых рэгламентаў, якія абцяжарваюць абарону помнікаў. Кожны цягне коўдру на сябе, і няма кропкі збору розных прафесійных ідэнтычнасцяў.

Спадчыне, на думку Сцяпана Стурэйкі, не хапае «прадзюсараў», якія б наладжвалі камунікацыю паміж рознымі людзьмі. Аднак гэта не адзіная праблема. Архітэктар-рэстаўратар Зміцер Савельеў адзначыў, што ў працы з аховай каштоўнасцяў у нашай краіне магчыма кіравацца толькі двума шляхамі: альбо ісці на кампрамісы, альбо захоўваць прафесійную рэпутацыю. «Альбо ты мусіш змагацца, альбо здавацца і сыходзіць з прафесіі», — канстатаваў архітэктар.

Зміцер Салаўёў

Зміцер Салаўёў

Пытанне яшчэ і ў тым, ці патрэбная спадчына грамадству. Напрыклад, у краінах Еўропы старадаўнія аб’екты рэстаўруюць у тым выпадку, калі яны патрэбны мясцовай супольнасці. Калі не, то іх проста кансервуюць. Праўда, на Захадзе вельмі моцны рэгламент аховы помнікаў, і знішчыць іх складана, чаго не скажаш пра Беларусь.

Аднак не ўсе падзяляюць думку аб тым, што ў грамадстве трэба выхоўваць патрэбу ў спадчыне.

Андрэй Кіштымаў

Андрэй Кіштымаў

— Трэба адыйсці ад думкі, што гісторыя патрэбная абсалютна ўсім. Гэта патрэбна пэўнай аўдыторыі. Калі мы пачнем шукаць «спажыўца» спадчыны, то атрымаецца тое ж самае, што ў савецкі час у сістэме грамхарчу: ёсць «комплексны абед» у выглядзе полацкай Сафіі, Нясвіжа, Міра, Брэсцкай крэпасці, які трэба абавязкова «ўжыць». Я думаю, што трэба займацца не «комплексным абедам», а «меню», і старацца, каб яно было добрым — «рэстаранным», з добрымі «кухарамі» і аўтэнтычнымі беларускімі «стравамі». І калі наша спадчына будзе ўяўляць сабой такі шыкоўны «рэстаран», то і кліент для яе знойдзецца, — лічыць гісторык Андрэй Кіштымаў.
Дзіяна Серадзюк, Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM