• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.06.2018 | Гісторыя

Віцебскі трамвай: першы электратранспарт у Беларусі

Роўна 120 гадоў таму ў Віцебску ўпершыню пачаў працаваць грамадскі транспарт, які не меў дачынення ні да коней, ні да энергіі пары. Электрычны трамвай. Вельмі рэдкі выпадак, калі ў беларускім горадзе новаўвядзенне з’явілася раней, чым у сталічных Маскве і Пецярбургу. Мінск, дарэчы, таксама абагналі.

Ва ўсёй вялізнай Расійскай імперыі Віцебск стаў пятым горадам з электратранспартам, абагнаць яго паспелі толькі Кіеў, Ніжні Ноўгарад, Екацярынаслаў (цяпер Днепр) і Елісаветград (цяпер Крапіўніцкі). Трамвай вырашылі будаваць, дарэчы, не ад добрага жыцця. Звычайная конна-жалезная дарога цалкам задавальняла гараджан, але, на жаль, пабудаваць яе было не варыянт — віцебскі рэльеф са шматлікімі пагоркамі не даваў магчымасці бедным конікам эфектыўна цягнуць вагончыкі. У выніку ўжо ў 1895 годзе ў віцебскую ўправу пачалі паступаць прапановы па арганізацыі ў горадзе трамвайнага руху. Звычайна такія справы ў Расіі ажыццяўлялі немцы ці бельгійцы, гэтым разам пашанцавала французу: Фернан Гільён узяўся за правядзенне ў горадзе лініі электратранспарту.

Першапачаткова Гільён збіраўся рабіць усё за свае грошы, усе прыбыткі з трамвая таксама класці ў сваю кішэнь, а гораду выплачваць пэўную суму. Без “каралёў трамвая” — бельгійцаў і немцаў — дарэчы, таксама не абышлося, акцыянернае таварыства па арганізацыі трамвайнага руху ў Віцебску было створанае ў 1896 годзе ў Брусэлі, удзельнічала ў ім і нямецкая кампанія па электрыфікацыі.

Будаўніцтва трамвая пачалося вясной 1897 года. Першапачаткова горад будаваўся без уліку нейкіх там трамваяў, таму вуліцы былі занадта вузкімі для пракладання паўнавартаснай двайно1 каляіны. Таму ў асноўным клалі адзінарную.

Трамваям трэба даволі шмат электраэнергіі, таму ў Віцебску была пабудаваная новая электрастанцыя, узводзіліся і іншыя будынкі трамвайнай інфраструктуры. Быў пабудаваны нават спецыяльны мост праз Віцьбу, бо той, які ўжо быў, трамвая вытрымаць б не змог.

Нягледзячы на ​​тое, што навінкай былі задаволеныя не ўсе (трамвай, напрыклад, пазбаўляў вялікай долі заробку рамізнікаў), будаўніцтва не ператварылася ў даўгабуд, і ўжо да 30 чэрвеня 1898 г. (паводле старога стылю — 18 чэрвеня) новы транспарт быў гатовы да адкрыцця. На ўрачыстую цырымонію сабраліся ўсе знакамітыя людзі горада, і трамвай быў пушчаны. Першы рэйс адправіўся ад трамвайнага дэпо (цяпер на вуліцы Фрунзе) да Дзвінскага моста праз вуліцу Замкавую і назад у дэпо. Зразумела, пасажыры былі ў захапленні (іх можна зразумець, яны ж не рамізнікі).

Для пачатку ў Віцебску пусцілі дзве трамвайныя лініі — ад Задуноўской плошчы (цяпер яе не існуе, гэта частка вуліцы Фрунзе) да цяперашняй вуліцы Касманаўтаў і ад Смаленскай плошчы (тады Коннай) да плошчы Перамогі (тады Магілёўскага рынка). Усяго ў горадзе налічваліся 34 трамвайныя вагоны, з іх 18 маторных. Самі вагоны былі меншыя за сучасныя (напрыклад, у самым масавым вагоне савецкай вытворчасці КТМ-5 — ад 32 да 35 сядзячых месцаў, а ў віцебскіх вагонах канца XIX стагоддзя было ўсяго 20 сядзячых і 12 стаячых). Сядзенні для вагонаважатых не былі прадугледжаныя, працаваць даводзілася стоячы. Затое кіраванне трамваем магло рабіцца з абодвух бакоў вагона — не патрабавалася разваротнага кальца.

Калі ішло будаўніцтва, адной з распаўсюджаных скаргаў праціўнікаў трамвая была тая, што коні рамізнікаў будуць баяцца вагонаў і “скакаць з мастоў у раку”. Да такога не дайшло, але без эксцэсаў таксама не абышлося. Так, трамвая спалохаўся конь, які вёз экіпаж не з кімсьці там, а з самім губернатарам Уладзімірам Левашовым: у выніку карэта перакулілася, а сам Левашоў цудам пазбег цяжкіх траўмаў.

З часам жыхары Віцебска прывыкалі да цуда-транспарту, з’яўляліся новыя правілы, і трамвай рабіўся неад’емнай часткай горада.

Атрымлівалі кандуктары і вагонаважатыя за сваю цяжкую працу, дарэчы, параўнальна нядрэнна — ад 18 да 25 рублёў (праца самых кваліфікаваных рабочых найлепшых расійскіх заводаў ацэньвалася прыкладна ў 60 рублёў).

Дарэчы, трамвай падштурхнуў у Віцебску прагрэс не толькі ў плане транспарту. Неўзабаве за з’яўленнем трамвайнай лініі ў горадзе пачало распаўсюджвацца і электрычнае асвятленне.

Дарэчы, вытворчасці ўласных трамвайных вагонаў Расійская імперыя так і не асвоіла. Абсалютна ўсе вагоны былі завезеныя з-за мяжы. У гады Першай сусветнай вайны Расія аказалася фактычна ў эканамічнай блакадзе (увозіць грузы можна было толькі праз Архангельск і Уладзівасток, і трамвайныя вагоны былі відавочна не ў прыярытэце сярод таго, што везлі краіну ў стане вайны). Таму пачаўся хуткі знос вагонаў. Дарэчы, для вайны трамвай таксама рабіў што мог — пасля пачатку ваенных дзеянняў цану квіткоў павысілі на суму ваеннага збору — так званую “трамвайную капейку”, якая ішла на патрэбы фронту.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года віцебскі трамвай стаў ўласнасцю дзяржавы, апошні дырэктар трамвайнага дэпо Лазар Вішняк збег.

Некаторыя урбаністы ў наш час сцвярджаюць, што эканамічны стан горада можна наўпрост пралічыць па стане грамадскага транспарту ў ім. Горад, дзе справы ідуць дрэнна, стараецца, як правіла, пазбавіцца гэтай досыць затратнай сістэмы, а горад, дзе ўсё зусім дрэнна, застаецца, як сцвярджаюць, з аднымі маршруткамі. Паводле гэтай логікі, у Віцебску, дзе да гэтага часу ходзіць трамвай, усё пакуль нармальна.

 

Дзяніс Буркоўскі

Tweet
Тэгі: Віцебск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM