• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.10.2018 | Літаратура Тэатр

Спэктакль «Час сэканд-хэнд» у Маладэчне і Менску. Алексіевіч ня ў курсе

З рэпэтыцыі спэктакля «Час сэканд-хэнд» у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага

14 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Горкага ў Менску адбудзецца адзіны паказ спэктакля «Час сэканд-хэнд» паводле аднайменнай кнігі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч – паведамляе Свабода.

Аўтарка кнігі: «Пра пастаноўку нічога ня ведаю»

Як адзначаецца ў афішы, спэктакль у жанры «дакумэнтальная драма» па сваёй сутнасьці ёсьць своеасаблівым падарожжам у «наша савецкае мінулае». Твор напоўнены шматгалосьсем сьведак, у кожнага зь якіх свая адмысловая гісторыя, свой выпакутаваны досьвед жыцьця. Кніга і спэктакль паводле яе дапамагае разабрацца, асабліва моладзі, у дэталях таго часу.

Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Аповед пра тое, як пасьля развалу дзяржавы людзі выжывалі ў новых умовах, як ламаліся лёсы, а часам і жыцьці былых савецкіх грамадзянаў. Тэатар дапамагае ажывіць успаміны, насыціць іх эмоцыямі. Маналёгі сьведак эпохі як аскепкі памяці — больш яркія і жорсткія за любы прыдуманы мастацкі твор.

«Нават калі нам вельмі хочацца зьмяніць мінулае, гісторыя ня мае ўмоўнага ладу», — цытуе тэатральная афіша Сьвятлану Алексіевіч.

Свабода пацікавілася ў самой аўтаркі, як яна ацэньвае пастаноўку, ці запрашалі яе ў якасьці кансультанта? Аказалася, што пісьменьніца нават ня ў курсе таго, што адбываецца на тэатральных падмостках.

«Не, нічога ня ведала, літаральна ўчора нехта сказаў, што нібыта ставяць, упершыню пачула, — шчыра рэагуе Сьвятлана Алексіевіч. — Магчыма, была ў ад’езьдзе і да мяне „не дастукаліся“, але так разумею, што ўсё зроблена з улікам аўтарскіх правоў, такія рэчы сёньня ігнараваць немагчыма. Шчыра кажучы, нават ня ў курсе гэтай гісторыі».

Як патлумачыла Свабодзе кіраўніца літаратурна-драматычнай часткі тэатру імя Горкага Іна Аксёнава, у рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі спэктакль «Час сэканд-хэнд» пакажа абласны драматычны тэатар, які базуецца ў Маладэчне.

«Гэта ня наша пастаноўка, маладэчанскі калектыў быў адабраны на нацыянальны конкурс і прывязе свой спэктакль, — кажа адміністратарка. — Усе адабраныя працы будуць паказвацца ў лістападзе ў Менску на розных пляцоўках. „Час сэканд-хэнд“, адпаведна, на сцэне нашага тэатру. Фактычна яны арандуюць у нас памяшканьне, а наконт таго, што зьвязана з аўтарскімі правамі, праясьніць не магу».

З рэпэтыцыі спэктакля «Час сэканд-хэнд» у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага
З рэпэтыцыі спэктакля «Час сэканд-хэнд» у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага

​Дырэктар тэатру: «Аўтарскія правы выконваюцца»

Дырэктар абласнога драмтэатру Юры Крывенькі расказаў, што спэктакль «Час сэканд-хэнд» быў пастаўлены адмыслова да 70-гадовага юбілею Сьвятланы Алексіевіч, які яна адзначыла сёлета 31 траўня.

Юры Крывенькі
Юры Крывенькі

«Мы рабілі запыт у Цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці, нам далі станоўчы адказ, і вось ужо паўгода адлічваем аўтарскія ганарары. Так што ўсё афіцыйна, — запэўнівае кіраўнік тэатральнай установы. — Прэм’ера адбылася 14 сакавіка, каб да юбілею пісьменьніцы ён „аб’езьдзіўся“, быў у „сабраным“ выглядзе. Апроч таго, мы ведалі, што будзе Нацыянальная прэмія, да яе рыхтаваліся, мастацкі кіраўнік прапанаваў папрацаваць з такім матэрыялам».

Галоўная адміністратарка абласнога тэатру Іна Самовіч дадала, што спэктакль запатрабаваны і мае стабільную аўдыторыю. Якраз той выпадак, калі можна казаць пра посьпех, лічыць яна.

Пастаноўкай і сцэнічнай рэдакцыяй «Часу сэканд-хэнд» займаўся заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валеры Анісенка. Мастак-пастаноўшчык — Андрэй Жыгур, музычнае афармленьне Дзяніса Фешчанкі.

У спэктаклі задзейнічаныя акторы маладэчанскага тэатру: Алена Рахмангулава, якая выступае ад імя аўтара, а таксама Валеры Бабкін, Аляксандра Грасевіч, Барыс Донін, Ірына Камышава, Аляксей Карпец, Тацяна Карпец, Ігар Клімянок, Ірына Кляпацкая, Сяргей Карзей, Эмілія Ларыёнава, Кацярына Панедзька, Людміла Рошчына, Павал Сьвятоха, Дзяніс Фешчанка.

Алексіевіч не пасьпявае сачыць за пастаноўкамі

Як адзначае Юры Крывенькі, праз прадстаўнікоў Сьвятланы Алексіевіч ёй быў накіраваны ліст пра тое, што адзін зь яе твораў будзе ў тэатральным рэпэртуары, але адказу ў Маладэчне не дачакаліся. Сама яна кажа, што пэрсанальнага запрашэньня на прэм’еру не атрымлівала.

Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка дадае, што не абдзеленая ўвагай рэжысэраў і фізычна не пасьпявае сачыць за ўсімі пастаноўкамі. Паводле яе зьвестак, літоўскі рэжысэр Эймунтас Някрошус паставіў зборны спэктакль па матывах яе кніжак, а ягоны расейскі калега Аляксандар Сакураў працуе над «Цынкавымі хлопчыкамі».

«У розных краінах Эўропы разоў 15 ужо глядзела, — гаворыць Сьвятлана Алексіевіч. — З апошняга, што ведаю, у Штутгарце будзе такая зборка: гадзіну ідзе „Барыс Гадуноў“, а сьледам „Сэканд-хэнд“. Так што ўсялякіх варыянтаў. Агулам недзе больш за 100 спэктакляў па розных кнігах. Часам гляджу, а гэта ўжо рэжысэрская імправізацыя. Аснова, вядома, мая, а бачаньне ўжо рэжысэрскае. Таму кожны раз гляджу зь цікавасьцю, бо прапушчана празь сябе іншым чалавекам».

Сьвятлана Алексіевіч была б ня супраць паглядзець, як адаптавалі яе «Час сэканд-хэнд» беларускія творцы. Але праблема ў тым, што даведваецца пра такія пастаноўкі выпадкова. Пра іншых спэктаклі паводле твораў Нобэлеўскай ляўрэаткі ў прафэсійных беларускіх тэатрах невядома.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук
    Літаратура
    «Фаўстаўскі» сюжэт Васіля Сёмухі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM