• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.06.2014 | Adnak!

“Сёння беларуская мова — гэта фішка, якая ёсць на нашым рынку, але якой яшчэ не карыстаюцца ў поўнай меры!”

Сёлета ў межах фестывалю некалькі конкурсаў праводзіцца ў новым фармаце воркшопаў. Асноўная мэта такога эксперыменту — даць магчымасць найбольш актыўным рэкламістам стварыць свае рэкламныя праекты пад кіраўніцтвам прафесійных рэкламістаў.

Адзін з воркшопаў прысвечаны тэме стварэння канцэпту і візуалу кампаніі за развіццё безнаяўных плацяжоў у нашай краіне — ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА. Сёння аплата карткай — гэта сусветны стандарт. Але пэўная частка беларусаў сумняваецца, чаму аддаць перавагу — наяўным або безнаяўным разлікам.

Конкурс падтрымала плацежная сістэма БЕЛКАРТ, дзякуючы якой кожны ўдзельнік творчай групы, якая стане пераможцам, атрымае эксклюзіўную картку з выявай беларускага Цмока і з 4 мільёнамі рублёў на рахунку. Зарэгістравацца на воркшоп можна да 13 чэрвеня.

http://budzma.by/wp-content/gallery/adnakk/img_2011.jpg

З гэтай нагоды, мы сустрэліся з дырэктарам ЗАТ«Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» Аляксандрам Сотнікавым, на думку якога, нашае грамадства ўсё яшчэ недастаткова добра ўсведамляе перавагі, якія атрымлівае пры выкарыстанні безнаяўных плацяжоў. І задача плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ — у першую чаргу падтрымліваць тыя праекты, што спрыяюць паляпшэнню якасці камунікацыі у гэтай справе.

Аляксандр Яўгенавіч, як на вашую думку, ці варта ў Беларусі рабіць рэкламу на беларускай мове, бо большасць рэкламы традыцыйна робіцца па-руску.

Усе мы — беларусы. Мы жывем у сваёй краіне, маем сваю гісторыю, непадобную да гісторыі іншых народаў. Мы ўнікальныя. Наша мова — гэта адна з рысаў, якая ўласцівая толькі нашаму народу. І яна робіць нас непадобнымі на іншых. Той факт, што ў апошні час адраджаецца цікавасць не толькі да мовы, але і да гісторыі Беларусі — да гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашай краіны, — прымушае верыць у тое, што мы зможам захаваць сваю аўтэнтычнасць.

Рэклама на беларускай мове адназначна павінная прысутнічаць на рынку. Абсалютная большасць насельніцтва лаяльна ўспрымае рэкламу на беларускай мове. Нягледзячы на ​​тое, на якой мове яны гавораць.

Сёння беларуская мова — гэта фішка, якая ёсць на нашым рынку, але якой яшчэ не карыстаюцца ў поўнай меры. Мы ставім на яе!

http://budzma.by/wp-content/gallery/adnakk/img_2085.jpg

Выкарыстанне беларускамоўнай рэкламы — для вас маркетынгавы ход? Ці гэта таксама важна для іміджу прадпрыемства? Ці нешта іншае?

Выкарыстанне рэкламы ў бізнес-працэсах — гэта ўжо маркетынг. Беларускамоўная рэклама проста надае гэтаму ходу пэўны нацыянальны каларыт. Праекты на роднай мове заўсёды падкупляюць жаданнем паказаць, што твая краіна — гэта тое, чым трэба ганарыцца, што трэба захоўваць і развіваць.

А якія сацыяльныя ініцыятывы рэалізуе БЕЛКАРТ? Наколькі яны запатрабаваныя ў Беларусі?

БЕЛКАРТ як нацыянальная плацежная сістэма падтрымлівае ініцыятывы па развіцці беларускай мовы і папулярызацыі гэтага кірунку як сярод усяго насельніцтва нашай краіны, так і сярод творчай моладзі ў прыватнасці.

У цяперашні час мы працуем над стварэннем беларускамоўнай версіі інтэрнэт-сайта плацежнай сістэмы — над праектам працуюць не толькі маладыя праграмісты, але і зацікаўленыя капірайтары, якія не проста робяць сухі пераклад тэкстаў на беларускую мову, але і захоўваюць унікальнасць, пявучасць нашай роднай мовы.

Нядаўна стартаваў яшчэ адзін праект на беларускай мове — «Цацачнае Падарожжа», які нясе мову ў масы (праект прасоўваецца праз сацыяльныя сеткі), знаёміць людзей з гісторыяй і культурай кожнай вобласці Беларусі.

http://budzma.by/wp-content/gallery/adnakk/img_1982.jpg

На нашую думку, маркетынгавыя праекты на роднай мове маюць моцны эмацыйны кантэкст і ўспрымаюцца спажыўцамi пазітыўна.

Гістарычна так склалася, што насельніцтва нячаста карыстаецца роднай мовай — задача БЕЛКАРТ як нацыянальнай плацежнай сістэмы — развіваць і ўмацоўваць разуменне таго, што мы — народ з унікальнай гісторыяй, традыцыямі і, вядома, мовай.

Ці плануе БЕЛКАРТ рэкламныя ініцыятывы толькі на беларускай мове?

Нядаўна ў БЕЛКАРТ сумесна з ЗАТ «Альфа-Банк» была выпушчаная першая картка БЕЛКАРТ, прызначаная для прэміяльнага сегмента, — БЕЛКАРТ-ПРЭМIУМ. Радасным фактам для нас безумоўна ёсць тое, што рэклама карты ідзе на беларускай мове. Беларускія традыцыі адлюстраваныя і ў вiзуале, які прысутнічае на карце, — асабісты знак Францыска Скарыны, нашага славутага земляка і першадрукара.

Плацежная сістэма не плануе спыняцца на гэтым. У хуткім часе мы хочам парадаваць грамадства новымі каларытнымі праектамі з элементамі нацыянальнасці.

Як вы лічыце, што трэба зрабіць, каб беларуская мова стала больш папулярнай у нашай краіне?

Папулярнай мову можа зрабіць толькі тое, што на гэтай мове пачне гаварыць як мага больш людзей. Пачынаць, безумоўна, трэба з сябе. Але наступны абавязковы этап — камунікацыі, якія выбудоўвае нашае грамадства.

http://budzma.by/wp-content/gallery/adnakk/img_2144.jpg

Як па-вашаму, рэклама — гэта толькі інструмент продажу альбо яна таксама нясе сацыяльную нагрузку?

Я б адказаў на гэтае пытанне так: рэклама, якая выконвае акрамя сваіх непасрэдных функцыянальных абавязкаў і сацыяльную ролю, — добрая рэклама. Яна не толькі падахвочвае цябе купіць, але і закранае пэўныя стрункі ў тваім сэрцы. Выдатна, калі рэклама асядае ў галаве не столькі дзякуючы надакучлівасці і маштабнасці, колькі жаданнем даведацца і зразумець: а што ж там далей?

 


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя

У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

У Польшчы пачала дзейнасьць дыстанцыйная адукацыйная плятформа «Беларуская акадэмія», паведамляе Свабода. Акадэмія ажыцьцяўляе навучаньне на беларускай і расейскай мове паводле балёнскага працэсу з наступнай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?

Радаснай навіной у фэйсбуку падзялілася дачка Юліі Слуцкай Аляксандра: ёй прыйшоў першы ліст ад мамы. Хоць Юлію Слуцкую — вядомага медыяменеджара і стваральніцу беларускага Прэс-клуба — затрымалі...

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы

Пасля нядаўняга скандалу з WhatsApp, звязанага з абноўленай палітыкай прыватнасці дадзеных карыстальнікаў і перадачай іх у Facebook, мессенджер Telegram пачаў імкліва набіраць новых карыстальнікаў....

Апошнія навіны

    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM