• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.06.2018 | Літаратура

Святлана Алексіевіч на прэзентацыі зборніка сваіх кніжак па-беларуску: «Нас шмат, гэта дае надзею»

У лютым гэтага года на краўдфандынг-платформе Ulej стартавала кампанія па зборы грошай на выданне пяці кніжак нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч пад агульнай назвай «Галасы Утопіі». Без цэнзуры, у адной стылістыцы і па-беларуску.

Збор сродкаў на абноўленыя версіі кніжак «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд» быў завершаны ўжо ў красавіку. Кампанія пабіла ўсе ранейшыя рэкорды народнага фінансавання ў Беларусі: да яе далучыліся 660 чалавек, якія агулам ахвяравалі 231 942 рублі, што склала 580% ад неабходнай сумы (першапачаткова арганізатары разлічвалі на 40 тысяч рублёў).

Выдавецтва «Логвінаў», якое і запусціла працэс па падрыхтоўцы выдання беларускамоўнай серыі «Галасоў Утопіі» яшчэ ў 2015 годзе (як толькі стала вядома, што наша пісьменніца атрымала Нобелеўскую прэмію «за шматгалосную творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час»), абяцала, што кнігі будуць перададзеныя спонсарам у маі, але працэс крыху зацягнуўся. Кніжкі сталі даступныя замоўцам у сярэдзіне наступнага месяца, а 25 чэрвеня адбылася закрытая прэзентацыя зборніка ў прасторы OK16, куды запрасілі ўсіх датычных да гэтай падзеі.

Cтрыт-арт на Кастрычніцкай.

На прэзентацыю прыйшлі і даехалі людзі розных прафесій і ўзростаў. Інжынер Віталь, стоячы ў натоўпе з досыць важкім стосам з пяці кніжак у драўляным кейсе і чакаючы выхаду Святланы Алексіевіч на сцэну, падзяліўся, што ніколі раней не чытаў яе. Але аб’ява пра збор грошай на пяцітомнік выданняў пісьменніцы стала добрай нагодай нарэшце пазнаёміцца з яе творчасцю грунтоўна.

Сітуацыя ў маладога педагога Таццяны, да якой таксама падыходзім у натоўпе, цалкам адваротная: «Я яшчэ калі вучылася ва ўніверсітэце, усё напісанае Святланай пачытала. Але набыць якасныя кніжкі ў хатнюю бібліятэку — гэта зусім іншы ўзровень».

Для тых, хто загадзя замаўляў кніжкі на краўдфадынг-платформе, 5 выданняў каштавалі 70 рублёў. У дзень прэзентацыі серыя прадавалася за 85, і каля сталоў збіраліся чэргі з ахвотных набыць хаця б адзін асобнік.

Над перакладам кніжак Святланы Аляксандраўны працавала каманда з найлепшых, на яе погляд, майстроў сваёй справы. Філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Барыс Пятровіч, перакладчык Андрэй Хадановіч, публіцыст Сяргей Дубавец — кожны з іх быў адказны за сваё выданне, і, як пазней прызналася Алексіевіч, добра трапіў у настрой абранай для перакладу кніжкі. «Яны супалі з імі характарамі», — удакладніла аўтарка.

Андрэй Хадановіч назваў выданне «Галасоў Утопіі» «святам літаратуры».

Уладзімір Арлоў распавёў, што калі пачаў перакладаць на беларускую мову «Чарнобыльскую малітву», то тут і там сустракаў там беларускія акцэнт ці слоўцы, які ўжывалі героі: кшталту «бурачкоў», «бярозавіку», «могілак» і дзясяткаў іншых. «Я тады вырашыў: для мяне гэта кніжка самая беларуская з пяцікніжжа Святланы. Але калі нядаўна мы прэзентавалі яго для журналістаў і галоўных фундатараў і я сказаў гэта, мае калегі, якія перакладалі астатнія кніжкі, пачалі сцвярджаць, што гэта іх кніжка — самая беларуская. Карацей, мы зрабілі выснову, што яшчэ напісанае па-руску пяцікніжжа Святланы ўжо было вельмі беларускім. А цяпер стала яшчэ і беларускамоўным».

Уладзімір Арлоў.

Сама Святлана, якая выйшла на сцэну пад бурныя апладысменты, зноўку нібыта выбачылася за тое, што пісала па-руску, але ў каторы раз патлумачыла: «Я пісала на мове імперыі. Калі б гэта было па-беларуску, то ўсю праўду пачуццяў перадаць не атрымалася б». Святлана аддзячыла ўсім датычным да з’яўлення зборніка, дадаўшы: «Калі я даведалася пра сабраную суму, зразумела, што мы як нацыя ёсць, бо, калі з’яўляецца хаця б ідэя, мы выходзім з дастаеўскага падполля і кажам: «Мы ўсё зробім». Гэта дае надзею на будучыню. І тое, што нас так шмат, сведчыць, што ў склад іншых дзяржаў мы не ўвойдзем. Якімі б істэрыкамі нас не пужалі, трэба спакойна рабіць сваю справу і верыць у сябе і будучыню. Каб, калі прыйдуць новыя часы, мы былі да іх гатовыя».

Як вядома, адзін з самых вялікіх фінансавых унёскаў у краўдфандынг-кампанію зрабіў Белгазпрамбанк: банк замовіў дадатковы тыраж з 3000 камплектаў кніжак з мэтай перадаць іх у абласныя і раённыя бібліятэкі краіны.

Старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка распавёў, што першыя 452 камплекты былі паспяхова перададзеныя ў бібліятэкі віцебскага рэгіёну. А вось з Гродзеншчынай узнікла непаразуменне: «Прадстаўнікі ідэалагічнага ўпраўлення афіцыйна адказалі нам, што ў іх «достаточно» кніг Святланы Аляксандраўны, таму яны адмаўляюцца ад нашага дару. Я не веру ў гэта і спадзяюся, што супрацоўнікі гродзенскіх бібліятэк самі звяжуцца з намі і пакінуць заяўку на камплекты кніг. Сыходзіць усё: кіраўнікі, сістэмы кіравання, але нобелеўскія лаўрэаты застаюцца заўсёды», — выказаўся Віктар Бабарыка.

Віктар Бабарыка з партрэтам Святланы Алексіевіч, які намалявалі вучні 21-й школы Віцебска.

У сваю чаргу яго сын, Эдуард Бабарыка, які з’яўляецца заснавальнікам Ulej, дадаў: «Гэта нармальна, што мы нікога не чакалі і сабралі грошы на выданне гэтых кніжак самі. Не чакалі, пакуль нехта прапануе, а ўзялі ініцыятыву ў свае рукі. За вынікам гэтага добрага праекта стаяць зусім незнаёмыя людзі, але ўсе мы любім нашу мову, культуру і ганарымся нашай нобелеўскай лаўрэаткай. І гэтага дастаткова, каб разам рабіць гісторыю. У такой Беларусі хочацца жыць».

Эдуард Бабарыка.

Пасля прэзентацыі людзі стаялі ў чарзе па аўтографы больш за гадзіну. Спачатку пісьменніца кожнаму на развароце кнігі афармляла персанальнае пажаданне, пасля пачала проста распісвацца. Інакш аўтографы атрымалі б не ўсе ахвотныя, а Святлана Аляксандраўна гэтага не хацела.

Кацярына Карпіцкая, фота Волі Афіцэравай, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

valiancina_shauchenka
Культура

Былы палац культуры ў Гродне стане музеем

Нянудны інтэрактыўны музей на тэму гісторыі і прыроды Гродзеншчыны з’явіцца ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у абласным цэнтры, піша Звязда. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні...

valiancina_shauchenka
Краіна

Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?

Плюсавая тэмпература будзе спрыяць утварэнню ледзяшоў. Лёд на дахах і казырках можа быць вельмі небяспечным, папярэджвае Наша Ніва. Ратавальнікі рэкамендуюць выконваць простыя правілы: Пры...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM