• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.01.2016 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Тэксты нашай зямлі

На пачатку снежня ў Гомельскай гімназіі № 36 імя І. Мележа адбыліся 13-ыя Мележаўскія чытанні з удзелам пісьменніцы Ларысы Раманавай у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У іх удзельнічалі вучні і настаўнікі сярэднеадукацыйных школ Гомельшчыны, асобных беларускіх гарадоў. Удзельнікамі чытанняў былі  госці Беларусі — настаўнікі і вучні з Украіны і Расіі.

Адметнай старонкай Мележаўскіх чытанняў была літаратурная сустрэча і  выстава “Неглюбскія ручнікі”, наладжаныя Ларысай Раманавай, вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Экспанавалася 15 ручнікоў, якія захоўваюцца ў фондах музея. Ручнікі вытканы пераважна ў 1970-80-ыя гады. Адзін з ручнікоў, бела-чырвоны, быў вытканы на пачатку ХХ ст.

Ларыса Раманава распавяла пра гісторыю вёскі Неглюбка, пра неглюбскую традыцыю ткацтва, у якой налічваецца больш за дзвесце мясцовых назваў узораў. Гэта — “лапа”, “крючча”, “крывуля малая”, “крывуля вялікая”, “хрясты кучярявыя”, “расколкі”, “вядзьмедзі”, “казёл”, “васьмірогі”, “вароньняе вочка”, “яблакі”, “цэрькаўкі”, “сады”, “самавары”,”пагоны з павуком”, “крыльле”, “верябей” (“нямы”, “відушчы”, “прасты” (“сляпы)”, “пусты”, “сьляпы абтыканы”, “з вочкам”, “відзяшчы”, “зоркі”), “веряб’і суплошныя”, “зьвёздачкі” і г.д.

Некаторыя з гэтых узораў можна было ўбачыць на ручніках падчас выстаўкі. Назвы — сімвалічныя, і, разам з тым, вельмі паэтычныя.

Ткацтва Неглюбкі як феномен мастацкага традыцыйнага светабачання не засталося па-за ўвагай Анатоля Сыса. Згадайма, што ў 1984 годзе паэт працаваў у “Перамозе Кастрычніка” (так у той час звалася веткаўская раённая газета”; на 1970-80 гады прыходзіцца росквіт неглюбскай традыцыі ткацтва).

Ластаўка ў беларускай міфалогіі — чыстая, святая птушка, надзеленая жаночай сімволікай. У некаторых песнях яна прыпадабняецца да Маці Божай. Паводле легенды аб укрыжаванні Ісуса Хрыста ластаўка вымала “калючкі”-шыпы з цярновага вянка, падносіла ваду. Таму звітае гняздо ластаўкі ва ўяўленнях беларусаў забяспечвае шчасце ў доме, вялікі грэх — яго разбураць.

Як даўней, так і цяпер ручнік, той, што вісіць на Покуці — ахоўнік роду (і лёсу),  абавязковы таемны суразмоўца (не трэці лішні) у дыялогу “чалавек-Бог”. Аднойчы ў размове неглюбчанка, Соф’я Сямёнаўна Прыходзька, 1931 г.н.,   заўважыла: “… рушнік жа — ета Божжая адзёжка!” Узоры на ручніках — аналагічна — ствараліся няпростыя: боскія…

Пераважна бела-чырвонымі былі неглюбскія ручнікі, вытканыя ў канцы ХIХ ст.-пачатку і сярэдзіны ХХ ст. З нітак самых розных яркіх колераў пачалі ткаць ручнікі ў Неглюбцы, неглюбскіх пасёлках у 1950-60 гады. Чорны колер з’явіўся на неглюбскіх ручніках у 1930-ых гадах.

Ткачыхі давалі свае, мясцовыя назвы нават некаторым колерам: “гаряшчы” (аранжавы, памаранчавы), зеленкаваценькі, галны (пунцовы, колеру кветак — Божых слезак), “паткаць куряняткамі”— паткаць ніткамі светла-жоўтага колеру.

Звычайна ўзорныя канцы неглюбскіх ручнікоў пачынаюцца белым колерам.

“— Ну а як жа? — здзіўлялася пытанню “Чаму так?” Настасся Іванаўна Грынькова, ткачыха з пасёлка Ляда. — Перва ж пачынаецца белым палатно. Як палатно начынаецца — белым патчэш. А тады ўжо — “калодачкі”, наборам, ці так — закладаначкі. А нада белае ўсёраўно. Кажуць:”Нада зарубіць, нада белага наткаць”. А чаго ж? Ты жа ня будзеш — з чырвонага адразу, а ўжо ж — з беленькага. Белы цьвет — харошы. Ён жа — усюдах, усюдах. І бела… Дзе ні, дзе ні — усё еты: белы і белы”.

Менавіта гэтай цудоўнай жанчыне, найвялікай жыццялюбцы, якая родам — з-пад Неглюбкі, ды іншым жанчынам, якія стваралі і ствараюць свае ўласныя тэксты ўзорамі ручнікоў, прысвечаны верш Ларысы Раманавай “Сцежкаю да зімы”:

Сеецца час праз сіта

і вырастае ў слова.

За межамі небасхілу

вандруе вольная мова,

знаймаецца* са шляхамі

нябачных сцежак птушыных,

зімуе сівернай ноччу

у клеці на мяккай пярыне,

сыходзіць ў такую далеч! —

далей, чым храм Саламона…

А пачынаецца з простага:

“ма”,

“мамачка”,

“мама”…

“Крыласцік” ** — любая мова.

 

*Знаймацца (неглюбск.) — вітацца з абразамі

**Крыласцік — так называлі ў в. Іпалітаўка Чачэрскага раёна ў 1950-70 гады тканую хустку з узорамі па краях. Ёй накрывалі дзіця, калі неслі хрысціць у царкву.

 

На выставе “Неглюбскія ручнікі” ў Гомельскай гімназіі быў… лён, які вырас у полі, і “Лён” — найбольш поўнае выданне літаратурнай спадчыны выдатнага беларускага паэта Анатоля Сыса (1959-2005), выдадзенае ў мінскім выдавецтве “Кнігазбор” праз год пасля апошніх зямных дзён паэта. “Будзьма” — назва аднаго з вершаў Анатоля Сыса, слова, якое часта гучала ў яго мінскай кватэры і бацькоўскім доме ў Гарошкаве. Будзьма беларусамі — людзьмі, хто шануе песні продкаў і складае свае, сённяшнія, хто ведае гісторыю сваіх мясцін і стварае сваю, сённяшнюю, хто ведае знакамітыя імёны Бацькаўшчыны і стварае яе сённяшні дзень.

11 снежня ў Веткаўскай гімназіі адбылася літаратурная сустрэча, прысвечаная радаснай гістарычнай падзеі — уручэнні Нобелеўскай прэміі беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Удзельнікамі сустрэчы былі вучні 10-11 класаў. Вучні чыталі тэкст Нобелеўскай лекцыі, з якой Святлана Аляксандраўна выступіла ў Стакгольме, знаёміліся з яе кнігамі, старонкамі біяграфіі.  Узгадвалі пра тое, што некалькі гадоў Святлана Аляксандраўна жыла ў в. Прысно Веткаўскага раёна, вучылася ў пачатковых класах Прыснянскай сярэдняй школы. Прачыталі артыкул “Наш Нобелеўскі лаўрэат,” які з’явіўся ў веткаўскай раённай газеце “Голас Веткаўшчыны” неўзабаве пасля таго, як стала вядома, што выдатная беларуская пісьменніца ўганаравана самай прэстыжнай літаратурнай прэміяй у свеце.

Літаратурныя сустрэчы ў Гомельскай гімназіі № 36 імя І. Мележа і Веткаўскай гімназіі ладзіліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”. Іх удзельнікі атрымалі падарункі — цікавыя паштоўкі, кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, асобныя нумары мастацка-літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”.

Яніна Бельская

Tweet
Тэгі: Ветка, Гомель, Гомельшчына

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу

У студзені 2021 года пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая піша пад літаратурным псеўданімам Іаана Рыўз, купіла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета...

valiancina_shauchenka
Кіно

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Берлінскі кінафестываль — адзін з трох вядучых кінафорумаў у свеце. І гэта адно з самых вялікіх міжнародных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы

Аляксей Гайдукевіч піша на budzma.by пра новыя магчымыя абмежаванні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM