• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.06.2016 | Adnak!

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!: ген крэатыўнасці абуджаны!

Сёмы раз запар у Мінску прайшоў Фестываль беларускамоўнай рэкламы  і камунікацыі aDNaK!, які прэтэндуе на статус адной з самых яскравых падзей лета.

Канцэпцыя сёлетняга фестывалю: “аDNаK! – ген беларускага крэатыву”. Гэткім чынам арганізатар – грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” – заклікае ствараць рэкламу і будаваць камунікацыю на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, якія ўжо закладзеныя ў нашых генах.

http://budzma.by/wp-content/gallery/adnak16ad/1162.jpg

aDNaK! – незвычайны фестываль. Ён мае высокі сацыяльны складнік, які заключаецца не толькі ў бясплатным характары ўсіх мерапрыемстваў, але яшчэ і ў высокай увазе да сацыяльных і грамадсказначных праектаў. Фестываль заахвочвае да стварэння беларускамоўнай і беларусаарыентаванай рэкламы, а гэта, адпаведна, патрабуе ад рэкламістаў і спецыялістаў сферы камунікацыі ведання беларускай культуры і гісторыі.

Заўважна, што ген беларускага крэатыву абуджаецца: на вуліцах гарадоў, у крамах, у інтэрнэце большае беларускай мовы, расце папулярнасць беларускага арнаменту. Пры гэтым вельмі актыўна выкарыстоўваюцца новыя сродкі камунікацыі.

У гэтым годзе Фестываль прайшоў своеасаблівую праверку на запатрабаванасць. Сёлета грамадства стала фактычна суарганізатарам мерапрыемства: сродкі на яго правядзенне збіраліся праз краўдфандынгавую пляцоўку Ulej.by. І там праект стаў паспяховым. І гэта прадэманстравала актуальнасць фестывалю, а значыць, і тых пытанняў, што ён уздымае.

Ад моманту абвяшчэння старту Фестывалю цягам двух месяцаў беларускія рэкламісты, а таксама аўтары культурніцкіх і камунікацыйных праектаў мелі мажлівасць падаць сваю працу на разгляд прафесійнага журы, якое ў гэтым годзе абнавілася амаль напалову і складалася не толькі з прадстаўнікоў найбуйнейшых рэкламных агенцтваў Беларусі, але і вядомых асобаў з бізнесу і культуры, сродкаў масавай інфармацыі, экспертаў з іншых сфераў.

На жаль, адбілася на колькасці ўдзельнікаў фестывалю агульная тэндэнцыя на змяншэнне колькасці рэкламы (як беларускамоўнай, так і рускамоўнай). Так, цягам 2015 года рэкламны рынак агулам скараціўся больш чым на 30%, што наўпрост звязана з эканамічнай сітуацыяй у краіне. І найбольш рэкламны спад праявіўся ўжо ў гэтым годзе.

http://budzma.by/wp-content/gallery/adnak16ad/1166.jpg

Так, сёлета на Фестываль было пададзена 285 заявак ад 135 удзельнікаў. Падаваліся толькі новыя работы. Як і заўсёды, прыкладна траціна з іх  была пададзеная за апошнія два дні. Апошні вагон – гэта пра нас!

Агульная статыстыка Фестывалю:

1 месцы – 16

2 месцы – 32

3 месцы – 42

3 Гран-пры

2 спецпрызы

Прафесійнае журы працавала з імпэтам, адбор працаў адбываўся ў дыскусіях і жарсцях. Ніводны праект не застаўся без належнай увагі. Найбольш папулярнымі сярод удзельнікаў конкурсу былі намінацыі “Грамадсказначныя праекты” і “Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект”, у кожную з якіх было пададзена па 30 работ, сярод якіх – нямала праектаў дастаткова высокага ўзроўню. Сябрам  журы карцела ўзнагародзіць больш годных праектаў, але рэгламент не адменіш: толькі тры трэція месцы, два другія і адно першае.

Высокую ацэнку журы атрымалі праекты, якія разам з крэатыўным і якасным увасабленнем мелі добрыя вынікі. Напрыклад, дасягнулі мэты па продажы пэўнай колькасці вырабаў ці кантактаў з аўдыторыяй. Традыцыйна самі ўдзельнікі конкурсу недапрацавалі  з камунікацыяй. Шмат цікавых якасна рэалізаваных ідэяў усё ж не дасягнулі сваёй аўдыторыі, засталіся па-за яе ўвагай.

Фінальны дзень Фестывалю праходзіў у новым для яго месцы – першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8”. Ад самай раніцы ў фармаце нон-стоп тут праходзіла адметная адукацыйная праграма з удзелам вядомых беларускіх і замежных спецыялістаў. Хэдлайнерам праграмы стаў Давар Руне (Davor Runje), сузаснавальнік харвацкага digital-агенцтва DRAP, якое за час свайго існавання з 2008 года атрымала найбольшую колькасць фестывальных узнагародаў у сваёй краіне.

http://budzma.by/wp-content/gallery/adnak16ad/2852.jpg

Пасля адукацыйнай праграмы распачалася найбольш чаканая частка – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, якую праводзілі нязменныя вядучыя Ганна Хітрык і Павал Харланчук-Южакоў. Удзельнікаў чакалі таксама музычныя падарункі ад гуртоў :B:N: і Akute і вядомага DJ Laurel, а таксама цікавосткі ад партнёраў Фестывалю.

Крыху пра Фестываль

За сем гадоў Фестываль aDNaK! стаў трывалай камунікацыйнай пляцоўкай, якая збірае прафесіяналаў і навічкоў рэкламнага рынку Беларусі.  aDNaK! развіваецца ў адпаведнасці з сусветным трэндам – Glocal (спалучэнне глабальнага і лакальнага), матывуе бізнес і рэкламістаў працаваць у сусветным рэчышчы, адначасова шукаючы у лакальным цікавыя ідэі і рашэнні, якія становяцца запатрабаванымі і эфектыўнымі на глабальным узроўні.

аDNаK-7 – гэта:

– выяўленне і актывізацыя беларускага крэатыўнага коду, вылучэнне адметных рысаў беларускамоўнай рэкламы;

– фіксацыя працэсаў эвалюцыі беларускага рэкламнага рынку;

– папулярызацыя, своеасаблівая “прышчэпка беларускасці” для рэкламістаў, кліентаў і спажыўцоў.

 

 

фота Зарыны Кандрацьевай

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала

Прыняць удзел у апытанні можна з 25 студзеня па 25 лютага, піша Наша Ніва. Для гэтага неабходна зайсці на сайт «Белпошты» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк...

valiancina_shauchenka
Асоба

Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом

Грамадскае развітанне са знаным гісторыкам, сябрам Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Леанідам Лычом адбудзецца 19 студзеня ў 10.00 у 1-й залі морга 9-й ГКБ (вул. Сямашкі 8/8). Леанід Лыч памёр 17 студзеня ад каранавіруса....

valiancina_shauchenka
Краіна

Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін

Згодна сэрвісу Numbeo, Беларусь у рэйтынгу бяспекі займае 114-е месца сярод 135 краін. Зараз наша краіна размясцілася ў самым нізе спісу па суседству з Дамініканскай Рэспублікай, Кеніяй і Лівіяй,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

«Словы мацней» — новы відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук
    Літаратура
    «Фаўстаўскі» сюжэт Васіля Сёмухі
    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM