• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.02.2017 | Літаратура

Суверэнная гульня з рэгістрамі: швейцарская пісьменніца пра апошні зборнік Разанава

Не адным Марціновічам жывіцца заходняе ўяўленне пра беларускамоўную літаратуру. «Neue Züricher Zeitung» («Новая Цюрыхская газета») прэзентавала чытачам Алеся Разанава. Літаратуразнаўца і пісьменніца Ільма Ракуза высока ацаніла адну з апошніх кніг паэта.

Картинки по запросу Алесь Разанаў

Творчасць Разанава асабліва цікавая ў нямецкамоўнай прасторы таму, што ён піша ў тым ліку і па-нямецку. Менавіта апошняму зборніку яго нямецкамоўных твораў — «Von nah und fern» (кніга выйшла ў Мінску ў 2016-м) — прысвечаны невялікі станоўчы водгук Ракузы.

«Хто ведае Алеся Разанава? Найбольш значны беларускамоўны паэт сучаснасці замкнёна жыве ў Мінску, не робіць шуму са сваёй асобы, і настойліва піша свае творы, якія між тым налічваюць ужо агулам тузін тамоў. Ягоная апошняя паэтычная праца становіць дыялог з творамі першадрукара Францыска Скарыны, які пяцьсот гадоў таму пераклаў Псалтыр на старабеларускую мову», — пачынае Ільма Ракуза свой артыкул.

Пасля гэтай агульнай прэзентацыі яна знаёміць чытача бліжэй з біяграфіяй Разанава, адбіраючы з яе найбольш істотныя моманты. Такімі становяцца ягоная вясковая сацыялізацыя (яна мае значэнне, бо адбылася ў «мове беларускай вёскі»), канфлікт з савецкай уладай у перыяд пасля Пражскай вясны (пратэст супраць русіфікацыі і выключэнне з БДУ). Яна звяртае ўвагу на жанравую разнастайнасць твораў беларускага паэта («паэты, алегарычныя празаічныя мініяцюры, афарыстычныя рэфлексіі і кароткія вершы накшталт хайку»).

Немінуча з’яўляецца ў біяграфіі паэта і беларускі прэзідэнт: «Дарма што ён унікае палітычных зместаў, некаторыя алегарычныя тэксты з крытычным у дачыненні да рэжыму адценнем прынеслі паэту забарону друкавацца на некалькі гадоў». Завяршаецца гэта ўсё эміграцыяй: з 1999-га Разанаў перыядычна запрашаўся ў Германію, Аўстрыю і Швейцарыю, дзе выходзілі ягоныя пераклады, а з нейкага часу і ўласныя творы, напісаныя па-нямецку.

Нямецкая паэзія ў выкананні Разанава ўяўляецца пазітыўным вынікам неспрыяльных жыццёвых і палітычных акалічнасцяў. Ракуза надзвычай высока ацэньвае ягоныя паэтычныя спробы ў нямецкай мове, называючы іх «суверэннай гульнёй з рэгістрамі». Звыш за тое: «гэта наогул удаецца з цяжкасцю, разглядаць яго як ня-носьбіта мовы». Але найперш цікава, адзначае рэцэнзентка, што нават у замежнай мове Разанаў застаецца верным сабе.

Творчасць Разанава характарызуецца, на думку Ракузы, лаканічнасцю, сумешчанай з глыбокім сэнсам і гумарам. Асаблівую ролю пры гэтым выконвае ягоная схільнасць да «гукавога боку мовы». Гульня з сугуччамі і каранямі слоў, рыфмамі і намёкамі, аднак, не становіцца самамэтай — праз іх паэт імкнецца выявіць «сутнасць» прадмета гаворкі.

«Работа паэтычнага ўшчыльнення» мае на мэце, падсумоўвае аглядальніца, «выявіць істотнае, але без дыдактычнага ўказання». Гэта дасягаецца ў тым ліку дзякуючы прыхільнасць паэта да парадаксальных паваротаў і нечаканых эфектаў слоўнай гульні.

Ales Rasanau: Von nah und fern. Neue Wortdichte. Verlag Logvinau, Minsk 2016. 143 S.

* * *

Ільма Ракуза — доктар філасофіі. Нарадзілася ў 1946-м у Славаччыне ў славацка-венгерскай сям’і. Вывучала славістыку ў Цюрыху, Парыжу і Ленінградзе. Доўгі час працавала ва ўніверсітэце Цюрыха, цяпер — свабодная аўтарка. Піша для «Die Zeit» і «Neue Züricher Zeitung».

Антон Лявіцкі, Наша Ніва

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM