• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.01.2019 | Асоба Беларусы свету

“Так пра вайну ў Беларусі яшчэ ніхто не пісаў”

Юры Туронак

На 90 годзе жыцьця ў Варшаве 2 студзеня памёр гісторык Юры Туронак.

 

Юры Браніслававіч Туронак нарадзіўся 26 красавіка 1929 г. у Дукштах (сёньня — Літва) у сям’і дзеяча заходнебеларускага руху. Скончыў Дукштанскую пачатковую школу (1942), вучыўся ў Віленскай гімназіі № 1. Зь перадачай Беласточчыны ПНР апынуўся ў Польшчы (1945) – піша Свабода.

Скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце, дасьледуючы каньюнктуру міжнароднага хімічнага рынку, працаваў у Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэнэве.

Гістарычнымі дасьледаваньнямі займаецца з пачатку 1960-х. Доктар гісторыі (1986).

Аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (шэсьць выданьняў: 1993-2007), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992, 2007), «Людзі СБМ» (2006), «Мадэрная гісторыя Беларусі» (2006).

 

«Першым пачаў казаць праўду пра пэрыяд акупацыі» ​

Зянон Пазьняк, палітык, грамадзкі дзяяч, археоляг, мастацтвазнавец

«Сумная вестка.

Гэты быў сапраўдны навуковец, які вельмі аб’ектыўна, з усіх бакоў, стараўся падысьці да гістарычных падзеяў, зьяваў і фактаў. Такі быў ягоны крытэр — аб’ектыўнасьць.

Мы неаднойчы зь ім размаўлялі, і ён казаў, што дасьледчык, сапраўдны дасьледчык, не павінен паддавацца прапагандзе, ён абавязаны шукаць праўду.

Менавіта Юры Туронак быў першым у беларускай гістарычнай навуцы, хто пачаў казаць праўду пра пэрыяд акупацыі 1941-44 гадоў. Ягоныя працы пазбаўленыя бальшавіцкіх фантазіяў у стылі кінафільму „Руіны страляюць…“

Гэта быў сапраўды глыбокі дасьледчык, які зрабіў вялікі ўнёсак у беларускую гістарычную навуку».​

 

«Яго дасьледаваньні сталі таранам, які прабіў глухую сьцяну»

Алесь Пашкевіч, гісторык

«Юры Туронак — навуковец, які сымбалізаваў сабой цэлую эпоху ў беларускай гістарыяграфіі. Так, менавіта ў беларускай, хоць сам Туронак — так ужо сталася — ніколі ня жыў у Беларусі і ня быў беларускім грамадзянінам. Але Беларусь была ягонай духоўнай радзімай, і беларуская мова была ягонай роднай.

Юры Туронак ня быў гісторыкам паводле адукацыі, але стаў ім паводле пакліканьня. Ён сваім прыкладам давёў, што фармальныя „корачкі“ для прафэсіянала — справа важная, але не вырашальная. Жыцьцё ж нават у сацыялістычнай Польшчы давала куды больш магчымасьцяў для правядзеньня аб’ектыўных навуковых дасьледаваньняў, чым у БССР. Дый дыяпазон тэмаў, магчымых да разгляду, быў там куды шырэйшы.

Туронак актыўна заняўся тымі праблемамі, якія ў БССР было фактычна немагчыма нармальна распрацоўваць да самага краху камуністычнай імпэрыі — гісторыяй беларускага нацыянальнага руху і гісторыяй Беларусі ў гады Другой усясьветнай вайны.

І так сталася, што асноўныя ягоныя працы выйшлі ў самы адпаведны час, у канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў, калі ў Беларусі ўздымалася хваля нацыянальнага адраджэньня. Дасьледаваньні Юрыя Туронка былі на той час настолькі наватарскія і грунтаваліся на настолькі арыгінальных крыніцах, што іх проста нельга было ігнараваць. У пэўнай ступені яны сталі таранам, які прабіў глухую сьцяну. Пісаць пра тую самую нямецкую акупацыю Беларусі так, як гэта рабілася раней, для сур’ёзных і сумленных дасьледчыкаў пасьля працаў Туронка стала проста немагчыма.

Са сьмерцю Юрыя Туронка, які ў апошнія гады цяжка хварэў, асірацела беларуская дыяспара ў Варшаве, для якой ён быў адной са знакавых асобаў. Цяжкая страта гэта і для беларускай гістарыяграфіі. Але сышоў ад нас толькі чалавек. Працы ж навечна застаюцца з намі. Яны актуальныя і празь дзесяцігодзьдзі. І яшчэ доўга будуць».

Юры Туронак зь сябрамі
Юры Туронак зь сябрамі

«Беларусь страціла свайго вернага сына, даробак якога недаацэнены і неацэнны»

Валер Булгакаў, філёзаф, галоўны рэдактар часопісу «АРХЭ»

«Памёр найлепшы беларускі гісторык з Польшчы.

Вялізны том „Мадэрная гісторыя Беларусі“ Юркі Туронка, які мы выдалі першым выданьнем у 2006 тысячным накладам, разьляцеўся за год без астатку. Давялося тэрмінова рабіць дадрук.

Гэта адна з пасьпяховых кніг, якія нам давялося выдаць. Чаму?

Мой прыватны адказ такі: гістарыяпісаньне Туронка можна параўнаць зь яздой на сьвежым „Мэрсэдэсе“: грунтоўна, багата і незабыўна. Нашы людзі не дурныя: яны рублём галасавалі за найлепшыя кнігі.

Рыхтуючы том, мне даводзілася ня раз бываць у аўтара ў яго кватэры на вуліцы Тамка ля Новага сьвету.

Ясны розум, сьветлыя, дапытлівыя вочы. Беларусь страціла свайго вернага сына, даробак якога недаацэнены і неацэнны».

«Яго кніга зьнішчала савецкія міты пра апошнюю вайну»

Алесь Смалянчук, гісторык

«Маё знаёмства зь Юрыем Туронкам, як і для большасьці беларускіх гісторыкаў, пачалося зь ягонай кнігі пра Беларусь пад нямецкай акупацыяй (Менск, 1993). Кніга стала адкрыцьцём новага імя ў айчыннай гістарыяграфіі і адначасным запрашэньнем у гістарычную навуку. Яна зьнішчала савецкія міты пра апошнюю вайну і прымушала сумнявацца ў мітах адроджанай нацыянальнай гістарыяграфіі.

Ужо пазьней, калі пачаў займацца вуснай гісторыяй, я зрабіў адмысловую экспэдыцыю ў тыя лясныя вёскі Слонімшчыны, пра якія пісаў Юры Туронак, характарызуючы рэпрэсіўны і рабаўніцкі характар дзейнасьці многіх савецкіх партызанскіх атрадаў рэгіёну. Вусныя ўспаміны сьведкаў вайны пацьвердзілі рацыю аўтарскіх тэзісаў…

Потым былі іншыя кнігі, якіх чакалі і якія апраўдвалі вялікую зацікаўленасьць і былі новым словам у гістарыяграфіі. Так, менавіта дзякуючы Туронку, належнае месца ў беларускай гістарычнай памяці пра нацыянальнай Адраджэньне заняў Вацлаў Іваноўскі.

Ягоны шлях у гістарычную навуку быў няпросты. Юры Туронак ня меў звычайнай для гісторыкаў акадэмічнай падрыхтоўкі, але гэта не перашкодзіла (можа нават паспрыяла!) станаўленьню ягонага прафэсіяналізму».

«Чалавек-Інстытут​»

Андрэй Катлярчук, гісторык, Стакгольм

«Юры Туронак быў Чалавек-Інстытут.

Паводле адукацыі эканаміст, ён зацікаваўся беларускай гісторыяй у камуністычнай Польшчы, маючы больш за 50 гадоў.

Выдадзеная ў 1993 годзе ў Менску ягоная доктарская манаграфія „Беларусь пад нямецкай акупацыяй“ стала адкрыццём для чытачоў. Так пра вайну ў Беларусі яшчэ ніхто не пісаў.

Наступнай яскравай яго працай стала кніга пра Вацлава Іваноўскага.

Для спадара Туронка беларуская мова была роднай і любімай нягледзячы на тое, што ён ніколі ня жыў у БССР ці незалежнай Беларусі. Апрача беларускай ён вольна валодаў літоўскай, польскай і нямецкай — узорны набор гісторыка нашых абшараў Эўропы.

Доўгі зямны шлях спадара Туронка скончыўся ў Польшчы, але ягоная спадчына належыць Беларусі. Падарожжа навукоўца замацавала за ім пачэснае месца сярод найлепшых інтэлектуалаў Бацькаўшчыны».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM