• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.11.2020 | Грамадства

Беларусы стварылі інтэрактыўную карту судоў, дзе бачная статыстыка штрафаў і сутак арышту

Беларусы стварылі інтэрактыўную карту судоў з імёнамі і «заслугамі» суддзяў, на якой бачная статыстыка штрафаў і сутак арышту, выдадзеных кожным асобным суддзёй.


grazhdanskiy_kontrol_sudebnoy_sistemy.png

Праект запусціла каманда ZUBR пры экспертнай падтрымцы праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Ён атрымаў назву «Грамадзянскі кантроль судовай сістэмы», перадае TUT.BY.

На сайце праекта можна ўбачыць спіс судоў па раёнах і рэгіёнах, спіс суддзяў, якія адносяцца да гэтых судоў, а таксама агульную колькасць штрафаў і сутак, выдадзеных у гэтым судзе. Таксама можна паглядзець інфармацыю пра кожнага асобнага суддзю, уключаючы тэрміны іх прызначэння, дадзеныя аб вынесеных рашэннях.

Паводле звестак ZUBR (сабраных на падставе запісаў праваабарончага цэнтра «Вясна»), агульная колькасць «сутак», прызначаных судамі ў 2020 годзе, складае 28527, а сума штрафаў перавысіла мільён беларускіх рублёў.

Таксама на галоўнай старонцы бачная статыстыка самых «адзначаных» суддзяў. Напрыклад, па дадзеных платформы, суддзя Максім Трусевіч выдаў штрафаў на 40725 рублёў і 1377 сутак адміністрацыйнага арышту.

Інфармацыю для сайта аўтары праекта бралі ў адкрытых крыніцах і заклікаюць карыстальнікаў ўнесці свой унёсак у праект, падзяліўшыся дадзенымі аб суддзях і судах. Таксама карыстальнікі магу дадаць дадзеныя аб сваіх рашэннях, калі іх няма на сайце — гэта можна зрабіць і ананімна.

Праект будзе развівацца і дапаўняцца новым функцыяналам, такім як рэйтынг судоў і суддзяў, база ведаў аб тым, як далучыцца да назірання за судовымі працэсамі. Зараз у базе сабрана больш за 1400 суддзяў, усе суды (больш за 100) і інфармацыя пра больш чым 6000 судовых рашэнняў па адміністрацыйных справах па матэрыялах пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Як заяўляе Яна Ганчарова, праваабаронца з Human Constanta, гэты праект можа стаць першым крокам да больш адкрытых судоў і ўключэння грамадзян у кантроль: «У Беларусі судовая сістэма абсалютна закрытая. У нас не публікуюцца судовыя рашэнні, некаторыя суды праходзяць у закрытым рэжыме без якіх-небудзь на тое падстаў, нават трапіць у суд — часам не самы просты квэст. Толькі пасля жнівеньскіх падзей грамадства ў большасці сваёй пачало разумець, наколькі гэтая сістэма нефункцыянальная і працуе супраць грамадзян, а не на іх абарону. Наша прамежкавая мэта — падсвятліць гэтую праблему больш кропкава, паказаць тых, хто прымае загадзя несправядлівыя рашэнні, і ацаніць маштабы. Таксама мы б хацелі прыцягнуць да тэмы назірання за судамі больш людзей, растлумачыць ім, што такое грамадзянскі кантроль і чаму важна хадзіць у суды і назіраць за працэсамі. Гэта таксама будзе рэалізавана на гэтай платформе».

Па словах Паўла Патапава, кіраўніка праекта, ідэя праекта ўзнікла яшчэ ў жніўні, бо «пасля завяршэння прэзідэнцкай кампаніі прыйшло разуменне, што іншая дзейнасць беларускай дзяржавы таксама закрытая і непразрыстая і можна пашырыць поле нашай актыўнасці, не абмяжоўваючыся толькі выбарамі».

«Дадзеныя збіраліся камандай "Зубра". Усю інфармацыю бралі з адкрытых крыніц: сайты выканкамаў, сайты судоў, сайт Вярхоўнага суда. Таксама нам дапамагалі валанцёры з Human Constanta. Яны прайшліся па ўсіх указах прэзідэнта за папярэднія гады, і з гэтага мы склалі найбольш поўную і дакладную базу», — дадаў ён.

Новы Час

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM