• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.04.2017 | Грамадства

Старыкі-разбойнікі: хто яны, пенсіянеры, якія выходзяць на акцыі пратэсту

Інтэрнэт шакавалі кадры, на якіх міліцыя ў Мінску падчас акцый пратэсту затрымлівае пажылых людзей. Еўрарадыё высветліла, хто ж яны, гэтыя “пенсіянеры-разбойнікі”.

grib

Ян Грыб, 80 гадоў, паэт: “Баяўся штрафу, з сённяшнімі пенсіямі цяжка іх плаціць”

“З 1988 года я хадзіў на акцыі з Быкавым, Хадыкам, Пазняком. З тых часоў увесь час затрымлівалі. Разоў сто! Ну, можа, 30-40, дык дакладна. А на сутках быў усяго тройчы. Аднойчы суткі адседзеў з казлом. Студэнты прывялі на акцыю казла, і шыльду яму прырабілі “прэзідэнт”. Амапаўцы ганяліся за казлом, злавілі і адправілі разам са мной у Савецкі РУУС… Раней, праўда, не асабліва штрафавалі, ды і штрафы дапамагалі аплачваць міжнародныя арганізацыі. А цяпер я і ўцякаў з аўтазака, бо баяўся штрафу: з сённяшнімі пенсіямі цяжка іх плаціць. Чаму я выходжу? Такая сітуацыя склалася ў краіне, што нармальны чалавек перажыць проста не можа. Калі ён трохі свядомы, калі ён мае розум, то павінен нешта рабіць дзеля таго, каб гэтую сітуацыю, падобную да цені фашызму, неяк памяняць. Я разумею, што змяніць нешта вельмі цяжка, але душа і сэрца не церпяць, спадзяюцца, што нешта ўсё ж зменіцца”.

Ала, 58 гадоў, інжынер: “Хачу сваёй прысутнасцю падтрымаць людзей, якім сёння цяжка”

“Я хаджу пастаянна на акцыі, з 92-га года. А пасля рэферэндуму 95-га з сябрамі запісалася ў БНФ, спявалі ў тамтэйшым хоры. Гэтым разам, 25-га, мяне паказалі па Euronews: за адну руку я вітаюся з аднакласнікам, а яго за іншую руку цягне АМАПавец… Мяне ніколі не хапалі, не штрафавалі і не садзілі, дзякуй богу, абышлося. Пасля плошчы 2010-га года неяк усе схаваліся па кутах. А цяпер вось зноў выходжу ў падтрымку пенсіянераў, якіх абдзялілі з пенсіямі, бо сама з гэтым сутыкнулася. Я хачу сваёй прысутнасцю падтрымаць людзей, якім сёння цяжка”.

Іван Антанюк, 87 гадоў, ваенны ракетчык: “Я быў далёкі ад палітыкі, а потым сышоў на пенсію”

“Я быў далёкі ад палітыкі, а потым сышоў на пенсію і абраў шлях барацьбы за вольную незалежную Беларусь, далучыўся да беларускага руху. Мая свядомасць мне дыктуе, што я мушу быць разам з патрыётамі нашай Радзімы і адрадзіць краіну, каб яна пайшла шляхам дэмакратыі. Беларус беларуса душыць — вось якая мадэль сённяшняй дзяржавы! Таму я пачаў удзельнічаць у акцыях у часы, калі на Плошчу Незалежнасці яшчэ выходзіла па сто тысяч мінчукоў. Памятаю, як Яна Грыба забіралі ля Галоўпаштамта, я яго бараніў, а мне гумай па плячох урэзалі. Пасля гэтага я быў асцярожным, бо хто за мяне заступіцца? А цяпер хаджу на буйныя акцыі кшталту Дня Волі, на малыя не хаджу, бо ногі ўжо баляць. 25-га вымушаны быў прыйсці, інакш паступіць не мог. Я выходжу на вуліцы, бо люблю Беларусь і хачу бачыць яе вольнай і дэмакратычнай краінай, такой, якой яе пачаў будаваць Шушкевіч”.

Ніна Багінская, 70 гадоў, геолаг: “Штрафы не лічу, бо ўсё адно не змагу фізічна іх аплаціць”

“У пратаколах пішуць адно і тое ж шмат гадоў: я парушаю закон аб масавых мерапрыемствах, крычу лозунгі “Жыве Беларусь” і трымаю ў руках бел-чырвона-белы сцяг. Два разы сядзела на Акрэсціна за святкаванне Дзядоў і Дня Волі. У апошні час мяне не затрымліваюць, але штрафуюць. За 2016 год прысудзілі штрафаў на 130 мільёнаў “старымі”. Сёння зноў атрымала позву ў суд. Але я ўжо і не хаджу на гэтыя суды, і штрафы не лічу, бо ўсё адно не змагу фізічна іх аплаціць… Маёй першай акцыяй сталі Дзяды ў 1988 годзе, там я фактычна была ахрышчаная ў народны супраціў. Я лічу нармальным і дэмакратычным, калі народ, незадаволены дзеяннямі ўлады, выходзіць у грамадзе ці самотна на пратэсты. Улада не імкнецца адраджаць нашу этнічную супольнасць, працягвае русіфікацыю. Мяне абражае, што я хаджу па плошчы Калініна. Я ведаю яго гісторыю, так званага ўсесаюзнага старасты, які пад рэпрэсіямі нават сваю жонку не мог абараніць. Баязлівец! А помніка Каліноўскаму няма. Мы сядзім у сваім котлішчы і мусім супраціўляцца чужынцам, якія навешваюць нам сваю мову і культуру. Я буду хадзіць на акцыі, бо не магу скласці рукі, спакойненька спаць і быць задаволенай тым, што адбываецца ў краіне”.

Уладзімір Каліберда, 76 гадоў, радыёфізік: “Гляджу па інтэрнэце, дзе будзе мітынг, і еду”

“Усё пачалося з Дзядоў 88-га года. Акцыі для мяне заканчваліся па-рознаму: часам, затрымлівалі, часам, дубінкай атрымліваў ― усякае было. Некалі і штраф даводзілася плаціць. Выходжу на мітынгі, бо арганізм не пераварвае тое, што тут творыцца. Не люблю падман, а той, хто ва ўладзе, пачаў сваю працу з падману. Раней я жыў у Мінску, а цяпер пераехаў на малую радзіму ва Уздзенскі раён. Там акцый няма, але я подпісы збіраў у свой час за Домаша ды за Чыгіра. Але на мітынгі ў Мінск прыязджаю рэгулярна ― гляджу па інтэрнэце, што і дзе будзе, і еду. Вунь, у бліжэйшых таксама вазьму ўдзел”.

Наталля Клімовіч, 60 гадоў, фізік: “Часам баюся за блізкіх, таму іду з імі, каб быць побач”

“Пачалося ўсё з самага першага Чарнобыльскага шляху. Брат хадзіў, і біты быў, і ў аўтазаках ездзіў, а я ў пастарунку неяк сядзела. Са мной сяброўка была, прыгожая жанчына з прыгожай беларускай мовай, дык перад ёй п’яны палкоўнік кінуўся на калені і сказаў: “Калі вы прыйдзеце да ўлады, мы таксама будзем вам служыць”. Я не артыстычная, голас слабы, каб крычаць, але аднойчы, калі людзей бралі, руку зламала, наступны раз, у 10-м годзе, ― нагу. Чаму выходжу… Прычыны розныя. Цяпер не ішла са Статкевічам, ад яго нічога не чакаю, але Дзень Волі для мяне проста вялікае свята. Ішла ад Валгаградскай і прайшла тры шэрагі кардону. У трэцім спыняюць, пытаюць: “Куды вы ідзяце?”. — “У ЦУМ”. —“Не працуе”. —“Добра, хлопцы, тады віншую вас з 25 сакавіка”. І міліцыянт у гэтым скафандры адказвае: “Дзякуй вялікі, вас таксама”. І ўсміхаецца. І тут жа іншыя выскокваюць і цягнуць маладых мужчын… Часам баюся за блізкіх, таму іду з імі, каб быць побач, часам — таму што трэба, напрыклад, у Курапатах тыя памерлыя клічуць. Часам — трэба, часам — сорамна. Нават не дзеля пратэсту, што тут пратэставаць ― ім нічога не дакажаш”.

Мікола Савіцкі, 83 гады, прафесар: “Па-першае, акцыі пратэсту — гэта духоўнае ўзбагачэнне для мяне”

“Нават недзе зафіксавана, што я быў першай асобай, арыштаванай ў 1994 годзе пры новым прэзідэнце. Ля Дома ураду была акцыя падпісчыкаў газеты “Свабода”, якую перасталі дасылаць. Мы сабраліся ўдакладняць. Але пачаўся разгон, і мяне ў каталажку запрасіў падпалкоўнік АПАМ па прозвішчы Французаў. Тады я правёў пяць сутак на Акрэсціна і аб’явіў галадоўку. У 1996 годзе падчас “Мінскай вясны” мяне газам атруцілі, меў страсенне мозгу ад удару дубінкай ― дагэтуль адгукаецца. А цяпер 25-га сакавіка я выйшаў на вуліцу, бо гэта вялікае свята для мяне і для дзяржавы, хаця не ўкладаецца ў нармальны чалавечы розум, каб улада не адзначала стварэнне дзяржаўнасці. Увогуле, духоўнае і маральнае хрышчэнне я атрымаў на Дзяды ў 1988 годзе. З таго часу я хаджу на ўсе акцыі, бо гэта, па-першае, духоўнае ўзбагачэнне для мяне. Па-другое, я, як прафесар, усё жыццё імкнуся бачыць падзеі сваімі вачыма і рабіць высновы”.

Маша Калеснікава, euroradio.fm

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM