• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.04.2017 | Замежжа Літаратура

Супрацьстаяць сістэме: беларуская кніга на VI Міжнародным кніжным кірмашы ў Беластоку

Вялікія выходныя ў Беларусі многія праводзілі ў адпачынках і паездках. Не сталі тут выключэннем і беларускія культурныя дзеячы – іх паклікаў да сябе шосты Міжнародны кніжны кірмаш у Беластоку. Нагодай стала прэм’ерная прэзентацыя дзвюх кніг прозы, выдадзеных на польскай мове: “Спачатку была цемра” Барыса Пятровіча і “Каменданцкі час для ластавак” Алены Брава. У той жа час дэлегацыя, акрамя згаданых аўтараў, якія ехалі замацоўваць польска-беларускія сувязі, мела на мэце і кантакты з беларускай меншасцю на Падляшшы: напярэдадні Сёмага з’езду беларусаў свету ў Беласток завітала кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская.

Барыс Пятровіч і Анджэй Каліноўскі, дырэктар фундацыі "Суседзі"

Барыс Пятровіч і Анджэй Каліноўскі, дырэктар фундацыі “Суседзі”

Выдавецтва фундацыі “Суседзі”, якое выпусціла ў свет кнігі Алены Брава і Барыса Пятровіча, адначасова з’яўляецца і галоўным арганізатарам кніжнага кірмашу ў Беластоку, а таму свежыя кнігі беларускіх аўтараў сустракалі наведнікаў кірмаша адразу пры ўваходзе ў залу мадэрновага будынка Тэатра оперы і філармоніі. Калі параўноўваць з традыцыйным Мінскім кніжным кірмашом, то “Суседзі” нагадваюць мінскае выдавецтва “Макбел”, якое заўжды было і ёсць асноўным кіраўніком гэтага кніжнага фестывалю.

Беларускія выдаўцы на кніжным кірмашы

Беларускія выдаўцы на кніжным кірмашы

Выдавец Андрэй Янушкевіч і кіраўнік МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская

Выдавец Андрэй Янушкевіч і кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская

Сёлета збор аматараў кнігі ў Беластоку аб’яднаў 70 адмысловых стэндаў, на якіх размясціліся каля 90 выдавецтваў самага рознага кшталту. Той, хто прыходзіў на кірмаш, мог выбраць сабе кніжку па філасофіі, мастацтве, гісторыі і іншых навуковых галінах. Побач суседнічалі выдавецтвы афіцыйных акадэмічных інстытуцый і прыватныя невялікія выдавецтвы культьтуралагічнай літаратуры. Як на старонні погляд, акцэнт арганізатары кірмашу зрабілі на кнігах папулярнага нон-фікшн і дзіцячай літаратуры – менавіта ім былі аддадзеныя найбольшыя плошчы двухпавярховага абсягу опернага тэатра. Відавочна, гэта з’яўляецца адлюстраваннем таго попыту, які існуе ў Беластоку і Польшчы наагул – што найлепш прадаецца, тое і заваёўвае сабе прастору. Што да дзіцячай літаратуры, то, акрамя ўласна кніжачак, дзеткі разам з бацькамі мелі мажлівасць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе паперы, папрацаваць з копіяй старадаўняга друкарскага варштата, зрабіць адмысловыя закладкі альбо і проста ўсмак памаляваць на белых аркушах паперы. Дарослыя, у тым ліку і аматары нон-фікшн, валам хадзілі на прэзентацыі і аўтограф-сесіі з аўтарамі. Да беластоцкіх чытачоў прыехалі сёлета найвядомейшыя польскія аўтары, такія як рэпарцёр і выкладчык школы рэпартажу Марыюш Шчыгел, папулярная аўтарка дэтэктываў Катажына Бонда, філосаф, выдавец і культуролаг Кшыштаф Чыжэўскі і шмат хто яшчэ.

Не першы год удзельнічаюць у беластоцкім кірмашы і беларускія незалежныя выдавецтвы. Сёлета іх прадстаўлялі “Кнігазбор”, “Галіяфы”, выдавец Андрэй Янушкевіч і выдавецтва “АРХЭ”. Не выходзячы з трэндаў кірмаша, на беларускім стэндзе таксама высоўваліся наперад гістарычныя кнігі і дзіцячая літаратура. Балазе, беларускім выдавецтвам было, чым зацікавіць падляшукоў – зусім нядаўна выйшлі ж у перакладзе знакамітыя Пэтсан і Фіндус (“Кнігазбор”), а таксама Льюіс Кэрал з яго несмяротнай Алісай (“Галіяфы”). Як адзначыў кіраўнік “Кнігазбора” Генадзь Вінярскі, на мастацкую літаратуру з Беларусі попыт мог бы быць лепшым – але перашкаджае кірылічны шрыфт, ад якога на Падляшшы паспелі добра-такі адвыкнуць. Затое многія наведнікі цікавіліся зусім свежым выданнем беластоцкіх беларусаў – грунтоўнай “Гісторыяй беларусаў Падляшша” на польскай мове. Таўшчэзны і шыкоўна выдадзены – з сотнямі фатаздымкаў – фаліянт цяпер можа служыць добрым апірышчам для ўсіх, хто цікавіцца беларускім пытаннем у Польшчы. Ад самых старажытных часоў да найноўшай гісторыі: калектыў аўтараў “Гісторыі…” здолеў закрануць многія прынцыповыя пытанні і не абышоў увагай балявыя кропкі міжнацыянальнай гісторыі беларуска-польскага пагранічча.

На польскай мове прыйшлі да чытача і беларускія мастацкія кнігі, абраныя беластоцкімі выдаўцамі. У гэтым выбары можна знайсці пэўную логіку, бо “Спачатку была цемра” (пераклад Ежы Плутовіча) і “Каменданцкі час для ластавак” (пераклад Міры Лукшы) сапраўды з’яўляюцца варыянтамі літаратуры на экспарт у Польшчу, бо распавядаюць пра нашу агульную з палякамі гістарычную траўму камуністычнай ідэалогіі, і ў той жа час – з зусім розных ракурсаў. Так, “Спачатку была цемра” вядзе гутарку пра злом беларускай гісторыі ў другой палове 1980-х – першай палове 1990-х, калі выбухае нацыянальны рух, абвяшчаецца незалежнасць, а пасля вяртаецца “рэакцыя”. У храналагічным плане аповесць Алены Брава спадарожнічае твору Барыса Пятровіча. Мяняецца толькі другая частка ў слове “хранатоп”: кніга Брава пра фідэлеўскі варыянт сацыялізму, тут гаворка пра тое, што і сам сацыялізм можа быць вельмі розным, ёсць цэлы шэраг градацый і амплітудаў, у якім нават “калыска рэвалюцый” можа быць выкінута разам з дзіцём і вадой. Так ці інакш, абедзьве кнігі – пра сістэму, у якой нараджаецца чалавек, але якая сам факт існавання гэтага чалавека фактычна не ўлічвае. Акрамя таго, што стараецца падпарадкаваць яго сваім правілам і выкарыстаць дзеля сваіх мэтаў.

Невыпадкова, што ў часе Беластоцкага кніжнага кірмашу абаіх беларускіх аўтараў аб’ядналі ў адну сустрэчу-прэзентацыю, якую прамадэраваў беларускі журналіст і даўні культурны дзеяч Падляшша Мікола Ваўранюк.

Барыс Пятровіч, Алена Брава, Мікола Ваўранюк

Барыс Пятровіч, Алена Брава, Мікола Ваўранюк

Алена Брава: “Мая кніга грунтуецца на дзённіках, якія я вяла, прыехаўшы на Кубу разам з мужам і дачкой. Усе нашыя добрыя мужы, якія так дапамагалі нам у Беларусі, дома станавіліся закладнікамі сваіх звычаяў. Для мужчын у крамах існавала асобная чарга на пакупкі, якая заўсёды пуставала, бо мужчыны заходзілі вельмі рэдка каб купіць цыгарэты і ром. Жаночая ж чарга была запоўненая, але да мужчынскага прадаўца нельга было нават падыходзіць. Займацца хатнімі справамі мужчыну было фактычна забаронена, бо гэта лічылася ганьбай – рабіць жаночыя справы. Я сутыкнулася з жахлівай галечай, у параўнанні з якой бедната савецкага чалавека блякла. У той жа час я знаходзілася пад падозраннем, бо СССР пасля пачатку перабудовы ўспрымаўся Фідэлем Кастра як краіна-здрадніца. Я хацела паказаць Кубу вачыма жанчын Варшаўскай дамовы, якія прыехалі, маючы карцінку рамантызаванай кубінскай рэвалюцыі, і апынуліся ў стане шоку. Мае погляды феміністычныя, і я хацела паказаць, як асоба супрацьстаіць сістэме, уладзе. Пра гэта і іншая аповесць “Імя ценю – святло”, якая некалі была змешчана ў маёй першай кнізе”.

Барыс Пятровіч: “Мы можам параўнаць кубінскі дурдом і рэальны дурдом, у той жа час відавочныя і аналогіі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі. Цяпер тэксты пра дзевяностыя гэта таксама гістарычная літаратура, кніга нон-фікшн. Чэргі, карткі – многае з гэтага забылася, а моладзь і зусім не ведае нічога пра той час. У інтэрнаце-вар’яцкім доме, які апісаны ў кнізе і які рэальна існаваў непадалёк ад маёй роднай вёскі, было яшчэ горш. Людзі сапраўды галадалі, не мелі адзення і былі фактычна адкінутыя на волю лёсу, забытыя, імі ніхто не цікавіўся. Зрэшты, сам час не быў галоўным героем маёй кнігі. Мне быў больш цікавы чалавек, які вяртаецца з цемры, мне было важна адчуць і перадаць ягоны стан выхаду з бяспамяцтва, як ён вучыцца па новай хадзіць, гаварыць, пазнаваць рэчы. Канечне, у тым, што паказана гістарычным фонам, ёсць аўтабіяграфічная падсветка. Можна пазнаць беларускі Гомель, нашае нефармальнае аб’яднанне “Талака”, пэўных асобаў, з якімі я быў знаёмы асабіста. Кніга пра дзевяностыя, але што ў нашым інтэрнаце за гэты час змянілася? Нават галоўнага ўрача не памянялі.

Пасля сустрэчы аўтары мелі магчымасць адказаць на пытанні падляшукоў і правесці аўтограф-сесію на стэндзе фундацыі “Суседзі”. Як паведамлялася раней, кнігі Алены Брава і Барыса Пятровіча будуць мець сталую прамоцыю цягам года, з улікам новых сустрэчаў падчас кніжных кірмашоў Польшчы, а таксама рассылкі на рэцэнзаванне ў дзясяткі галіновых літаратурных выданняў. Калі глядзець, што беларускія аўтары рэгулярна з’яўляюцца ў лонг і шорт-лістах прэміі “Ангелус” (“Адам Клокоцкі і яго цені” Ігара Бабкова і “Рыбін горад” Наталкі Бабінай у ранейшыя гады і “Аўтамат з газіроўкай і без” Уладзіміра Някляева летась), то і новыя, вельмі нячастыя, на жаль, пераклады беларускіх кніг маюць усе шанцы быць заўважанымі польскім чытачом і польскім кніжным рынкам. Будзем спадзявацца, што выдавецтва “Суседзі” адчыніць дарогу беларускай літаратуры на еўрапейскі рынак. Прынамсі, ейная доўгая там адсутнасць павінна нарэшце перарвацца. Кнігі Барыса Пятровіча і Алены Брава, якія паказваюць беларускі досвед у розных ракурсах, – неблагі пачатак для таго, каб паспрабаваць разбурыць гэты мур.

Ціхан Чарнякевіч, тэкст і фота, для lit-bel.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM