• budzma.by
  • Пра нас
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.07.2019 | Музыка

Сала, спірт “Раяль” і рок-н-рол: забаўныя ўспаміны музыкаў пра “Басовішча”



19 і 20 ліпеня ў Польшчы 30-ы раз пройдзе фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча” - паведамляе Еўрарадыё. Юбілей і адначасова сумная падзея — фэст адбудзецца апошні раз. 

Чым запіваў спірт Ігар Варашкевіч, як “падняўся” Алег Хаменка на продажы цацкі свайго сына ды дзе згубіўся Алесь Таболіч перад выступам. Еўрарадыё разам з удзельнікамі фэсту розных часоў высвятляе, якімі смешнымі гісторыямі яны запомняць “Басовішча”. 

Кактэйль ад “Крамы” 

Ігар Варашкевіч з “Крамы” адзін са старажылаў “Басовішчаў”. Кажа, што ўсе смешныя гісторыі на пачатку 90-х часта былі звязаныя з ужываннем небяспечных алкагольных напояў, адным з якіх быў спірт “Раяль”.



“Калі мы былі на першых “Басах”, то там яшчэ была рэчка невялічкая (зараз яе няма). Яна была акурат за сцэнай, вада была вельмі чыстая, і мы там заўсёды адпачывалі… Дык вось, налівалі гэты чысты спірт, заходзілі ў гэтую раку, пілі і… запівалі спірт вадой з ракі”, — смяецца Ігар Варашкевіч.  

На шчасце, нічым дрэнным для “крамаўцаў” такія алкагольныя эксперыменты не скончыліся. 

Варашкевіч: “Усе жывыя! Але акурат учора бачыў расійскую перадачу пра “ліхія 90-я”, дзе распавялі пра Аляксандра Іванова (савецкі і расійскі пісьменнік-сатырык. — Еўрарадыё), які ў 96-м памёр менавіта ад спірту “Раяль”. А вось нас пранесла”. 

Бізнес-урок ад Хаменкі 

Алег Хаменка з “Палаца” гісторыю са спіртам “Раяль” і ракой у якасці “запівону” добра ведае, бо быў яе ўдзельнікам. Музыка кажа, што смешных гісторый з “Басовішчаў” вельмі шмат, але вылучыў гісторыю пра драўлянага коніка, якая стала пэўнай легендай фестывалю сярод музыкаў. 




Хаменка:  “Год 91-ы ці 92-і. Практычна побач са сцэнай быў стыхійны кірмаш. Шмат хто з музыкаў вёз нейкія дробязі дзеля продажу ў Польшчы, бо тады ў злотых нулёў было вельмі шмат. Я, напрыклад, павёз драўлянага коніка (была такая цацка ў майго малога, якой ён не карыстаўся). Але “Крама”, калі трэба было выпіць і закусіць, выкарыстала майго коніка для нарэзкі сала!”

На драўляным коніку засталіся адпаведныя сляды ад нажа, з-за чаго Хаменка вельмі пасварыўся з “крамаўцамі”.

“Але гэтага коніка я на кірмашы ўсё адно прадаў, і вельмі-вельмі ўдала. З гэтага коніка тады яшчэ накуплялі і таго ж сала, і шмат чаго іншага. Памятаю, што ўзялі пральны парашок, які ў тыя часы быў значна лепшы ад беларускага”, — настальгуе Алег Хаменка. 

Выгнанне д’ябла са сцэны  

Шоўмен і музыка Аляксандр Памідораў неаднаразова быў на “Басах” і як вядоўца фэсту, і як яго удзельнік. Усе смешныя гісторыі, кажа Памідораў, так ці інакш звязаныя са спажываннем алкаголю, аднак гэтым “Басовішча” малы чым адрозніваецца ад усіх іншых падобных мерапрыемстваў. Музыка прыгадаў выпадак, у якім алкаголь не фігураваў. 



“Адзін маладзён стаў перад пультам гукарэжысёра падчас выступу нейкага металічнага гурта, прачытаў малітву, раскінуў рукі, у якіх аказаліся і келіхі з вадой... ды выліў іх на новы лічбавы пульт Yamaha. Такім чынам першы дзень фэсту скончыўся на тры гадзіны раней, чым мусіў. Вось так малады чалавек выганяў сатану з фестывалю. Ён быў некім рэлігійным фанатыкам, і, дзякуй богу, у келіхах было не піва, а проста вада. На наступны дзень мы неяк пульт высушылі і фэст працягнуўся”, — распавядае Памідораў.

Выпадак адбыўся недзе ў першай палове нулявых. “Выгнанне д’ябла” стала нагодай, каб паставіць на фэсце агароджы, праз якія праходзіць з напоямі ўжо стала нельга. Да гэтага па ўсёй тэрыторыі “Басоў” можна было свабодна бадзяцца.

Будзь маразмам на “Таболішчы” 

Фолк-металісты Znich у 1999-м сталі пераможцамі конкурснай часткі “Басоў”. А ўжо ў наступным годзе прыехалі на фэст як сапраўдныя рок-зоркі з адпаведнымі паводзінамі, прыгадвае лідар калектыву Алесь Таболіч. Менавіта выступ у 2000-м стаў для калектыву самым легендарным. Пачаўся ён з таго, што Таболіча 15-20 хвілін не маглі знайсці ні калегі па гурце, ні арганізатары. Ён у гэты час спаў непадалёк пад дрэвам. 




“Са сцэны ў мікрафон крычалі: “Таболіч! Таболіч!” Пасля гэтага нават хохма пайшла пра тое, што едзем не на “Басовішча”, а на “Таболішча”… Мяне нехта разбудзіў ды пагнаў на сцэну. Я з бадуна, можна сказаць, не ў адэкваце падняўся. Штосьці прарычаў падчас 20-30-мінутнага выступу, крыкнуў “Будзь маразмам!” замест “Будзьма разам!” ды зваліўся са сцэны”, — агучвае чужыя ўспаміны пра сябе Алесь Таболіч. 

З-за гэтай гісторыі, па словах Таболіча, Znich на “Басах” і запомнілі: арганізатары разоў пяць мяняліся, а гурт на фэст стала запрашаюць. 

Znich заяўлены ў лайн-апе і гэтага года. У музыкаў будзе двайны юбілей: 30-годдзе “Басовішча” і 20-годдзе з дэбютнага выступу на фэсце. 

З поўнай праграмай сёлетяга  “Басовішча” можна азнаёміцца тут.







Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Беларуская мова

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 «Я бачу!». З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады

Пэрформанс зладзілі актывісты кампаніі «Сьвежы вецер». Удзень 5 сьнежня да амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску дзьве дзяўчыны ў нацыянальных строях, якім дапамагаў хлопец, прынесьлі гарбуз, які паклалі...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Тэхналогіі

Мінскі стрыт-арт «Будучыня» «ажыве» з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці

У Мінску завершаныя работы па стварэнні ўнікальнага стрыт-арт праекта «Будучыня» на вуліцы Прытыцкага. Апошнія штрыхі ў цэнтральны фрагмент трыпціха яго аўтар – іспанскі мастак Slim (Слім Сафонт) – унёс у першыя дні...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Давайце канчаць з нацыянальным падзелам краіны». Як Андропаў спрабаваў ліквідаваць БССР

На носу очередные переговоры между руководителями Беларуси и России, фоном идут разговоры об угрозе суверенитету страны — пишет TUT.by. Между тем в первой половине 1980-х Москва уже рассматривала идеи...

Апошнія навіны

    Беларуская мова
    Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»
    Грамадства
    «Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады
    Мастацтва Тэхналогіі
    Мінскі стрыт-арт «Будучыня» «ажыве» з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці
    Гісторыя
    «Давайце канчаць з нацыянальным падзелам краіны». Як Андропаў спрабаваў ліквідаваць БССР
    Байнэт
    Адміністратары беларускіх суполак «УКантакце» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй
    Замежжа
    «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца
    Замежжа
    Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    Грамадства
    Формула поспеху – «зваліць». Жанна Нямцова прэзентавала ў Мінску даследаванне аб настроях моладзі
    Маё права
    «Развод, і кухня папалам»
    Грамадства
    Драўлянага Вітаўта павінны былі ўсталяваць у Лідзе, але паставілі ў Гродне. І чаму не з’явіліся помнікі Каліноўскаму і Багдановічу
    Тэатр
    Арганізатары «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» запрашаюць гасцей мерапрыемства на эксклюзіўную прэм'еру «Караля Ліра»
    Афіша
    Ларп, выстава, выступ Пятра Клюева: як адзначаць Дзень народзінаў Максіма Багдановіча у Мінску
    Літаратура
    Стартуе дзясяты сезон прэміі "Дэбют". Дэдлайн падачы заявак – 31 студзеня
    Навіны "Будзьма!" Маё права
    Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    Маё права
    “Правілы зносінаў з сабакамі”: як правільна і бяспечна стасавацца з хатнімі жывёламі

Афіша

  • 07.12

    Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў"

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 06.12 11:00Фотавыстава "Магія дзікіх птушак"
  • 06.12 11:00Навагодні выставачны праект “Музей ёлачных цацак”
  • 06.12 17:00“Заўсёды гатовы, храбрствуючы...”. Мастак і вобраз. Прорысі і абразы XVIII–XIX стст.
  • 06.12 19:00Как джуниору попасть в крутой проект? Митап с командой проекта Leverice
  • 06.12 19:00«Галька»: нямое кіно+ жывая музыка
  • 06.12 19:00Нани Брегвадзе и Вахтанг Кикабидзе. Концертная программа «Из Грузии с любовью»
  • 06.12 19:00Кватэрнік ROSY BAND у Доме Коласа

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Мы зносілі страшыдла». 97-гадовы чыноўнік распавёў пра знос Фары Вітаўта ў Гродне
    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Толькі тату не кажы: Фільм Улады Сяньковай «II» выходзіць у пракат
    • Лявон Вольскі перазапісаў і намаляваў “Тры чарапахі”

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM