• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.10.2020 | Тэатр

Як дворыкі «акультурваюць» людзей: Свабодны тэатр сарваў авацыі жыхароў раёна. Фота

Відаць, цяпер самая ўдзячная аўдыторыя Свабоднага тэатра — гэта дзеці. Сёння яны рагаталі гучней за ўсіх, калі ў шахматным дворыку на вуліцы Асіпенкі адбыўся чарговы паказ падладжанага пад вуліцу камедыйнага спектакля паводле Хармса. У двары, абраным для імпрэз у тым ліку з-за таго, што да яго складана пад’ехаць на бусах і аўтазаках, чарговы раз сабраліся дзясяткі людзей — глядзець пастаноўку, піць гарбату з бел-чырвона-белым тортам і камунікаваць адно з адным.


1.jpg

Для відовішча, аказалася, шмат не трэба — тры крэслы ды пара рэчаў рэквізіту. Роўна а сёмай гледачы цалкам абступілі імправізаваную сцэну, і акцёры Свабоднага з важкай доляй імправізацыі разыгралі для іх некалькі камедыйных сцэн. Куды трапілі следчы, чалавек у балаклаве, ціхар з відэакамерай ды Таракан Тараканыч з аўтаматам у руцэ. Усё па каноне «раніцай у газеце — вечарам у куплеце»: тут іранічна высмеялі інтэлект прадстаўнікоў сілавых структур і расказалі пра Ягора Ягорыча, якога звезла хуткая, бо ў яго нешта з галавой. А белая прасціна з крывавай плямай сыграла як бел-чырвона-белы сімвал, які проста павінен быць.

2.jpg

Гэта ўжо другая сустрэча ў шахматным дворыку: тыдзень таму тут выступілі спявачка Lear і беларуская Верка Сярдзючка, пра якую госці пыталіся, сапраўдная яна ці не. Арганізатараў імпрэз у шахматным дворыку некалькі дзясяткаў. Яны пазнаёміліся ў Telegram-чаце раёна: «Напачатку мы пабойваліся адно аднаго: раптам нехта правакатар ці схаваны "ябацька", ты яму раскрыешся, а ён табе нож у спіну, — смяецца адна з арганізатарак. — Урэшце мы зразумелі, што знаходзімся на адной хвалі, і сталі абмяркоўваць, што можам зрабіць сумеснымі намаганнямі».

3.jpg

Суразмоўца кажа, што арганізаваць першае мерапрыемства было складана: артысты папросту адмаўляліся — баяліся і часта адгаворваліся тым, што не могуць. Тым не менш сустрэча з Lear і Сярдзючкай атрымалася «настолькі крутой», што каманда вырашыла рабіць другую імпрэзу.

4.jpg

Запрасіць Свабодны тэатр ужо было няцяжка, больш за тое — акцёры кажуць, што будуць іграць у дварах, пакуль дазваляе надвор’е і пакуль людзі збіраюцца. Сёння пасля пастаноўкі іх задарылі кветкамі, як пасля поўнамаштабнага выступу на сапраўднай сцэне, хоць сцэна тут, канешне, была незвычайнай: спектакль іграўся на траве, пад расцягнутымі паміж дрэвамі ліхтарыкамі і з дзецьмі, што раз-пораз на яе забягалі. «Калі мы паказваем гэты спектакль у сябе ў тэатры, ён напалову складаецца з імправізацыі, а ў дваровым фармаце можна абсалютна адпусціць сябе і напоўніцу праявіць фантазію з улікам умоў, у якіх мы жывём», — кажа адзін з выканаўцаў. «Як вас можна падтрымаць?» — хутка падыходзяць да акцёраў гледачы.

5.jpg

«Гэта акультурвае: мы даўно збіраліся ў тэатр, але нешта ўсё было не да гэтага, а тут тэатр побач, гэта неверагодна», — дзеліцца жыхарка дома непадалёк. Яна прыйшла сюды не адна і нават не сям’ёй, а домам — суседзі раззнаёміліся ў апошні час і сталі кампаніяй сяброў, якія дзеляцца яблыкамі і пірагамі з гэтых яблыкаў. «Мне падабаецца згуртаванасць і святочная атмасфера, — кажа яе суседка. — Сапраўды ўражвае, як людзі ўсё гэта арганізавалі, прадугледзелі асобную пляцоўку для дзяцей — дзеці ўвогуле шчаслівыя, мой сын не мог дачакацца, калі я прыйду з працы і мы пойдзем на спектакль».

6.jpg

На пастаноўку прыйшлі як жыхары раёна, так і госці з дворыка Плошчы перамен, якія прыхапілі з сабой падарункі і адмысловы торт. «Гэта падтрымлівае ў такія цяжкія часы: кожны вечар дае зарад пазітыўных эмоцый, — расказвае госця. — Шкада, што мы не рабілі такіх сустрэч раней. Магчыма, калі б мы не сядзелі па кватэрах, не дапусцілі б да такой агіднасці сваю краіну. Цяпер людзі розных узростаў, прафесій і інтарэсаў — усе аб’яднаныя, і калі некаму патрэбна дапамога, мы ведаем, што заўсёды можам аб ёй дамовіцца. Я бачыла, як на адной з дваровых імпрэз дзядуля назіраў за дзецьмі, што танцавалі пад музыку, — у яго на вачах выступілі слёзы і ён сказаў: «Гляджу на іх і зайздрошчу: яны вырастуць свабоднымі».

7.jpg

Госці шахматнага дворыка павячэралі — стол быў поўны смакотаў, якія прынеслі мясцовыя жыхары, — пагутарылі з артыстамі, праскандавалі «Жыве Беларусь», і большасць з іх накіравалася на наступнае дваровае мерапрыемства. Гэтым разам на Плошчы перамен.

8.jpg9.jpg10.jpg11.jpg12.jpg

Фота Надзеі Бужан

Ірэна Кацяловіч, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM