
61-гадовы Нагашыбай Жусуп, які жыў з сям'ёй у Казахстане, пасля прагляду серыяла "Чарнобыль" узгадаў, як улада забылася пра гераічныя подзвігі ліквідатараў ЧАЕС — паведамляе Лента.ру. Мужчына дзесяць гадоў стаяў у чарзе на кватэру, жывучы ўвесь гэты час у інтэрнаце з жонкай і пяццю дзецьмі. Пазней яго выкраслілі са спісу і пенсіянер запаў у адчай. Па словах сяброў, ён адчуваў сябе "падманутым".
У чэрвені гэтага года ён скочыў з даху пяціпавярховага будынка.