• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.07.2017 | Літаратура

Топ-5 кніг выдавецтва «Галіяфы» на гэтае лета

Якую кнігу ўзяць з сабою ў адпачынак? Беларускія незалежныя выдавецтвы прапануюць свае новыя выданьні, пра якія мы расказваем сваім чытачам цягам чэрвеня-ліпеня. Сёньня рэкамэндацыі выдавецтва «Галіяфы».

1. Хуан Мануэль Маркас. «Зіма Гюнтэра». Раман. Пераклад з гішпанскай Васіля Песенькі

«Зіма Гюнтэра» — раман усясьветна вядомага парагвайскага пісьменьніка, у якім пераплеценыя дэтэктыўная інтрыга, ода каханьню, сацыяльная сатыра, глыбокі роздум аб гістарычных каранях парагвайскай нацыі ды іранічны погляд, не пазбаўлены гумару і эратызму, на парадоксы нашага часу. Падарожнічаючы разам з халодным эканамістам Гюнтэрам, немцам па крыві, але парагвайцам па нараджэньні, ды ягонай пекнай жонкай, мулаткай Элісаю Лінч, чытач трапіць у апраметную паўднёваамэрыканскай вайсковай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збаўленьне — непераможны ідэалізм моладзі. Раман «Зіма Гюнтэра» — гэта раман пра свабоду.

2. Льюіс Кэрал. «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Казка. Пераклад з ангельскай Веры Бурлак

Адзін з самых загадкавых твораў клясычнай літаратуры Вялікай Брытаніі па-беларуску ў цудоўным перакладзе паэткі і дзіцячай пісьменьніцы Веры Бурлак — гэта найлепшае чытво для сямейнага адпачынку. Будзеце чытаць дзецям, якім і прысьвячаў казку аўтар, але і самі атрымаеце неверагоднае задавальненьне. Арыгінальныя ж ілюстрацыі Кацярыны Дубовік, якія суправаджаюць Алісу ў падарожжы ў залюстравы сьвет, дазволяць вам адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай славутым Льюісам Кэралам.

3. Максім Кутузаў. Князь-ваўкалак. Гістарычна-прыгодніцкі раман

Людзі звычайна думаюць, што жыцьцё князя прыемнае і бесклапотнае. Аднак ці яно такое на самой справе? Ці можна назваць бесклапотным жыцьцё, калі пагроза варожага мяча і здрадніцкага кінжала заўсёды побач? Ці можна назваць прыемным жыцьцё, калі ты ім не валодаеш? Калі ты ня можаш зрабіць ніводнага кроку бяз згоды тваіх дарадчыкаў? Жыцьцё князя можа быць і вельмі цікавым, калі, вядома, яму пашанцавала і ён нарадзіўся… ваўкалакам. «Князь-ваўкалак» — дэбютная кніга Максіма Кутузава, імя якога вам запомніцца, калі вы прачытае ягонае гісторыка-прыгодніцкае фэнтэзі.

4. Ярыла Пшанічны. «Атамная лучына». Паэзія

У 2015-м абарвалася жыцьцё таленавітага маладога паэта, музыкі, мастака і пэрформэра Ярылы Пшанічнага (сапр. Уладзімер Банько). Засталіся вершы, якія дбайна сабралі ў кнігу сябры. Назву ёй далі па аднайменнай паэме, якая таксама ўвайшла ў зборнік. Зьедлівая сатыра, іронія, сарказм, давядзеньне да абсурду, зварот да глябальных праблемаў сучаснасьці, актыўнае выкарыстаньне «трасянкі» вызначаюць адметны зухаваты стыль творцы. Выданьне багата аздобленае малюнкамі самога аўтара, яго фотаздымкамі зь сябрамі і сутворцамі на літаратурна-музычнай сцэне. Кнігу ўклаў Віктар Жыбуль, ён жа напісаў бліскучае дасьледаваньне пра Ярылу Пшанічнага.

5. Міхась Зізюк. «Планктон». Аповесьць, апавяданьні, нарысы

У новай кнізе сучаснага беларускага пісьменьніка Міхася Зізюка знойдуцца творы для аматараў самых розных жанраў: прыгодніцкай і містычна-фантастычнай аповесьці, псыхалягічнага апавяданьня, вандроўна-падарожных нарысаў… Але ўсе гэтыя творы аб’ядноўвае шчырая любоў да чалавека, прыроды, роднай зямлі.

Усе кнігі можна набыць у выдавецкай інтэрнэт-кнігарні http://halijafy.by/

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

valiancina_shauchenka
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!

Віктар Марціновіч разважае на budzma.by пра стужку «Дарагіе таварышчы» Андрона Канчалоўскага Я стаўлюся да расійскага кінематографа гэтаксама, як і вы. Уласна, з 1986, калі Таркоўскі скончыў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Беларусь у адным з вядомых рэйтынгаў Numbeo страціла адразу 98 месцаў па паказчыках бяспечнасці ў свеце. Што цікава, паводле дадзеных гэтага ж агенцтва, Мінск займае перадапошняе месца ў Еўропе ў той жа катэгорыі. Наша...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення

У мінулым пратэсным годзе ў суверэннай гісторыі Беларусі быў пастаўлены рэкорд па распачатых крымінальных справах, наўпрост ці ўскосна звязаных з перадвыбарчай кампаніяй і яе вынікамі....

Апошнія навіны

    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • Як судзілі Святлану Алексіевіч

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM