• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.12.2018 | Тэатр

Топ-5 тэатральных прэм’ер — 2018, якія трэба паглядзець да канца года

Хутка скончыцца чарговы год, а вы так ні разу за гэты час не былі ў тэатры? Між іншым, 2018-ты быў багаты на цікавыя, эксперыментальныя прэм’еры.

Дзелімся з вамі топам самых-самых з іх, якія яшчэ можна заспець у снежні — спяшайцеся набыць квіток!

«І не намі тое прыдумана» ў Маладзёжным тэатры

Фота: bgmteatr.by.

Свежая пастаноўка па п’есе «Нічыпар» Дзмітрыя Багаслаўскага, прэм’ера якой адбылася ў канцы лістапада. Важная з’ява як мінімум таму, што беларускіх драматургаў у нас усё яшчэ ставяць не так часта, як тое мае быць.

П’еса напісаная ў дарожным жанры і распавядае гісторыю дзеда Нічыпара, які вырашыўся адправіцца «ў доўгі шлях смерць перадужаць дзеля жыцця вечнага». Сам па сабе жанр нечым нагадвае казку, але ад гэтага ён менш жыццёвым не робіцца (сярод персанажаў вам сустрэнуцца і Старшыня, і Бацюшка).

У якасці рэжысёра выступіў артыст Маладзёжнага Дзяніс Паршын, які працуе ў тэатры з 2016 года. Некаторы тэатральныя крытыкі называюць яго адкрыццём года, так што ў вас на руках ужо як мінімум некалькі аргументаў за тое, каб наведаць гэты спектакль.

«Радзіва «Прудок» у Купалаўскім

Фота: kupalauski.by.

Прэм’ера спектакля па дзённіку Андруся Горвата адбылася ў маі, але да гэтага часу патрапіць на яго досыць складана: квіткі лепш набываць за некалькі месяцаў наперад. Акрамя лірычнасці самой гісторыі журналіста-дворніка, які з’ехаў са сталіцы ў вёску Прудок, на радзіму дзеда, каб аднаўляць старую хату (а ў нечым — і самога сябе), тут не адарваць вочы як мінімум яшчэ ад некалькіх момантаў. Па-першае, ад неверагоднай сцэнаграфіі і ў прамым сэнсе касмічных касцюмаў Кацярыны Шымановіч. Па-другое, ад феерычнай ігры Святланы Анікей. Яна адным махам пераўвасабляецца то ў экскурсаводку Купалаўскага, то ў цётку Дуню, то ў бабулю з могілак… Здаецца нават, што рукі Святланы старэюць разам з яе новым персанажам.

Усім-усім, хто ў гарадскіх джунглях сумуе па чыстых вясковых эмоцыях, строга рэкамендуецца.

«Генэзіс, ці Паходжанне відаў» тэатра «ІнЖэст»

Фота Яўгена Ерчака.

Адзін з ветэранаў у галіне эксперыментальнага пластычнага тэатра Вячаслаў Іназемцаў пасля доўгага зацішша прэзентаваў, нарэшце, сваю новую працу, і гэта зноў — вельмі эстэтычна моцнае выказванне. У працах Іназемцава заўсёды захапляе майстэрства акцёраў. Іх целы, здаецца, здольныя на ўсё: і выгінацца, як змяя, і вытрымліваць нізкія тэмпературы басанож, і лётаць на хадулях так, што ў гледачоў ідзе кругам галава. Акрамя гэтага, Іназемцаў са сваім калектывам зноў разбураюць звыклыя ўяўленні пра сцэну. Так, калі ў адным са сваіх спектакляў «Рамонт» яны папросту памяняліся з гледачамі месцамі (апошнія сядзелі на ўзвышэнні, а акцёры гралі на крэслах і пад імі), то ў «Генэзісе» сцэны як такой увогуле няма: выказванне на тэму паходжання свету, супрацьстаяння дабра і зла адбываецца ў былым цэху, сённяшняй прасторы «Ок16».

Пасля прагляду гарантаваныя шмат думак, метафар і задавальнення ад праслухоўвання музычнага суправаджэння ў выкананні Мацвея Сабурава і групы «Плато».

«З вучылішча» («С училища») у «Ок 16»

Фота: facebook.com.

Калі вы глядзелі «Опіум», першы беларускі спектакль, на які сабралі грошы народным, краўдфандынгавым спосабам, то вам павінна спадабацца і гэтая праца рэжысёра Аляксандра Марчанкі (тым больш большасць акцёраў будзе ўжо знаёмая па мінулай пастаноўцы ці як мінімум па іх ролях у РТБД).

У аснове — моцны тэкст Андрэя Іванова, намінанта на «Залатую маску», з такімі пазнавальнымі беларускімі акцэнтамі, як «Камары», сталінскі ампір ці Саладуха (дарэчы, у снежні можна заспець яшчэ адну працу па тэксце Іванова: «Крыжовы паход дзяцей»). Шчырая размова пра тое, хто мы ёсць сёння і што адбываецца, калі свет гопнікаў з ПТВ сутыкаецца з гламурным светам? Хто з іх больш інтэлігентны і сапраўдны?

«Родныя людзі?» у Moving Art Factory

Прэм’ера гэтай дакументальнай пастаноўкі адбудзецца толькі 18 снежня, але гэта досыць аператыўнае мастацкае выказванне на заяву Аляксандра Лукашэнкі супраць законапраекта аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Нездарма анонс суправаджаюць хэштэгі той пятніцы, калі кіраўнік краіны выказаўся па тэме (многія абазначылі яе як чорную пятніцу): #гвалтусям’і, #традыцыйныякаштоўнасці, #б’езначыцьлюбіць, #самавінаватая і інш.

Спектакль зроблены на аснове сапраўдных гісторый жанчын, якія перажылі хатні гвалт, і гэта ўжо далёка не першая дакументальная праца рэжысёркі Валянціны Мароз. Так, зусім нядаўна са студэнтамі яна рабіла спектакль «11 красавіка» пра тэракт у мінскім метро.

Кацярына Карпіцкая, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу

У студзені 2021 года пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая піша пад літаратурным псеўданімам Іаана Рыўз, купіла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета...

valiancina_shauchenka
Кіно

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Берлінскі кінафестываль — адзін з трох вядучых кінафорумаў у свеце. І гэта адно з самых вялікіх міжнародных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы

Аляксей Гайдукевіч піша на budzma.by пра новыя магчымыя абмежаванні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM