
Фота з сацсетак
На школьнай алімпіядзе ў Маскве расійскіх вучняў праверылі на веданне… беларускай мовы. Пра гэты выпадак напісала ў Фэйсбуку Яна Лявонава, дырэктарка дабрачыннага фонду “Змяні адно жыццё” – паведамляе Еўрарадыё.
Напрыклад, школьнікам прапаноўвалася перакласці з беларускай мовы на рускую словы “цела”, “у роце”. На беларускую мову з рускай трэба было перакласці словы “центр”, “дети”, “темп”.