• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.08.2017 | Літаратура

Тры колеры жыцця і смерці

«Сваякі», графічны раман па аднайменным творы Васіля Быкава, выпускаўся адмыслова да Дня нараджэння пісьменніка. Але й без гэтай нагоды варта было чакаць падобнае выданне: Васіль Быкаў надзвычай графічны (прынамсі, як на мяне). Піша Наста Грышчук.

Калі ўявіць раскадроўку хоць якога твора Быкава, прыкладам, “Знака бяды”, ці “Жоўтага пясочка”,  які б ні згадаўся, — вы ўбачыце цэнтральны прадмет, зазвычай сімвалічны, убачыце выразныя, быццам бы грубыя, але тым і дакладныя, рысы – твару, пейзажа, нацюрморта. Напрошваецца здагадка, што на манеру пісьма паўплываў той факт, што Быкаў меў мастацкую, хоць і незавершаную, адукацыю, а што найважней – талент графіка. Мяркуецца, што й сам ён найперш бачыў сцэну, а пасля ўжо апісваў яе. Адсюль дакладнасць, якая так уражвае, робіць тэксты Быкава сугестыўнымі, а ў спалучэнні з тэмай – гнятлівымі (не ў сэнсе заганы, вядома).

Ілюстрацыі да “Сваякоў” зрабіў Ян Жвірбля. Зрэшты, гэта кепская фармулёўка. Лепей сказаць (дый справядлівей) – намаляваў пісьмо. Перавёў твор з аднае мастацкай мовы ў іншую. Была вялікая рызыка, што атрымаецца альбо набор ілюстрацый да тэксту, а не цэласны твор, альбо нешта зусім старонняе, па матывах. Ян Жвірбля да гэтага быў вядомы, калі вы цікавіцеся графікай ці кніжнай ілюстрацыяй, работамі ў пэўным сэнсе жорсткімі. Напрыклад, у дзіцячых кнігах вы маглі бачыць персанажаў гратэскных, і калі яны мелі характар негатыўны, дык выклікалі непрыязнасць з першага погляду. У пэўным сэнсе гэтыя дзіцячыя ілюстрацыі насілі недзіцячы характар. Яны неслі ў сабе больш, чым звычайнае графічнае адлюстраванне персанажа. Мне як аднаму з чытачоў бачыцца выбар мастака надзвычай удалым. Хоць паглядзець іншыя мастацкія рашэнні датычна тых жа “Сваякоў” было б надзвычай цікава.

Галоўная заслуга Жвірблі перад тэкстам-арыгіналам – здольнасць адчуць суразмернасць чалавека і лёсу, драмы людзей і вялікай неабсяжнасці, безуважнасці прыроды. Безвыходныя сітуацыі, у якіх апынаюцца героі Быкава, таму й уражваюць так моцна, што на фоне заўжды бачныя поле, лясы, шырокае-шырокае неба… І ўсё гэта будзе існаваць без персанажа, усё застанецца на сваім месцы нават тады, калі чалавецтва зусім не стане. Як тут не згадаць, што Быкава называюць экзістэнцыялістам.

Першая ж старонка – нямая: на ёй ні слова, ні чалавека, толькі прызнак прысутнасці – дом (зноў жа, сімвалізм, калі хочаце). Аблокі плывуць, куды ім трэба. Дрэва расце. Зямля цямнее і чакае новай пары. Тут чалавеку няма месца. Адчуванне прасторы пераходзіць у трывожны стан пустаты. Псіхалагічны настрой падкрэсліваецца колерам: белым, чорным, зялёным. Прычым зялёны можна лічыць як балотным (колер ненажэрнай твані й безвыходнасці), так і вайсковым, пад колер заношанага шыняля. Вайна запоўніла ўсю прастору існавання чалавека.

Вайна (то бок, той самы брудна-зялёны) выступае фонам дыялогаў і пачуццяў герояў – сыноў і маці. Пераходзячы ад фону да героя, выключна важна сказаць колькі слоў пра эмоцыю. Як доўга працаваў мастак над героямі, мне невядома, але вынік заслугоўвае высокай ацэнкі. Асабліва – вочы. Нават прыбраўшы словы (дакладныя цытаты з Быкава, дарэчы), вы без цяжкасцяў зразумееце, што між героямі адбываецца і што адбываецца ў самім героі.

Вочы і рукі, колеравы мінімалізм.

Пры гэтым разумееш: размеркаванне “колеравых плямаў” на старонках рамана найперш залежала ад законаў гармоніі, кампазіцыі (ці як гэта ў мастакоў называецца?..). Але й пры тым дыялогі на дзіва дакладна супадаюць з фонам фрагмента. Так, гнеў паліцая не толькі ў яго вачох, але ў цемры за плячыма. Спадзяванне і наіўнасць прыглушаюць зялёны бляск у вачах маці, акаляюць яе святлом, якое насамрэч – усяго толькі чысты ліст. Знакавыя рухі, крокі адзначаюцца буйным планам. А пераломны момант – чырвоным, колерам смерці. Прычым чырвань гэтая мае градацыі: густыя крывавыя наплывы, пырскі, два штрыхі, якія на кантрасце з асноўным шэра-зялёным выглядаюць да болю ярка, чытай – жудасна, як і мусіць быць.

А ведаеце, які апошні “кадр” рамана?..

Спакойная, ціхая вёска.

А можа – пустая і мёртвая.

Мяркую, якраз гэта – красамоўная мова мастацтва, яе вербальныя здольнасці, калі можна так сказаць, — і робяць твор Яна Жвірблі менавіта графічным раманам, а не коміксам паводле тэксту Быкава. Работы ягоныя можна было б папікнуць змрочнасцю, але кароткі часавы прамежак вымагаў экспрэсіі, нагнятання сітуацыі адпачатку, і мне тут усё падаецца дарэчным.

Дый што, як не суперажыванне, робіць літаратурны твор жывым? Школьнікаў цікавіць не пабудова грэблі, але трохкутнік Ганна-Васіль-Яўхім. Новае, экспрэсіўнае аблічча “Сваякоў” як бы канцэнтруе ў сабе ўсе пачуцці, змешчаныя ў тэкставым арыгінале. А Быкаў не тое каб дужа эмацыйны. Таму найбольшы патэнцыял графічнага рамана бачыцца мне ў школах. Замест падручніка па нудным белліце варта напачатку паказаць “Сваякоў” Жвірблі.

І вядома, гэтае нешараговае выданне папоўніць зборы бібліяфілаў.

Наста Грышчук, для lit-bel.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM