• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.04.2017 | Грамадства

Сьвятлана Алексіевіч: «Узначальваць такую камісію меў бы права толькі Пазьняк»

Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах.

Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да Сьвятланы Алексіевіч, каб яна расказала пра гэты факт.

— Я не хачу гэта абмяркоўваць. У нас адбылася складаная размова.

— Але што вы скажаце пра абвешчаны конкурс эскізаў памятнага знаку ў Курапатах?

— Я нават ня вельмі добра была падрыхтаваная да гэтай размовы, я ня вельмі добра ведаю. Там ужо нейкія канфлікты. Мне спрабавалі распавесьці. Але паколькі я гэтым ня думала займацца, я адзінае сказала, што там павінны быць людзі, для якіх Курапаты былі справай жыцьця. І ўзначальваць такую камісію меў бы права толькі Пазьняк. І там павінна быць больш людзей, якія насамрэч зрабілі Курапаты Курапатамі.

— Гэта фактычна адзінае тэлефанаваньне вам было з прэзыдэнцкай адміністрацыі?

— Так, за ўвесь час. Можа, гэта і добра, можа, яны спрабуюць павярнуцца да грамадзтва, будзем спадзявацца.

— Наогул, які помнік можна зрабіць у Курапатах?

— Тут патрэбны прафэсіяналы. Ну і пра гэта трэба падумаць, я пра гэта ня думала. Гэта вельмі складана, Такія помнікі ўжо ёсьць у сьвеце. І знайсьці зноў нейкі трагічны вобраз — гэта вельмі складана, безумоўна. З наскоку казаць — гэта неяк неразумна.

Курапаты, ілюстрацыйнае фота

Курапаты, ілюстрацыйнае фота

— Зянон Пазьняк зьвярнуўся да мастакоў, архітэктараў і скульптараў, каб яны ня ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе, у гэтай прафанацыі, як ён сказаў…

— Я ня ведаю. Магчыма, яны і шукалі такую прымірэнчую фігуру. Я не зусім у курсе гэтай справы. Але Пазьняк, я думаю, таксама ня мае рацыі. Там павінен стаяць помнік. Шкада, што безь яго, але гэты помнік павінен там быць.

— Значыць, вы адмовіліся ад прапановы прэзыдэнцкай адміністрацыі…

— Ну, зыходзячы з таго, што я дрэнна сабе ўяўляла… Людзі сядзяць у турмах, столькі арыштаў было на Дні Волі, такая нянавісьць, з такой нянавісьцю білі людзей. Таму неяк дзіўна было б мне ўдзельнічаць ва ўсім гэтым.

— А вам сказалі, хто ўваходзіць у гэтую камісію?

— Мне казалі, але я не запомніла. Я запомніла, што там Якубовіч, Кузьняцоў. Ну Кузьняцоў гэта чалавек, які займаўся рэпрэсіямі. Ну а далей там чыноўнікі, якіх я ня ведаю.

— Шкада, што гэтыя пытаньні вырашаюцца закрыта ад грамадзтва…

— Вось пра гэта я і казала, што павінна быць народнае абмеркаваньне, паколькі гэта ўсё неяк з-за шырмы. Мне з маім характарам, разуменьнем такіх рэчаў… гэта не маё. Я не магу гуляць пад коўдрай.

***

Аляксандар Лукашэнка заявіў 24 сакавіка, што найбліжэйшым часам ва ўрочышчы Курапаты створаць мэмарыяльны комплекс і што цяпер ідзе конкурс.

Міністэрства культуры распрацавала палажэньне аб парадку арганізацыі і правядзеньня конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку мэмарыялу «Курапаты».

Мэта конкурсу: «Пошук найбольш выразнага мастацкага адбітку вобразу ўрочышча Курапаты як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэньня». Праекты можна падаваць да 26 красавіка 2017 году, а вынікі будуць падведзеныя журы 1 траўня 2017 году.

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM