• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.04.2016 | Адукацыя

Сустрэча бацькоў дзетак, якія навучаюцца на беларускай мове

29 сакавіка ў Менску а дбылася сустрэча бацькоў дзетак, каторыя навучаюцца на беларускай мове. Атрымаўся своеасаблівы бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі з Менску, Берасця, Гародні, Віцебску, Баранавіч, Жодзіна, Маладзечна. Ва ўсіх гэтых гарадах, а таксама ў Магілеве існуюць беларускамоўныя класы.
Уладзімір Вялічкін, бацька аднаго з вучняў беларускай клясы ў Берасці, які арганізаваў сустрэчу, кажа: “Мы хацелі пазнаёміцца, падзяліцца досьведам, вызначыцца з магчымымі накірункамі супрацоўніцтва на будучыню”.
Не абышлося без дыскусій, але атмасфера была цеплай. Вельмі патрэбна было бацькам пазнаеміцца і падзяліцца сваімі гісторыямі.
Таццяна з Баранавіч расказвае: “З пачатковай школай у нас праблем не было. Мы мелі знаемую сям’ю-аднадумцу і разам паступалі ў першы клас. Школу выбралі мы самі, якая нас задавальняла, прапіска ў наш час для гэтай справы не патрэбна. У нас была цудоўная настаўніца. Мы былі ў яе першым такім класам. Але атрымлівалася ўсе добра – вучыліся разам. А потым мы вырашылі паступіць ў гімназію. Тут было складаней, хоць дырэктар адразу прыняў наш бок, не хапала сродкаў. Прыйшлося звяртацца ў Міністэрства адукацыі (туды было цяжка патрапіць), але нам параілі заказваць падручнікі на беларускай мове, але гэта справа школы… Такім чынам усе скончылася паспяхова”.
А. Лапіцкі, Жодзіна: “Перад тым як адчыніць беларускамоўны клас у нас быў праведены сацыялагічны апрос, на каторым было выяўлена, што большасць бацькоў за навучанне на роднай мове, але пры ўмове, што мова гэтая будзе для дзяржавы прыярытэтнай і стабільнай. Яшчэ адну апытанку мы раздалі бацькам, каторыя прыйшлі з дзецьмі ў першы клас. Без усялякіх ваганняў 10 адсоткаў аддалі б дзяцей на беларускамоўнае навучанне. Гэта таксама добры вынік. Таму што аўдыторыя не была падрыхтавана, усе ж думалі пра школу і пра ўсе-ўсе загадзя, таму цяжка хутка перастроіцца.
У чым жа праблема? Чаму так мала дзяцей вучыцца на беларускай мове? Лічу, што вынікі апытанак кажуць, што трэба да навучання рыхтавацца загадзя: выбіраць мову, шукаць аднадумцаў і смела ісці наперад.”
Гародня з’явіўся рэкарцменам. Там навучаюцца на беларускай мове ажно 35 чалавек. У тым ліку дзьве гімназіі маюць беларускамоўныя класы. “Такія вынікі не прыйшліся без перашкод і намаганняў, але гэта таго каштуе”, – перакананыя бацькі А.Астроўскі і І.Кузьмініч.
Маргарыта і Уладзімер Вялічкіны расказалі, што ў Берасці навучаюцца на беларускай мовечацьвера дзяцей. Нядаўна ездзілі ў Польшчу, пазнаеміліся з польскімі дзецьмі. Часта арганізуюцца сустрэчы дзяцей з пісьменнікамі, культурнымі дзеячамі. Ды і паколькі клас такі не вялікі, на кожным занятку ў настаўніка есць магчымасць апрасіць ўсіх. Таму і веды, і адзнакі ў дзяцей на высокім ўзроўні.
Напрыканцы сустрэчы, яе ўдзельнікі падумалі, што рабіць, каб не згубілася традыцыя беларускамоўнага навучання.
Прапановы, якія прагучалі з вуснаў бацькоў.
Па-першае, неабходна згуртоўвацца , знаеміцца і паміж сабой абмяркоўваць існуючыя праблемы і дзяліцца вопытам. Трэба, каб людзі, каторыя напрыклад ў гэтым годзе “ідуць” у школу не былі “першапачаткоўцамі”. Таму што есць ўжо база(куды і да каго звяртацца, як сябе паводзіць), каторую трэба перанімаць. Для гэтага было вырашана стварыць групы ў сацыяльных сетках. Таксама бацькі з розных гарадоў абмяняліся кантактамі.
Але знаемства паміж сабой неабходна не толькі дарослым, але і самім дзецям. Таму агульныя летнікі, навагоднія елкі і іншыя сумесныя святы цудоўна ўпішуцца ў праграму на будучыню.
Узгадаўшы першы крок паступлення ў школу, бацькі прыпомнілі, што з самага пачатку нешта пайшло не так: у дзяржаве з двума дзяржаўнымі мовамі прапаноўваецца заява на паступленне(ці ўзор заявы) толькі на адной, на рускай мове. Гэта пазбаўляе быцькоў права выбару. Дарэчы, так справа абстаіць не толькі са школьнымі заявамі.Таму ў бацькоў, каторыя аддаюць дзяцей у першы клас і пытання не ўзнікае, ці можа быць інакш, ці можна вучыцца на роднй мове. Прапанова у тым, каб зрабіць заявы на двух мовах, і прапанаваць бацькам на выбар беларускі ці рускі клас. Такім чынам рэальнае права атрымання адукацыі на беларускай мове будзе забяспечанае, тады не будзе нічога дзіўнага, калі выбіраеш ці адну, ці другую мову.
Каб перакласці дакументы неабходны дазвол адпаведных кіраўнікоў. Неперастанна “хадзіць” па чыноўніках – яшчэ адна задача на сення.
А каб не паўставала ў маладасведчаных людзей пытання: што далей будзе з дзецьмі? – у дзяржаве неабходна ствараць беларускамоўныя універсітэты. І справа не ў тым, куды поўдзе ваш сын ці дачка пасля школы: дзеці беларускамоўных класаў цудоўна арыентуюцца ў рускамоўным асяроддзі. Але трэба каб выконвалася Канстытуцыя, Закон “Аб мовах”, каб у краіне беларуская мова “квітнела” адпаведна лёзунгу “Квітней Беларусь”, каб быў працяг, каб была традыцыя. У Беларусі беларускамоўныя універсітэты павінны быць. І, мабыць, самае галоўнае, каб былі ўніверсітэты, былі класы ў школах, павінны быць зацікаўленыя дзеці і бацькі.
Тых, хто жадаў бы навучацца ў беларускамоўным класе можна з упэненасцю сказаць, хапае. Але мала хто ведае, што трэба для гэтага рабіць, як сябе паводзіцьі г.д. А таму роля СМІ тут вельмі вялікая. Адразу ўзгадваецца гісторыя, прывезенная з Берасця. Усяго адзін раз па тэлебачанню пусцілі адзіны радочак аб наборы ў беларускамоўны клас, у гэты самы клас даучыўся адзін хлопчык. Мама якога нават не збіралася на той год весці сына ў школу. Але за кароткі тэрмін сабрала неабходныя дакументы, і зараз імя хлопчыка ўжо ў пятым класе.
“Навошта нам навучэнне на беларускай мове… Веданне мовы і ўжыванне яе ў паўсядзенным жыцці – першая і галоўная прыступка на шляху да нацыянальнай самасвядомасці. Мы хочам каб нашыя дзеці ведалі сваю гісторыю, культуру, таму што толькі так яны будуць жыць у згоде з сабой”, – кажуць бацькі.
Берасцейская вясна
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM