• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.02.2018 | Замежжа Адукацыя

Танная адукацыя за мяжой для Беларусаў. Якім чынам?

Бадай, кожны амбітны беларус хоча атрымаць адукацыю за мяжой. А амаль поўным  гарантам якаснай адукацыі ёсць цэлы шэраг еўрапейскіх ВНУ. Існуе толькі адна перашкода – фінансавае пытанне. Менавіта таму шэраг універсітэтаў і нават краін прапануюць спецыяльныя праграмы і стыпендыі для перспектыўных прадстаўнікоў некаторых дзяржаў. Мы разгледзім магчымасці менавіта для беларусаў.

 

Літва

 ЕГУ

Што б хто ні казаў, але ў Літве абсалютна еўрапейская вышэйшая адукацыя, якая актыўна развіваецца і ўдзельнічае ў жыцці міжнароднай акадэмічнай прасторы.

Самае галоўнае, што можа вам даць Літва з вышэйшай адукацыі – ЕГУ. Так, гэта дэ-факта наш, беларускі, універсітэт, які ў свой час цяперашнія ўлады выгналі з краіны. Але з тых часоў збегла шмат вады. Гэта не азначае, што ён здрадзіў сваёй місіі і адвярнуўся ад Беларусі. Змены адбыліся ў лепшы бок. Цяпер ЕГУ мае афіцыйны статус як прыватная літоўская ВНУ: гэта абсалютна еўрапейская навучальная ўстанова з шэрагам міжнародных кантактаў і сваімі навуковымі дасягненнямі, тэма якіх – збольшага Беларусь. Таму першапачатковая місія ўніверсітэта захавалася, як і поўная адкрытасць яго дзвярэй для беларусаў.

Для беларусаў тут зроблена ўсё: асобная стаўка аплаты навучання з магчымасцю ўвогуле вучыцца бясплатна (ніякіх адпрацовак пасля няма!), магчымасць карыстацца як рускай, так і беларускай мовамі, вялікі шэраг выкладчыкаў-беларусаў і шмат чаго іншага.

Усе падрабязнасці наконт паступлення можна знайсці на сайце ЕГУ (проста ўвядзіце ў пошукавіку і адразу знойдзеце).

Але тут толькі адно “але”: галоўнае, каб ЕГУ працягнуў сваё існаванне, інакш гэтая магчымасць перастане існаваць.

Стыпендыі

Асноўны і пастаянны конкурс стыпендый для беларусаў і беларускіх літоўцаў – штогадовыя стыпендыі для навучання на дзённай форме ў літоўскай магістратуры. Трапіць можна амаль у любы дзяржаўны ўніверсітэт, у тым ліку і Віленскі. Але адзін мінус: квота даволі невялікая (у гэтым годзе ўсяго 10 месцаў).

Таксама існуе стыпендыя на курсы літоўскай мовы і культуры. Такіх тры: для замежных літоўцаў, кароткачасовыя (1-2 семестры) і поўны цыкл цягам навучання ў магістратуры.

Усю інфармацыю і кантакты можна атрымаць на сайце http://www.stipendijos.lt

 

Польшча

Самая першая магчымасць атрымаць бясплатную адукацыю ў Польшчы – мець карту паляка. Яе ўладальнікі могуць паступаць на агульных умовах з грамадзянамі Польшчы.

Для астатніх існуе 5 універсітэтаў, якія даюць магчымасць паступіць і вучыцца бясплатна. Але самае галоўнае патрабаванне – выдатнае веданне польскай мовы, бо менавіта на ёй будзе весціся навучанне.

Вось спіс гэтых ВНУ:

  • Сілезскі ўніверсітэт (Катовіцэ)
  • Палітэхнічны ўніверсітэт (Варшава)
  • Палітэхнічны ўніверсітэт (Лодзь)
  • Эканамічны ўніверсітэт (Катовіцэ, Вроцлаў)

Каб даведацца крытэрыі, умовы і ўсе падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе, трэба сачыць за навінамі той ВНУ, якую вы сабе абралі. І самае галоўнае – удзел у такім наборы платны. Кошт залежыць ад прэстыжу ўніверсітэта і вар’юецца ў межах 18-200 еўра.

 

Францыя

З Францыяй больш цікавая магчымасць, бо вы можаце атрымаць 1 ступень магістра Універсітэта Бардо не выязджаючы з Беларусі. Зацікавіла? Тады вам дарога ў Франка-беларускі цэнтр еўрапейскіх даследаванняў.  Паступіўшы на 3-гадовую праграму і паспяхова здаўшы экзамены, вы можаце атрымаць сертыфікат Універсітэта Бардо, а калі паступіце на 5-гадовую і на момант заканчэння будзеце мець скончаную вышэйшую адукацыю, то зможаце прэтэндаваць на дыплом магістра еўрапейскага права 1 ступені Універсітэта Бардо, а найлепшыя вучні змогуць атрымаць стыпендыю на працяг навучання ў самой Францыі. Можа, тэрмін навучання і задоўгі, але на праграму можна паступаць з 11 класа, каб потым сумяшчаць універсітэт і навучанне ў цэнтры. Тым больш такім чынам вы эканоміце як грашова (вучыцеся ў Беларусі, а кошт навучання не перавышае 150 еўра за год), так і па часе, бо нават калі атрымаеце свой дыплом праз 4 гады, вам застанецца ўсяго год да магістра першай ступені. Галоўная ўмова навучання – веданне французскай мовы.

Усю інфармацыю шукайце на адмысловай старонцы сайта французскай амбасады ў Беларусі https://by.ambafrance.org/Franko-belorusskij-centr

Чэхія

У Чэхіі таксама ёсць магчымасць вучыцца бясплатна: там замежнікі і чэхі маюць амаль роўныя магчымасці ў атрыманні адукацыі. Тут галоўная ўмова – экзамен па чэшскай мове, які можна здаць і ў Беларусі. Астатняе залежыць ад вашых здольнасцяў і ўніверсітэта, куды вы хочаце паступіць. У Чэхіі кожная ВНУ сама вызначае, што абітурыентам здаваць і якія крытэры паступлення, таму калі вам цікавае навучанне ў Чэхіі – вучыце мову і глядзіце патрабаванні цікавых вам мясцовых універсітэтаў!

 

Германія

У Германіі таксама ёсць магчымасці вучыцца бясплатна, аплачваючы толькі медыцынскую страхоўку (каля 40-65 еўра ў месяц) і семестравыя зборы (каля 30-200 еўра за семестр, у залежнасці ад ВНУ). Мовы навучання – нямецкая і англійская, якія нават можна чаргаваць падчас навучання. Але ўсё, як і ў Чэхіі, залежыць ад канкрэтнай ВНУ і праграмы. Асноўны крытэр адбору – збольшага сярэдні бар атэстата, але калі вы прэтэндуеце на творчую спецыяльнасць, то талент давядзецца пацвярджаць.

Больш падрабязную інфармацыю можна пашукаць на сайтах hochschulkompass.de і daad.de (у іх ёсць англамоўныя версіі).

Гэта далёка не ўсе магчымасці для беларусаў, якія можна адшукаць. Пастаянна з’яўляюцца новыя прапановы ад еўрапейскіх ВНУ: стажыроўкі, праграмы, стыпендыі і шмат чаго іншага.

У пошуку актуальнай і цікавай інфармацыі пра навучанне могуць дапамагчы сайты adukacyja.info і by.odb-office.eu.

Грошы – не перашкода для атрымання добрай адукацыі, таму калі ў вас ёсць мара, шукайце і абавязкова знойдзеце!

 

Багдан Сакалоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM