• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.12.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Устань, ідзі і рабі!” Ток-шоў на тэму крэатыўных гарадоў прайшло ў Светлагорску

За апошні год светлагорцы прыцягнулі да сябе ўвагу СМІ праз экалагічныя пратэсты супраць выкідаў новага цэлюлозна-кардоннага камбіната, што будуецца блізу іх горада. Але на чарговым ток-шоў, якое зладзілі 14 снежня культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA, выявілася, што цікавіць жыхароў раённага цэнтра і развіццё ў іх горадзе новых крэатыўных прастор.

Падзяліцца сваім досведам стварэння арт-пляцовак прыехалі эксперты з розных куткоў Беларусі.

Віктар Клімус, Аляксандра Лазарэнка, Аляксандр Баранаў

Віктар Клімус, Аляксандра Лазарэнка, Аляксандр Баранаў

Выратавальнікі “Даліны анёлаў”

Распачаў ток-шоў “Крэатыўны горад: прастора для ўсіх” Аляксандр Баранаў — кіраўнік прасторы “Даліна анёлаў” у Мазыры.

Аляксандр — бізнесмен з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Па яго словах, узяцца за ператварэнне занядбанай тэрыторыі мясцовай мэблевай фабрыкі ў арт-прастору яго прымусіла любоў да роднага краю і жаданне нешта змяніць у звыклай хадзе справаў.

На беразе Прыпяці на ўскрайку Мазыра знаходзіцца “Даліна анёлаў”, дзе раней месціўся комплекс жаночага і мужчынскага манастыра цыстэрцыянцаў. За свае белыя адзенні месцічы і празвалі месца пражывання манахаў “далінай анёлаў”.

Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. расійскія ўлады адабралі комплекс у каталікоў, і тут месцілася праваслаўная царква. Але за савецкім часам старадаўнія будынкі мазырскіх “анёлаў” чакаў звыклы лёс — у іх паслядоўна месціліся запалкавая і мэблевая фабрыка. Апошняя ў выніку збанкрутавала, і пасля набыцця комплексу на аўкцыёне Аляксандру давялося перш за ўсё наводзіць парадак.

Аляксандр Баранаў

Аляксандр Баранаў

“Ды аднаго металалому там назбіралася некалькі тон. А ўжо колькі смецця мы вынеслі — нікому і прысніцца не можа! Але адзін я б гэтаму ніколі не даў рады, таму мне на дапамогу хутка прыйшлі жыхары Мазыра, якія таксама хацелі змяняць нешта ў родным горадзе”, — падзяліўся з прысутнымі на ток-шоў Аляксандр.

Пасля прыборкі паўстала пытанне, што далей рабіць у шматлікіх памяшканнях комплексу. Аляксандр Баранаў прызнаецца, што ў ідэале хацеў бы калі-небудзь бачыць тут адраджэнне старажытнага касцёла ва ўсёй яго прыгажосці і функцыянальным прызначэнні. Але да таго часу “Даліна анёлаў” функцыянуе як пункт збору мясцовай крэатыўнай моладзі і грамадскіх ініцыятыў. Менавіта тут праводзіць свае мовазнаўчыя заняткі пісьменнік Андрусь Горват, адбываюцца шматлікія выставы, канцэрты і майстар-класы.

Здзіўленыя актыўнасцю сваіх суседзяў па рэгіёне, светлагорцы выказалі сумнеў, што такое можна было б рэалізаваць у іх горадзе.

“Спадарства, насамрэч, каб змяніць нешта ў вашым горадзе, не патрэбныя тысячы і мільёны даляраў, — абурыўся Аляксандр. — Насамрэч пунктам росту можа паслужыць і звычайная вясковая хатка. Цяпер цэны такія, што можна было б скінуцца патроху і выкупіць стары дамок на ўскраіне горада. Паверце, пры правільным падыходзе ў вас хутка знойдуцца ахвотныя адрамантаваць гэтае месца і запусціць у яго жыццё. А калі тут будзе адбывацца нешта цікавае, людзі будуць ездзіць і на ўскраіну па новыя эмоцыі і сустрэчы з аднадумцамі. “Устань, ідзі і рабі!” — вось што мае быць дэвізам для вашай актыўнасці”

Дзейнасць “Даліны анёлаў” не адразу спадабалася мясцовым ідэолагам, якія спачатку былі напалоханыя з’яўленнем у горадзе непадкантрольнай ім культурніцкай установы і нават часам спрабавалі замінаць дзейнасці новай арт-прасторы. Але, па словах Аляксандра, апошнім часам стаўленне да “Даліны анёлаў” палепшылася. “Здаецца, яны зразумелі, што мы ім не ворагі, а, наадварот, найпершыя саюзнікі, бо таксама хочам зрабіць Мазыр больш цікавым і разнастайным у плане культуры”, — адзначыў Аляксандр.

 

Жыццё і смерць антыкавярняў у вялікім горадзе

За некалькі апошніх гадоў Гомель перажыў цэлы бум антыкавярняў. Часам прасторы так хутка адкрываліся і знікалі, што не паспявалі нават адбіцца ў памяці яго насельнікаў. З шэрагу ўстаноў кшталту “Sweet Home”, “Бергамот”, “Тры каты” і іншых добрую славу сабе здабыў “Флэт”, які некалькіх гадоў гуртаваў вакол сябе самыя розныя ініцыятывы.

“Я думаю, сакрэт “Флэта” быў у сапраўдным жаданні паслядоўна рабіць нешта для развіцця нашых супольнасцяў. Кіраўніцтва гэтай арт-прасторы ад самага пачатку разумела, што трэба ўкладацца ў якаснае абсталяванне, працаваць з самымі рознымі групамі гараджан, шукаць выхад на маладых і актыўных і даваць ім зялёнае святло ў іх дзейнасці. Здаецца, гэта ў выніку і дало неабходны вынік”, — лічыць Аляксандра Лазарэнка, арт-дырэктарка прасторы “Каўчэг” у Гомелі.

Аляксандра Лазарэнка

Прамаўляе Аляксандра Лазарэнка

Змаганне за права застацца на мапе горада “Флэт” у выніку прайграў. Часткова віна за гэта ляжыць і на тых установах, дзе арт-прастора спрабавала замацавацца: завялікі кошт арэнды, адсутнасць ільготаў у вядзенні такога крэатыўнага і сацыяльнаарыентаванага бізнесу прымусілі ўладальнікаў шукаць шчасця ў іншых краях. Але ў хуткім часе здабыткі “Флэта” дазволілі актыўным гомельцам запусціць у плаванне і ўласны “Каўчэг”, які цяпер збірае, нібы Ной, у выратавальнае плаванне ахвотных змяняць нешта ва ўласным горадзе.

Цяпер тут могуць праходзіць адзін за адным і заняткі “Мова нанова”, і паэтычны вечар, і сустрэча габрэйскай грамады або дабрачынны фэст — у “Каўчэгу” знойдзецца месца для ўсіх. Шмат актыўнасцяў на базе новай арт-прасторы рэалізуе Аляксандра разам са сваёй творчай камандай. Сярод найбольш значных праектаў, што паўсталі тут, — дабрачынны праект “Op Shop” і анімацыйная школа “Рухавічок”, у якой удзельнікі вучацца не толькі азам мультыплікацыі, але і спосабам рэалізацыі сваіх задумак і грамадскай актыўнасці ў цэлым.

“Наогул, мець сваю каманду — надзвычай важная справа, бо самастойна такія арт-прасторы цягнуць не ўдасца. Заўжды хапае і гаспадарчых пытанняў, і арганізацыйных, а трэба яшчэ займацца прамоцыяй ініцыятыў, наладжваннем сувязяў з новымі супольнасцямі і групамі. Таму ўсім, хто хоча кіраваць уласнай пляцоўкай, проста жыццёва неабходна навучыцца дэлегаваць паўнамоцтвы іншым і гуртаваць вакол сябе такіх жа актыўных людзей, як і ён сам”, — перакананая Аляксандра Лазарэнка.

 

Як адвучыць беларусаў ад халявы

У жыхароў Берасця некалькі гадоў таму ўзнікла ўласнае месца для сустрэч і рэалізацыі ініцыятыў. Гэткім базісам, “грунтам” стала краўдфанд-кавярня “Грунтоўня”, якую ўзначальвае Віктар Клімус. Асаблівасць дадзенай установы ў тым, што акрамя працы ў якасці антыкавярні з серады да нядзелі тут праходзяць і шматлікія мерапрыемствы, скіраваныя на развіццё горада. Асаблівая ўвага пры гэтым аддаецца беларускім традыцыям.

“Нам мала быць проста яшчэ адной антыкавярняй, а з уласнага досведу мы выдатна ведалі, што дапамогі словам многім арганізацыям і ініцыятывам бывае мала. Таму наша канцэпцыя збудаваная ў тым ліку і на тым, што кожны наведнік акрамя магчымасці замовіць сабе тую ж каву можа ахвяраваць на касе пару рублёў на дзейнасць розных гарадскіх супольнасцяў, якія маюць адмысловыя скарбонкі”, — адзначае Віктар Клімус.

Віктар Клімус

Віктар Клімус

За не такі вялікі час свайго існавання “Грунтоўня” паспела адкрыцца ўжо двойчы, але змена фармату пайшла ёй толькі на карысць, лічыць Віктар. Скіраванасць у падтрымцы берасцейскіх ініцыятыў у тым ліку і рублём — прынцыповы момант існавання кавярні.

“Мы хочам прывучыць жыхароў горада, што час бескаштоўных забавак скончыўся. Насамрэч ва ўсім свеце за культуру таксама трэба і неабходна нешта плаціць. Тое ж датычыцца і грамадскіх ініцыятыў, таму самы час уключацца ў дзейнасць ужо цяпер. І дапамога хаця б адным рублём — шмат у якіх выпадках ужо істотная справа. Тым больш што цяпер гэта можа сабе дазволіць амаль кожны”, — падзяліўся сваёй пазіцыяй Віктар.

Як стала бачна падчас ток-шоў, прыклады пазітыўных зменаў у нашых гарадах праз з’яўленне незалежных арт-прастораў ужо ёсць. Нягледзячы на розныя фарматы і месцазнаходжанне на мапе Беларусі, усе такія ініцыятывы аб’ядноўвае адно — шчырае жаданне рабіць нашыя гарады і іх жыхароў лепшымі, у тым ліку і праз актывізацыю грамадскай актыўнасці.

Яўген Меркіс

Фота – Андрэй Стрыжак


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM