• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.11.2016 | Тэатр

Стрэльнікаў: Мы робім тэатральную прэмію, якую самі ўдзельнікі не лічаць вартай

28 лістапада ў Мінску ўручылі Нацыянальную тэатральную прэмію: у чатырох намінацыях адзначылі лепшыя спектаклі, пастаўленыя за апошнія два гады. Аднак насуперак законам логікі сёлета нечакана выключылі намінацыі “Лепшы рэжысёр”, “Лепшы мастак”, “Лепшы кампазітар”, “Лепшы сцэнограф”. Спектаклі для прэміі абіралі спачатку самі тэатры, крытыкі па відэазапісах вылучалі лепшыя з іх. Потым цягам тыдня перад цырымоніяй узнагароджання намінаваныя спектаклі дэманcтраваліся ў сталіцы нажыва.

Наколькі ўплывовая тэатральная прэмія сярод беларускіх тэатралаў і ці адлюстроўвае яна сучасныя тэндэнцыі ў нашым тэатры, пытаемся ў крытыка Аляксея Стрэльнікава.

Найцікавейшыя цытаты з размовы:

Тэатральная прэмія — нагода пагаварыць пра тэатр не толькі ў дзень тэатра.

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек не вылучаў ніякіх спектакляў. Па сутнасці гэта можна ўспрыняць як дэмарш, але гэта абсалютна іх воля сказаць, што яны не знаходзяць сярод сваіх спектакляў нічога вартага. Хаця іх мінулагоднія спектаклі “Птушка” і “Інтэрв’ю з ведзьмамі” называліся тэатральнымі крытыкамі лепшымі.

Тэатральныя калектывы маюць слабы ўплыў на тое, якім чынам прэмія фарміруецца і развіваецца. Гэта нонсенс, што мы робім прэмію, якую самі ўдзельнікі не лічаць вартай. Яе ў першую чаргу трэба рабіць прэстыжнай для саміх мастакоў. І гэты званочак ад Тэатра лялек вельмі важны.

Прэмію “За ўклад” атрымаў Аляксей Дудараў. Не адмаўляю ягоных заслуг, ён вельмі важная постаць для беларускага тэатра. Але ўзгадваю, што па сутнасці Нацыянальная тэатральная прэмія прыйшла на змену раздачы тэатральных “Паўлінак” у дзень тэатра 27 сакавіка. І ўзгадваю апошняе ўручэнне, калі мастацкі кіраўнік Тэатра арміі Дудараў уручаў артыстам Тэатра арміі ўзнагароды. І гэтае ўзнагароджанне саміх сябе выглядае вельмі дзіўна ва ўмовах, калі ў нас цэлыя пласты актуальных тэатральных падзей не адзначаюцца.
Фестываль ладзіцца раз на два гады — яшчэ адзін мінус, але ён аб’ектыўны. Мы эканомім грошы і не можам рабіць яго кожны год.

Акурат і 2014 і 2015 гады былі багатыя на тэатральныя падзеі. І можна было назбіраць спектакляў на некалькі фестываляў. Бо чым часцей адбываюцца нейкія зрэзы і кантрольная, умоўна кажучы, закупка, тым лепш.

Калі Мінкульт абвесціў пра скарачэнне намінацый, паведамлялася, што рашэнне абапіралася на меркаванне тэатральнай грамадскасці. Мы высвятлялі, чыя была ідэя, і не знайшлі канцоў.

У нас вельмі моцная драматургія, якая абсалютна не заўважана: прэмію за лепшае ўвасабленне беларускай п’есы атрымаў спектакль “Пясняр” па п’есе Васіля Дранько-Майсюка. Але ёсць жа Дзмітрый Багаслаўскі, які шырока ставіцца ў Расіі, Віталь Каралёў, новы цудоўны драматург са спектаклем “Опіум”… Гэтыя маладыя людзі ігнаруюцца, а людзям узроўню Дударава, які мае столькі ўзнагарод, што доўга пералічваць, па-ранейшаму аддаюць пашану.

Уладныя інстытуцыі не цікавяць жывыя працэсы, якія ідуць знізу: ні праектны тэатр, які ў нас зараз развіваецца, ні новая драматургія, ні харэаграфія. Яны дбаюць пра захаванне статусу-кво: падтрымліваюць вагу тых людзей, якія прыйшлі ў беларускую культуру ў часы СССР…

Тэатральная прэмія патрэбна для таго, каб прапагандаваць тэатральнае мастацтва. Фота лаўрэатаў нацыянальнай прэміі павінны вісець на бігбордах. Вельмі шмат у нас робіцца проста для галачкі. Атрымліваецца, што Нацыянальная прэмія — гэта толькі клічнік і кропка. На жаль.

Маша Калеснікава, Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея прызнаў, што ў Беларусі амаль няма шанцаў прыняць чэмпіянат свету ў 2021 годзе. Для пачатку Рэнэ Фазэль у інтэрв'ю Sportchau растлумачыў сутнасць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM