• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.10.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Сустракаем восень з “Будзьма беларусамі!” і “Саюзам беларускіх пісьменнікаў”

Праляцела хутка лета… І першы месяц восені мінуў ужо. Творцы, сябры грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” былі рады дарыць свае ўсмешкі і талент.

Так, 20 верасня ў Белаазёрску прайшла паэтычная сустрэча, якая была прысвечана 75-годдзю вядомай паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш. Свята сабрала вялікую колькасць сяброў і прыхільнікаў яе творчасці з усіх канцоў краіны. Сярод гасцей было шмат вядомых паэтаў, якія добра ведалі Ніну Язэпаўну, і іх з радасцю прыймалі ў школах Белаазерску. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Галіна Скарына запрасіла да сябе ў гімназію берасцейскіх паэтаў Міколу Пракаповіча, Валянціну Осіпаву, Міколу Аляхновіча, Раісу Баравікову, Зінаіду Дудзюк і мінскую паэтку Веру Буланда. Госці падзяліліся сваімі ўспамінамі, прачыталі ўласныя вершы. Валянціна Осіпава і Вера Буланда правялі інтэлектуальную віктарыну сярод вучняў. Гімназісты з вялікай увагай слухалі паэтаў і засталіся задаволенымі паэтычнай імпрэзай, доўга не адпускалі гасцей з аўтограф-сэсіі. А найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі на памяць аб сустрэчы памятныя паштоўкі, сувеніры і часопісы “Дзеяслоў”. Бонусам юбілейнай праграмы сталі беларускія народныя песні, у выкананні фальклорнага гурта “Пескаўскія весялухі”, якія так любіла Ніна Язэпаўна.

 

А 23 верасня ў кавярні “Грай”, што знаходзіцца ў Верхнім горадзе Мінска, адбылася паэтычная імпрэза. Перад дашкольнікамі, школьнікамі і іх бацькамі выступіў бард, паэт, перакладчык, навуковец Серж Мінскевіч. Ён прэзентаваў прысутным адмысловы паэтычны праект – кнігу “Дарога бяжыць бясконца”. У ёй сабраныя польскія вершы для дзяцей, вядомыя амаль кожнаму польскаму школьніку, перакладзеныя на мовы народаў, якія мяжуюць з Польшчаю – у дадзеным выпадку – гаворка ішла пра томік з перакладамі на беларускую мову. Серж таксама чытаў свае беларускамоўныя ўзнаўленні твораў Юльяна Тувіма, Яна Брэхвы, Дануты Вавілаў, Яаны Кульмовай, Уладзіслава Бранеўскага, Ванды Хатомскай і інш. У вершах для дзяцей часта героямі выступаюць звяры – з гэтай нагоды была праведзена паэтычная віктарына з загадкамі-блытанкамі пра жывёл. Таксама гучалі бардаўскія песні. Напрыканцы імпрэзы госць падарыў прысутным паштоўкі з серыі “Не маўчы па-беларуску”. Усе былі задаволеныя і ўзрадаваныя незвычайным адпачынкам.

 

 

26 верасня паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава выступілі ў Баранавічах – у СШ №19 і ў бібліятэцы імя Валянціна Таўлая. Баранавіцкія старшакласнікі мелі магчымасць не толькі паслухаць вершы і песні, паўдзельнічаць у бліц-конкурсе на лепшае веданне айчыннай гісторыі, але і патанчыць кракавяк і лявоніху. Беларускія народныя танцы сталіся для іх сапраўдным, ніколі не бачаным дзівам – вучні здымалі сваіх больш спрытных равеснікаў на мабільныя, узрушана абмяркоўвалі відовішча. У бібліятэку паслухаць сталічных гасцей сабраліся настаўнікі і вучні з бліжэйшых школ, а таксама баранавіцкая інтэлігенцыя ды ўдзельнікі мясцовага літаб’яднання “Святліца”. Як зазначыла дырэктар бібліятэкі, Таццяна Аляксандраўна Рудкоўская, выступы гасцей нікога не пакінулі абыякавым. А на памяць пра сустрэчу ў бібліятэчнай фанатэцы застаўся ўнікальны аўдыёдыск “Галасы паэтаў” (60 унікальных запісаў аўтарскага чытання вершаў Я. Купалдам, Я. Коласам, У. Караткевічам, Л. Геніюш, М. Танкам, П. Панчанкам, Р. Барадуліным і інш). Найбольш актыўныя слухачы атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

 

 

 

 

 

 

 

“Адчуваю сябе часткай беларускай культуры…” – пад такім дэвізам прайшла творчая сустрэча 27 верасня ў дзіцячай бібліятэцы імя Васіля Віткі для дзевяцікласнікаў адной са сталічных школ.

Ганаровым госцем стаў Васіль Дранько-Майсюк (творчы псеўданім Васіль ДЭ ЭМ), годны прадаўжальнік вядомага літаратурнага прозвішча, мастак, рэжысёр і пісьменнік. Ен ставіў спектаклі, выконваў ролі на сцэне, выкладаў акцёрскае майстэрства. Напісаў п’есу “Пясняр”, якая і сення з поспехам ставіцца на сцэне драматычнага тэатра імя. Спадар Васіль мала казаў пра свае заслугі, больш ён намагаўся разварушыць старшакласнікаў, прымусіць іх думаць на “мове свайго сэрца”. Госць распавёў пра тое, якія моманты падштурхнулі яго самога заняцца вывучэннем творчасці Я. Коласа, У. Караткевіча, Я. Маўра, І. Шамякіна і іншых мэтраў беларускай літаратуры. Перш за ўсё, гэта былі незвычайныя і інтрыгуючыя факты з біяграфій гэтых пісьменнікаў. Васіль прапанаваў школьнікам такую гульню: прыдумаць максімальную колькасць эпітэтаў да слова “настрой” (баявы, рамантычны, сумны, вясёлы, гуллівы і г. д.). У жывой форме правёўшы ўрок роднай мовы, аўтар задаваў чытачам пытанні, распавядаў пра сваю працу ў тэатры, паказаў невялікую сцэнку са свайго спектакля. Вучні выйшлі з аўдыторыі натхнённыя і акрыленыя. І хочацца верыць, што абуджанае творцай роднае слова ўжо не згасне ў юных сэрцах.

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: stasyaky88@gmail.com – будзем рады новым сябрам!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM