• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.08.2017 | Забавы

ТОП-5 мясьцінаў Беларусі, дзе найлепей радавацца зоркам

Пойма Прыпяці

Дзе ў Беларусі самае цёмнае неба? Якія зоркі ўпрыгожваюць жнівеньскія ночы? Калі назіраць мэтэорны дождж? Зорныя запаведнікі краіны шукалі наша сталая аўтарка Яна Шыдлоўская і астрафатограф Віктар Малышчыц.

1. Беларускае Палесьсе ад Століна да Лоева

Разьліў на Прыпяці

Разьліў на Прыпяці

Жнівеньскае неба багатае на падзеі. Так, у апошні месяц лета адбываецца знакаміты мэтэорны дождж Пэрсэідаў, які сёлета стане адным з самых відовішчных. Чакаецца, што шчыльнасьць мэтэорнай плыні перасягне звыклыя паказьнікі ў два разы. Можна будзе ўбачыць да 150 мэтэораў у гадзіну замест звычайных для Пэрсэідаў 80. Пік мэтэорнага дажджу прыпадае на 12-13 жніўня, а скончыцца ён амаль адначасова з каляндарным летам. Пасьпяхова назіраць зоркапад магчыма ў цёмных месцах, па-за межамі буйных гарадоў, дзе адсутнічае штучнае асьвятленьне. Адным з самых глухіх куточкаў краіны можна назваць Беларускае Палесьсе ад Століна да Лоева. Пазбаўленае штучнага асьвятленьня неба тут самае цёмнае, а ночы ўлетку — самыя доўгія. Назіраць зорнае неба можна ці ў маленькай вёсцы, ці проста ў полі на ўскрайку гэтых рэгіёнаў.

Палеская вёска Кудрычы

Палеская вёска Кудрычы

Дарэчы, жнівеньскія мэтэоры будуць ляцець з боку сузор’я Пэрсэя, якое зьяўляецца над гарызонтам каля 10 гадзінаў вечара. Большасьць зь іх можна пабачыць пасьля апоўначы і нават пад раніцу. Варта памятаць, што 18 жніўня на небе чакаецца поўня, сьвятло якой пагоршыць умовы назіраньня за мэтэорным роем.

2. Налібоцкая пушча

Ноч у сэрцы Налібоцкай пушчы

Ноч у сэрцы Налібоцкай пушчы

Прыгожы і велічны беларускі лес можа стаць добрай пляцоўкай для назіраньня за зоркамі. У нетрах Налібоцкай пушчы вы знойдзеце і палі з лугамі, і неверагоднае возера Кромань, і невялічкія лясныя вёскі, у якіх мала хто ведае, як выглядае вулічны ліхтар. Лясныя абшары цягнуцца зь Меншчыны далей на Гарадзеншчыну і падзеленыя паміж Наваградзкім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі. Дарэчы, менавіта на Наваградчыне нарадзіўся Тамаш Жаброўскі, які ў 1753 годзе заснаваў у Вільні першую абсэрваторыю. Пазьней, намаганьнямі гарадзенца Марціна Пачобута-Адляніцкага, яна стане адной з найлепшых абсэрваторыяў Эўропы. Пра вядомага выкладчыка Віленскага ўнівэрсытэту і каралеўскага астранома, які 44 гады ўзначальваў астранамічную абсэрваторыю, у «Пане Тадэвушы» напісаў Адам Міцкевіч.

Чорнае возера ў Налібоцкай пушчы

Чорнае возера ў Налібоцкай пушчы

Цікавіўся зоркамі і Антон Тызэнгаўз. Напрыканцы XVIII стагодзьдзя рамантык эпохі Асьветніцтва склаў плян стварэньня ў Горадні акадэміі сьвецкага тыпу, пры якой мелася пабудаваць астранамічную абсэрваторыю. На жаль, будынак апошняй існуе толькі на старажытных плянах. Аматарская абсэрваторыя адчынілася ў Горадні на пачатку ХХ стагодзьдзя — у рамесным вучылішчы імя царэвіча Аляксея, а ў кляштары брыгітак працаваў гурток астраноміі ксяндза Люцыяна Халецкага. Больш пра гісторыю астраноміі і выдатных астраномаў зь беларускім паходжаньнем расказвае насычаная цікавымі фактамі кніга дасьледчыка зь Ліды Леаніда Лаўрэша «І зорнае неба над галавой…»

Налібоцкая пушча

Налібоцкая пушча

3. Рэчка Шоша

Маляўнічая рака Шоша на Віцебшчыне пачынаецца з возера Шо і цягам амаль 30 кілямэтраў нясе свае воды да возера Пліса. Увесну і ў першай палове лета Шошу разам з азёрамі Доўгае, Шо, Пліса, Мнюта і ракой Мнюта турысты абіраюць для водных паходаў, у другой палове лета, калі Шоша можа зьмялець і паходы па ёй больш немагчымыя, навакольлі ракі можна разглядаць як запаведнік цёмнага неба. Верагодна, гэтае месца зь мінімальнай засьветкай ухваліла б і Міжнародная асацыяцыя цёмнага неба.

Рака Шоша

Рака Шоша

Выпраўляючыся любавацца зоркамі на Віцебшчыну, варта ўзгадаць асобу вядомага астранома ксяндза-езуіта Яна Багамольца, які вывучаў астраномію ў Празе. У 1769 годзе ён назіраў камэту, пасьля чаго напісаў грунтоўную працу з астранамічным тлумачэньнем яе зьяўленьня. Паходзіў зь Віцебшчыны і ксёндз-езуіт Стафан Луцкіна. Прайшоўшы навучаньне ў Аўстрыі, Італіі і Францыі, ён выкладаў фізыку і астраномію ў езуіцкім калегіюме ў Варшаве. У пэдагагічнай кар’еры прайшоў шлях ад выкладчыка да рэктара гэтай навучальнай установы. Мэцэнатка Альжбэта Пузына-Агінская ў сваім Лучайскім маёнтку на Пастаўшчыне арганізавала астранамічныя назіраньні для вывучэньня геаграфічнага становішча і грашова патрымала будаўніцтва абсэрваторыі ў Вільні.

Вялікім аматарам зор быў Уладзімер Караткевіч — падчас настаўніцтва ў Оршы ён кіраваў астранамічным гуртком. Дарэчы, у Віцебскім тэатры Якуба Коласа ідзе спэктакль, у назьве якога прысутнічае знакаміты зоркапад. Драма ў 2-х дзеях «Леаніды ня вернуцца на Зямлю…» пастаўленая па матывах рамана Ўладзімера Караткевіча «Нельга забыць».

4. Крэва — Баруны — Гальшаны

Касьцёл у Барунах

Касьцёл у Барунах

Вядомым у Беларусі турыстычным маршрутам варта праехацца ў цёмныя часы, каб убачыць зорны россып на небе. Дарога зь Менску на Вільню — ня самае цёмнае месца. Але роўна на палове гэтага шляху карты засьветкі паказваюць цёмны куточак, куды трапілі славутыя Крэўскі і Гальшанскі замкі. І хоць гэтыя мястэчкі досыць вялікія і маюць вулічнае асьвятленьне, у навакольных вёсках ноччу — хоць вока выкалі. Зоркі там быццам дакранаюцца да зямлі. У жнівеньскім небе асабліва выразна сьвецяць зоркі Вэга, Дэнэб і Альтаір з сузор’яў Ліры, Лебедзя і Арла. Цікава ўгледзець каля гарызонту Стральца і Казярога, а на вялікай вышыні — Андрамэду і Пэгаса. Пад раніцу неба ўпрыгожваюць яркія зоркі Цяльца, Арыёну і Блізьнятаў.

Крэўскі замак

Крэўскі замак

Перад выправай варта пагартаць кнігу Цімафея Авіліна «Этнаастраномія: паміж небам і зямлёй», каб узброіцца традыцыйнымі назвамі нябесных целаў, легендамі і паданьнямі пра іх. Неба над старажытнымі замкамі такое нізкае, што зоркі можна назіраць без адмысловых прыбораў. Так рабілі нашы даўнія продкі. Толькі пазьней, калі ў беларускіх гарадах, панскіх маёнтках, кляштарах і палацах захапіліся аматарскай астраноміяй, стаў зьяўляцца і адмысловы рыштунак. Хто меў сродкі — разглядаў неба праз тэлескоп. Больш за тое, ахвяраваў абсталяваньне для прафэсійнага вывучэньня неба. Вядома, што ўладар Нясьвіскага палацу князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька ахвяраваў Віленскай абсэрваторыі выраблены ў Нямеччыне тэлескоп — абшыты скурай, даўжынёй у чатыры футы.

Над руінамі Гальшанскага замку

Над руінамі Гальшанскага замку

5. Багушэвічы

Мястэчка Багушэвічы перадусім вядомае мураваным касьцёлам Божага Цела, пабудаваным у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя як фамільная пахавальня роду Сьвентаржэцкіх, якія мелі тут радавы маёнтак. Прыглядзецца да Багушэвічаў варта і аматарам зор.

Мэтэор над касьцёлам у Багушэвічах

Мэтэор над касьцёлам у Багушэвічах

Па дарозе зь Менску ў Магілёў сустракаецца ўсяго некалькі невялікіх мястэчак, якія не ствараюць моцнай засьветкі сваімі ліхтарамі. Таму можна сьмела ад’яжджаць на 100 кілямэтраў ад любога з гэтых мястэчак і любавацца зоркамі. Галоўнае, каб надвор’е было бясхмарным, і тутэйшае зорнае неба не расчаруе, і, магчыма, нават натхніць. Як натхніла калісьці Язэпа Драздовіча на стварэньне больш за 60 графічных і жывапісных карцінаў на касьмічную тэму. У кнігу «Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак», укладальнікам якой стаў Міхась Казлоўскі, увайшло факсымільнае выданьне працы Драздовіча «Нябесныя бегі». Гэта навукова-папулярная кніга па астраноміі, дзе, сярод іншага, аўтар разглядае магчымасьць жыцьця на Сатурне, упершыню была выдадзеная ў Вільні ў 1931 годзе. Натхняліся небам і іншыя беларускія мастакі, сярод якіх — Марк Шагал, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Гаўрыла Вашчанка.

Поле пад Багушэвічамі

Поле пад Багушэвічамі

І яшчэ. Каб зрабіць начныя вандроўкі па Беларусі ў пошуках зорнага неба як мага больш рамантычнымі, варта прыхапіць з сабою томік вершаў Максіма Багдановіча. На творчасьць беларускага рамантыка ня раз натхняла прыгажосьць зорнага неба.

Яна Шыдлоўская, Віктар Малышчыц (фота) для Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM