• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.01.2021 | Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым яна займаецца? Высвятляла Радыё Рацыя.


Грыневіч.jpg

Вось такія пытанні наш карэспандэнт задаў спявачцы. І яна з прыемнасцю на іх адказала:

— Я знаходжуся ў Стамбуле ўжо чацвёрты месяц. Напачатку я тут праводзіла шмат творчых акцыяў разам з сябрамі ў падтрымку пратэстаў Беларусі, а пасля, як у Турцыі ўвялі каменданцкую гадзіну і збірацца людзям забаранілі, я пачала рыхтаваць відэаролікі для Ютуба з каляднымі песнямі, спрабую пісаць і запісваць свае ўласныя песні на словы Сержука Сокалава-Воюша, натрапіла на цікавы тэкст Сяргея Суконнава на песню Лары Фабіян «Je t’aime», таксама і яе заспявала.

Сёння я працую над ролікам, прысвечаным музею Міцкевіча ў Стамбуле, бо хочацца паказаць сябрам гэтае знакавае месца, дзе завершыўся шлях вялікага паэта. Таксама рыхтую сваю новую песню на словы паэта Міхася Скоблы «Маўчанне». Усё гэта вы зможаце знайсці на Ютуб-канале Мatafan Records. У планах працягваць такую ж творчую, музычную працу і надалей. Хацелася б паказаць сябрам вёску Паланэзкёй у Стамбуле, якую набыў у 1841 годзе Адам Чартарыйскі для беларускіх і польскіх паўстанцаў. Таксама ёсць яшчэ многа беларускіх песень, якія хацелася, каб загучалі. І яшчэ было б добра прадставіць некалькі турэцкіх песень.

Вандруючы па касцёлах Стамбула я пазнаёмілася з арганістам і ў нас разам атрымалася крыху памузіцыраваць, дамовіліся, калі будзе больш спрыяльны для канцэртаў час, падрыхтаваць праграму і паездзіць па касцёлах з выступамі (у Турцыі ёсць 26 арганаў і ўсяго два арганісты), таму планы, можна сказаць, вялікія.

Але вельмі сумую па Радзіме. Хацелася б зноўку вандраваць, як Язэп Драздовіч, па ўсёй краіне з выступамі, як гэта было два гады таму, і спадзяюся так яно і будзе ў вольнай і незалежнай нашай Беларусі.

Для нашых чытачоў няхай прагучаць некалькі новых песень у выкананні Таццяны Грыневіч:


Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку

Справу прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцэра пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 3 сакавіка....

valiancina_shauchenka
Тэатр

Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы

«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу. Аўстралійская...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як масоны змагаліся за Беларусь

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку
    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM