• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.02.2019 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы

Навіна пра тое, што зараз медыкі будуць абавязаныя дакладаць праваахоўным органам пра любы выпадак “палавога жыцця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў”, з’яўляецца, на маю думку, адным з самых хваравітых сігналаў апошняга часу.

Кажуць, што робіцца тое ў межах прадухілення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці няпоўнагадовых, дадаецца таксама, што міліцыя тут мела “дыскусію” з Міністэрствам аховы здароўя ў частцы, “якая тычыцца ўрачэбнай тайны”, і пазіцыя міліцыі перамагла, бо “калі размова ідзе пра дзяўчыну 14-15 гадоў, то здзейсненае злачынства, і ўрачэбная тайна тут не працуе”.



І тут пачынаецца самае цікавае, бо самі ж ініцыятары гэтай дзікунскай ініцыятывы кажуць, што “калі гэта па любові з хлопчыкам”, дык “нікога за тое не пасадзілі”. А вось калі дзяўчына аказалася ахвярай гвалту — яна магла “ў сілу ўзросту пабаяцца аб гэтым сказаць”.

Такім чынам: цяпер гінеколаг, зафіксаваўшы выпадак “палавога жыцця дзяўчынкі, маладзейшай за 16 гадоў”, мусіць паведамляць пра гэта “наўпрост кіраўніку мясцовага УУС”, “каб інфармацыя не трапляла яшчэ кудысьці і не было грамадскага асуджэння”, а пасля дзяўчынка будзе накіраваная да “медыцынскага псіхолага, які падрыхтуе яе да размовы са следчым” (!).

І калі раптам у вас ёсць сумнеў, што гэтая хворая схема будзе працаваць, не сумнявайцеся! Бо дактары, баючыся адказнасці (а цяпер усе баяцца асабістай адказнасці), будуць “інфармаваць органы” з усёй спраўнасцю добра адладжанага механізму. А органы, якія вельмі любяць гнацца за статыстыкай, будуць з энтузіязмам пускаць такія “сігналы” ў працэсуальны абарот.

І гэта крок ужо нават не да Оруэла, а да Замяціна.

Сачыце за логікай: “калі гэта было па любові з хлопчыкам”, дык “нікога” за тое саджаць не будуць. Але ў жыццё маладой пары закаханых разам з першым рамантычным вопытам прыйдзе гвалт навязанай звонку кансультацыі з псіхолагам, а потым — “сумоўя” (назавём гэта так) са следчым. Які будзе задаваць малой пытанні, ці ўсё было па згодзе, а пакажыце, як ён вас чапаў, а што потым рабілі вы? І дзяўчыне — 15-гадовай, якая толькі пачала разумець уласныя жаданні і сваё цела — давядзецца на пытанні дарослага адказваць, бо гэта ж следчы і патэнцыйна — крымінальная справа. І хлопцу, які не забаяўся, калі каханая сказала “так”, давядзецца прайсці праз навіну пра тое, што ягоную адзіную перавялі ў статус “вядзе палавое жыццё да 16-ці гадоў”, потым слухаць яе расповед пра сустрэчу з псіхолагам, потым праводзіць яе на допыт, потым, магчыма, рыхтавацца да допыту самому. Абое — ва ўзросце, калі ніякавееш ад аднаго дапушчэння, што “продкі” даведаюцца, што ты курыш.

І гэта ўсё — не ў фундаменталісцкім султанаце, не ў Іране, не ў Іраку, не ў сярэднявечнай Еўропе. А ў Беларусі ў ХХІ стагоддзі. IT-краіна, чо.

Вам не хапае выпадкаў засільвання жанок, у якіх гразіліся адабраць дзяцей? Не хапае паведамленняў пра дзяўчынак, якія два месяцы “падвяргаліся гвалтоўным дзеянням сэксуальнага характару” ў прытулку, куды яе даставілі, забраўшы з сям’і, ад “дрэнных” бацькоў? Вам хочацца яшчэ большага ўмяшальніцтва дзяржавы ў прыват? Вам трэба, каб у пятлю лезлі закаханыя юнакі? Школьнікі і школьніцы?

Вам не падаецца, што ў юнацкім ложку не месца следчым і аператыўным работнікам? Туды могуць зазіраць з парадамі бацькі і родныя, але ніяк не міліцыя.

Сітуацыя, якая была ў Беларусі дагэтуль, супадала з прафілактыкай такіх злачынстваў па ўсім свеце: калі было згвалтаванне — патрэбная заява. Калі няма заявы — выціскаць гэтую заяву следчыя не мусяць нават пасля падрыхтоўчай працы псіхолагаў. Мне здаецца, на гэтай кропцы ўсё і мусіць застацца, бо пагоня за раскрывальнасцю непазбежна прывядзе тут да траўмаў на ўзроўні цэлай генерацыі маладых. Каго яны вырасцяць? Робатаў? Замяцінскія “нумары”, якія, кахаючыся, думаюць пра закон, а не пра пачуцці?

Хацеў бы нагадаць, што аўтарытарызм ад таталітарызму адрозніваецца менавіта паўсюднасцю кантролю дзяржавы над любой сферай жыцця і дзейнасці грамадзян. Было б дзіўна, калі б змены характару рэжыму пачалі вызначацца не палітыкамі, а занадта прагнымі да ролі “новых пастараў” сілавікамі. Кожнаму мусіць заставацца ягоная справа: міліцыя ловіць злачынцаў, бацькі гадуюць дзяцей, маладыя вызначаюцца, як далёка пойдуць пасля першага пацалунка.

 

Віктар Марціновіч, budzma.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM